Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

3. 2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці

Працэс фарміравання самасвядомасці беларусаў працякаў у адзінстве з працэсам фарміравання беларускага этнасу. Шлях да фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, асабліва для беларускага народа, складаны шлях. І складанасць працэсу ўзнікнення беларускай самасвядомасці звязана, перш за ўсё, з тэрытарыяльнай размешчанасцю беларускіх зямель сярод буйных суседніх этнасаў: польскага і рускага.

З ІХ ст. на тэрыторыі беларускіх зямель узнікае незалежнае Полацкае княства. Жыхароў Полаччыны (ІХ – ХІІ стст. ) вызначае форма лакальнай самасвядомасці, яны называюць сябе палачанамі; пазней, у ХІV – XVІ стст., з’яўляюцца саманазвы “віцябляне”, “магілёўцы”, “тураўцы” і інш. Узнікненне саманазваў сведчыць аб першапачатковай кансалідацыі насельніцтва і яго інтэграцыі па нацыянальным прызнаку, а таксама ўсведамленне беларускай народнасцю сваіх этнічных адрозненняў ад іншых народаў, прыхільнасць да нацыянальных каштоўнасцей (тэрыторыі, мовы, культуры, наяўнасць дзяржаўнасці). Вытокі этнічнай самасвядомасці нашых продкаў патрэбна шукаць у гістарычным мінулым першых княстваў на старажытнай тэрыторыі Беларусі.

Працэс станаўлення самасвядомасці ўзмацняецца са станаўленнем Вялікага княства Літоўскага. З XVІ ст. узнікае назва “ліцьвіны” (па назве моцнай культурнай дзяржавы – ВКЛ). Па традыцыі беларусы працягвалі называць сябе ліцьвінамі, або “тутэйшымі”, амаль да канца XVІІІ ст., каб адасобіць сваю нацыянальную прыналежнасць ад іншых народнасцей. Ва ўмовах феадальнай дзяржавы адбываецца захаванне мясцовай самастойнасці: ладу жыцця, этнічных асаблівасцей, праваслаўя, культуры, мовы, якая на тэрыторыі Княства выконвала дзяржаўную функцыю.

У канцы XVІ ст. абарона праваслаўя была спосабам захавання самасвядомасці і нават фактару яе развіцця. На той час самасвядомасці нашых продкаў былі характэрны: талерантнасць у дачыненні да іншых народаў, іх веры, культуры, ладу жыцця, вялікі прэстыж адукацыі (на тэрыторыі Беларусі моцнае развіццё атрымала школьная справа). На этнічную самасвядомасць XVІ – XVІІ стст. вялікі ўплыў аказала высокая ступень дзейнасці законаў, вызначэнне прававога статуса асобы.

На фарміраванне самасвядомасці вялікае значэнне аказала мэтанакіраваная дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. У працэсе фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вялікую ролю адыграла адчуванне еднасці з рускім, украінскім народамі.

У XVІ ст. зафіксавана назва “беларусцы”, гэта значыць складаецца самастойная этнічная назва “Белая Русь” у адрозненні ад Русі Маскоўскай. Вядомыя даследчыкі гісторыі, этнаграфіі і фальклору беларускага народа М. В. Доўнар-Запольскі, Я. Ф. Карскі, Н. Я. Нікіфароўскі, І. І. Насовіч, С. Р. Раманаў, А. К. Сержпутоўскі і іншыя характарызавалі беларусаў як сумленных, любячых сваю зямлю працаўнікоў, якія вельмі беражліва адносяцца да сваёй Бацькаўшчыны, добрых, паважлівых да людзей, добразычлівых, сціплых.

У час засілля ўлады Рэчы Паспалітай (XVІ – XVІІІ стст. ) самаразвіццё беларускай народнасці працякае ва ўмовах супрацьстаяння дзяржаўнай палітыцы паланізацыі, акаталічвання, забароны дзяржаўнасці беларускай мовы. Але беларусы на той час ужо ўсведамлялі сваю этнічную еднасць, таму і захавалі нацыянальную самабытнасць і мову. Нягледзячы на адыход прадстаўнікоў пануючага класа ад нацыянальна-культурных каштоўнасцей свайго народа, беларускі народ стаў захавальнікам асноўных рыс беларускага этнасу, культуры, які ва ўмовах шматвяковага нацыянальнага прыгнёту збярог родную мову, духоўныя каштоўнасці.

Пасля ўключэння зямель нашых продкаў у склад Расійскай імперыі (ХYІІІ ст. ) наглядалася ўзмацненне эканамічных сувязей паміж рознымі раёнамі Беларусі. З аднаго боку, рост эканамічнага развіцця прыводзіць да больш інтэнсіўных працэсаў фарміравання беларускай нацыі і мовы, з другога – адсутнічае сама назва “Беларусь”, не акрэслены межы тэрыторыі пражывання беларусаў, бо “Северо-Западный край” уключаў і землі з небеларускім насельніцтвам. У фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці вялікую ролю адыгрывае і тэрытарыяльнае адзінства нацыі, якое страцілася пасля ўваходу ў расійскія землі. Але, нягледзячы на складаныя ўмовы гістарычнага развіцця, адсутнасць дзяржаўнасці, палітыку русіфікацыі, забарону роднай мовы для афіцыйнага ўжытку, слабае эканамічнае развіццё, поўную дэнацыяналізацыю прадстаўнікоў пануючых класаў, беларускі народ да пачатку XVІІІ ст. фарміруецца ў нацыю, захаваўшы родную культуру, мову, традыцыі.

На станаўленне самасвядомасці беларускага народа вялікі ўплыў аказала дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча.

У час змены грамадскіх фармацый (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ ст. ) нацыянальная самасвядомасць вызначаецца разуменнем сваёй асаблівасці, адрозненнем ад іншых народаў, складаецца беларуская нацыя.