Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

2. 4. Дэмаграфічныя катаклізмы на зямлі беларусаў: войны і людзі

Дэмаграфія (ад грэч. dếmos – народ і grápho – пішу) – грамадская навука пра ўзнаўленне насельніцтва. Дэмаграфія вывучае заканамернасці нараджальнасці, смяротнасці, шлюбнасці, аднаўлення шлюбных пар, сем’яў і насельніцтва ў цэлым.

Дэмаграфічныя даследаванні на Беларусі пачаліся ў 1890-ыя гг. Цэнтр даследаванняў па дэмаграфіі перамясціўся ў пачатку 1980-ых гг. у Інстытут эканомікі АН РБ.

Лічба, якая адлюстроўвае агульную колькасць насельніцтва, не з’яўляецца статычнай. У якасці прыкладу можна прывесці наступную табліцу.

Агульная колькасць насельніцтва Беларусі

Гады

Колькасць насельніцтва (тыс. чал. )

1650

2. 900. 000

1667

1. 400. 000

Канец XVII ст.

2. 200. 000

1721

1. 400. 000

1811

5. 037. 000

1838

4. 956. 600

1897

6. 380. 000

1914

7. 515. 000

1921

6. 693. 700

1941

9. 183. 400

1945

6. 264. 800

1989

10. 200. 000

1992

10. 281. 000

1995

10. 345. 000

1999

10. 045. 000

Прычынамі памяншэння ў розныя часы агульнай колькасці насельніцтва Беларусі з’яўляліся палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, рэлігійныя, духоўныя, дэмаграфічныя і іншыя. У сваю чаргу, сярод дэмаграфічных катаклізмаў, якія ўплываюць на лёс этнасу, выдзяляюцца землятрасенні, эпідэміі, паводкі, ураганы і іншыя. Катаклізм – раптоўны разбуральны пераварот (у прыродзе, грамадстве).

Найбольшы ўплыў на развіццё этнасу аказваюць войны і іх наступствы, што адносіцца да першай прычыны сярод палітычных.

Палітычныя прычыны

I. Войны. На працягу тысячагоддзя беларусы ўдзельнічалі ў звыш як 300 войнах, бітвах, паўстаннях.

Адным з першых вялікіх узброеных сутыкненняў стала “Вялікая вайна” 1409 – 1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Генеральнай бітвай гэтай вайны стала Грунвальдская – 15 ліпеня 1410 г. У выніку бітвы ў беларуска-літоўскім войску загінула 20 тысяч чалавек, але ўдалося зберагчы свой этнас, не растварыўшыся ў нямецкім. Беларусы змаглі спыніць на пяць стагоддзяў крыжацкую навалу і не быць асіміляванымі ёй, чаго не змог пазбегнуць рускі народ у барацьбе з татара-манголамі.

Наступным трагічным узброеным сутыкненнем для беларусаў з’явіліся войны Маскоўскай дзяржавы ў канцы XV – першай трэці XVI стст. за ўсходнеславянскія землі, што ўваходзілі ў склад ВКЛ.

Напады з 1492 – 1537гг. войскаў Маскоўскай дзяржавы на Беларусь прынеслі не толькі вялікія непатрэбныя страты кожнаму з бакоў, але і падазронасць і варожасць у іх будучыя ўзаемаадносіны.

Самай жорсткай і згубнай для беларускага народа была вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй з 1654 – 1667 гг. Гэта вайна зменшыла колькасць насельніцтва на 53 % (з 2,9 млн чалавек да 1,35 млн чалавек).

Даследчык І. А. Саракавік называе глабальныя наступствы гэтай вайны сярэдзіны XVII ст. для беларускага этнасу:

1) цэлае стагоддзе ніяк не магло аднавіцца насельніцтва Беларусі;

2) быў страчаны лепшы неаднаўляльны генафонд беларускага этнасу;

3) неабарачальныя працэсы адбыліся ў сацыяльнай структуры грамадства. Найбольш была знішчана беларуская шляхта, што прывяло ў эканоміцы да ліквідацыі не нацыянальнага капіталу, а яўрэйскага, рускага, польскага.

Практычна было вынішчана або вывезена мяшчанства. Такім чынам, горад з сярэдзіны XVII і да 70-ых гг. XX ст. перастаў быць беларускім. Па ўдзельнаму весу насельніцтва ў ім пераважалі яўрэі, палякі, рускія і толькі потым беларусы. А горад – гэта цэнтр грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўнага жыцця.

Змяненне сацыяльнай структуры беларускага грамадства негатыўна паўплывала на этнапсіхалогію, менталітэт беларусаў:

4) прыйшла ў заняпад гаспадарка, якая пачала адраджацца толькі з 60-х гадоў XX ст.;

5) звузіліся рамкі развіцця беларускай культуры;

6) абвастрылася канфесійнае становішча. Згодна з артыкулам 9 “Вечным мірам” Масква брала пад сваю апеку праваслаўных жыхароў Вялікага княства і кароны Польскай. Акрамя гэтага, праваслаўныя пазбаўляліся права ўваходзіць у шляхецкі стан, займаць выбарныя магістрацкія пасады, выязджаць за мяжу, страчвалі прывілеі праваслаўныя брацтвы.

7) усе вышэйпералічаныя вынікі паспрыялі заняпаду дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай, а разам з ёю і Беларуска-Літоўскай дзяржавы – ВКЛ.

За перыяд з 1700 – 1721 гг. (Паўночная вайна) беларусы страцілі каля 700 тыс. чалавек – кожнага трэцяга.

У вайне 1812 г. загінуў кожны чацвёрты беларус, у першай сусветнай вайне – кожны трэці, у другой сусветнай вайне – кожны чацвёрты (больш за 2,2 млн чалавек).

Важнае геастратэгічнае размяшчэнне Беларусі асудзіла яе тэрыторыю на тое, што яна стала адным з галоўных тэатраў ваенных дзеянняў, а яе насельніцтва падвяргалася масаваму вынішчэнню.

II. Масавы адыход беззямельных сялян у канцы ХIX – пачатку XX ст. на заробкі ў іншыя губерні Расіі, перасяленні ў Сібір і на Дальні Усход (за 1897 – 1917 гг. перасялілася каля 520 тыс. сялян).

III. Эміграцыя ў краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі (за 1895 – 1914гг. эмігрыравала прыкладна 100 тыс. беларусаў; за першую сусветную і грамадзянскую вайну – 122 тыс. чалавек).

IV. Бежанцы і эвакуіраваныя, якія не вярталіся на Беларусь (за 1914 – 1922 гг. эвакуіраваліся і не вярнуліся назад 246 тыс. чалавек; за 1941 – 1944 гг. – звыш 1 млн чалавек).

V. Дэпартацыя насельніцтва акупантамі. Напрыклад, за 1941 – 1944 гг. дэпартыравана больш за 377 тыс. чалавек, з іх 260 тыс. загінулі ў няволі.

VI. Выезд часткі насельніцтва на засваенне новых раёнаў былога СССР. Так, у 50 – 60 – ыя гг. на новабудоўлі і асваенне цаліны Сібіры, Казахстана выехала 900 тыс. чалавек.

VII. Змяненне дзяржаўных межаў і перадача часткі тэрыторыі Беларусі ў склад Літвы, Польшчы.

VIII. Палітыка паланізацыі і русіфікацыі з боку дзяржаўных улад.

XIX. Рэпрэсіі савецкіх часоў. Так, у 1930 г. выселена з тэрыторыі Беларусі 44. 083 чалавекі, у 1939 г. адпраўлена ў ГУЛАГ 44. 785 беларусаў. У 1990 г. рэабілітавана 53. 513 беларусаў.