Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Слоўнік тэрміналагічных выразаў і асноўных паняццяў

Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, якія сімвалічна адлюстроўваюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў жыццёва важных сітуацыях.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформана Беларусі праводзілася паступова на працягу 1924 – 1938 гг. У 1924 г. уся тэрыторыя БССР была падзелена замест былых губерняў і паветаў на дзесяць акруг і сто раёнаў. У снежні 1926 г. скасаваны 4 акругі, у 1935г. створаны 4 новыя, у лютым 1938 г. усе акругі ліквідаваны у сувязі з увядзеннем абласнога падзелу БССР.

Айконімы – назвы населеных пунктаў: гарадоў, мястэчкаў, пасёлкаў, вёсак, XVтароў, засценкаў, раз’ездаў.

Акультурацыя – працэс яднання культур, калі народ засвойвае мову і культуру другога народа, але не губляе сваю, захоўвае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць. Напрыклад, еўрапеізацыя народаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Усходняй Еўропы.

Алахадзіны бог ў ісламе, кіраўнік свету. Вера ў адзінага Алаха – асноўная догма мусульманскай рэлігіі.

Амвон – узвышэнне, на якім праводзіцца частка набажэнства і прамаўляюцца пропаведзі.

Анабаптызмрэлігійны рух, які ўзнік у XVІ ст. у Швейцарыі і Германіі ў час Рэфармацыі. Анабаптысты патрабавалі двайное хрышчэнне (2 раз – у свядомым узросце), адмаўлялі царкоўную іерархію, выступалі за аддзяленне царквы ад дзяржавы і рэлігійную свабоду асобы. На аснове А. узнікаюць пратэстанцкія секты: менаніты, мельхіярыты, гутэрскія браты і інш.

Анамастыка (ад грэч. onomastike – майстэрства даваць імёны) – галіна мовазнаўства, якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён.

Анімізмвера у духаў. Тэрмін увёў англіскі антраполаг Э. Тайлар для апісання першабытных рэлігій.

Антаблемент – бэлечнае перакрыццё пралёта ці завяршэнне сцяны, што складаецца з архітрава – галоўнай бэлькі, фрызы – сярэдняй часткі паміж архітравам і карнізам – і карніза.

Антрапалогiя (з грэч. anthropos – чалавек, logos – навука) – навука пра чалавека.

Антрапамарфізм – 1) перанясенне на жывёл, прадметаў, з'яў прыроды чалавечых якасцяў; 2) прадстаўленне аб багах як падабенствах чалавека.

Антрапаніміка – адгалінаванне анамастыкі, у якой вывучаюцца імёны людзей, прозвішчы, імёны па бацьку, мянушкі.

Апакаліпсіс(Откровение св. Иоанна Богослова) – адна з кніг Новага Запавету, якая была напісана І. Багасловам на востраве Патмас у 68 г. (складаецца з 22 глаў).

Апокрыф – спецыфічны літаратурны жанр, твор з біблейскім сюжэтам, змест якога непоўнасцю супадае з афіцыйным вучэннем, таму апокрыфы не прызнаваліся царквою “свяшчэннымі” і былі забаронены; твор, магчымы аўтар якога не пацвярджаецца.

Апсiда – скляпенне, арка; паўкруглая ці шматвугольная частка будынка, якая выступае і мае асабістае перакрыцце.

Аркбутан – вонкавая падпорная арка, перадаючая распор скляпення на ўстоі (контфорсыгл. ніжэй), што змешчаны звонку будынка.

Арнамент – гэта сiмвалiчны малюнак, графiчны спосаб заклiнання вышэйшых боскiх сiл. Праз узоры, цi арнамент, людзi выказвалi розныя пажаданнi i запаведы яшчэ ў тыя часы, калi не iснавала пiсьменства.

Архірэйагульная назва для свяшчэннаслужачых вышэйшай хрысціянскай царкоўнай іерархіі: епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрыярхаў.

Арыфмалогія – паэтыка-сімвалічнае тлумачэнне лічбаў, пераважна сакральных (3, 4, 7, 12 і інш. ).

Асіміляцыя (лац. asimilatio – упадабленне) – этнічны працэс яднання двух этнасаў, калі адзін з іх поўнасцю ўспрымае мову і культуру другога этнасу і раствараецца ў ім. Напрыклад, у сярэднявеччы беларусы асімілявалі асобныя групы балцкага насельніцтва, рускіх перасяленцаў, татар; пазней польскія і рускія місіянеры прымусова асімілявалі беларусаў.

Аўтакефаліясамакіраванне, адміністрацыйная незалежнасць праваслаўных цэркваў (сёння іх 15).

Базiлiка – будынак выцягнутай прамавугольнай формы, падзелены на некалькі працягнутых нефаў радамі слупоў ці калон, пры гэтым галоўны – сярэдні – неф вышэй за бакавыя.

Беглапапоўцыпачатковая назва ўсіх старавераў.

Беларусазнаўства – навука, якая вывучае адметнасць і агульнасць беларусаў, іх нацыянальны рух, узаемаадносіны з суседзямі; гэта комплекс ведаў гісторыка-філалагічных і іншых навук пра Беларусь і беларускі народ; яго сацыяльную і этнічную гісторыю, умовы бытавання, матэрыяльную і духоўную культуру, мову і літаратуру; сістэма навуковых ведаў аб найбольш агульных заканамернасцях фарміравання і развіцця беларусаў і ўсяго, што з імі звязана.

Беларусізацыя – усебаковае развіццё беларускай культуры, перавод справаводства на беларускую мову, беларуская мова выкарыстоўвалася як сродак зносін паміж дзяржаўнымі ўстановамі. Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе разумелася:

1) развіццё беларускай культуры: школ, тэхнікумаў, ВНУ на беларускай мове, адкрыццё культурна-асветных устаноў, развіццё беларускай літаратуры, выданне на беларускай мове кніг, газет, часопісаў;

2) вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу;

3) перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага, кааператыўнага апаратаў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову.

Беларуская літаратурная мова – мова, апрацаваная пісьменнікамі, мовазнаўцамі, навуковымі супрацоўнікамі, унармаваная, занесеная ў слоўнікі.

Беларуская народнасць – моўная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая гістарычна склалася з удзелам балцкага субстрату ў межах пераважна славянскай тэрыторыі, на якой жылі нашчадкі славянскіх плямёнаў дрыгавічоў, днепрадзвінскіх крывічоў, радзімічаў і частка нашчадкаў севяран, драўлян і валынян.

Белая Русь – назва некаторых зямель паўночна-ўсходняй Русі ў ХІІ – XVІ стст. і Беларусі з ХІУ ст. Маскоўскі князь Іван ІІІ у другой палове XV ст. афіцыйна ўвёў тэрмін «Белая Русь» для абазначэння Рускай дзяржавы. Адносна да беларускіх зямель назва “Белая Русь” упершыню з'явілася ў ХІVст. у Іпацьеўскім летапісе.

Бібліягрэчаская назва кніг Старога і Новага запаветаў, якія складаюць Свяшчэннае Пісанне хрысціянства.

Благавешчаннесвята праваслаўнай царквы (25 сакавіка (7 красавіка)) у гонар аб паведамленні архангела Гаўрыіла дзеве Марыі благой навіны аб будучым нараджэнні Сына Божага – Іісуса Хрыста.

Брэсцкая царкоўная уніяаб’яднанне праваслаўнай царквы на Украіне і Беларусі з каталіцкай у 1596 г. у Брэсце на саборы; ліквідавана ў 1946 г. на саборы ў Львове.

Будызм – адна з сусветных рэлігій, якая нарадзілася ў сярэдзіне І тысячагоддзя да н. э. на поўначы Індыі і распаўсюдзілася ў краінах Азіі. У аснове – пропаведзь Будды Шакья-Муні, які лічыў, што жыццё – гэта пакута, ад якой ён выратуе.

Быціе – І кніга Старога Запавету, якая расказвае аб стварэнні Богам свету і чалавека, аб узаемаадносінах Бога і людзей, аб першых грахах, сусветным патопе, будаўніцтве вавілонскай вежы.

Ватыкан – горад-дзяржава на частцы тэрыторыі горада Рыма, рэзідэнцыя Папы, главы рымска-каталіцкай царквы.

Веды – старажытныя помнікі індыйскай рэлігійнай літаратуры, якія складваліся з канца 2 – пачатку 1 тыс. да н. э. Веды складаліся з 4 частак: Рыгведа, Яджурведа, Самаведа, Атхарваведа.

Вексілалогія (лац. vecsilum – вертыкальны шост з кавалкам тканіны) – навука, дапаможная гістарычная дысцыпліна аб флагах, сцягах, харугвах, вымпелах, транспарантах i г. д.

Геапалітыка (грэч. geo – зямля і politices – здольнасць кіравання дзяржавай) – палітычная канцэпцыя, адпаведна якой палітыка дзяржавы, у асноўным знешняя, вызначаецца яе геаграфічнымі фактарамі.

Генацыд (грэч. genos – род + лац. caedere – забіваць) – знішчэнне асобных груп насельніцтва ці цэлых народаў па расавых, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Геральдыка (фр. heraldique, лац. heraldus – вяшчальнік) – навука, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

Герб – умоўны відарыс, які з'яўляецца сімвалам i распазнавальным знакам дзяржавы, горада, а ў даўніну – роду або асобы i адлюстроўвае гістарычныя традыцыі ўладальніка; звычайна герб складаецца па правілах, прынятых у дадзены час ці ў дадзенай краіне, i зацвярджаецца пэўным заканадаўчым актам.

Гідронімы – назвы азёр, рэчак, ручаёў, сажалак, вадасховішчаў, забалочаных мясцін, калодзежаў, крыніц, равоў, канаў і каналаў.

Дрымонімы – назвы лесу – пушчаў, хвойнікаў, дуброў, лазнякоў, бярэзнікаў, алешнікаў і г. д.

Гімн (грэч. humnos) – урачыстая хвалебная песня; у сучасным разуменні гімн – афіцыйна зацверджаная гукавая эмблема дзяржавы. Дзяржаўная сімволіка – герб, сцяг, гімн.

Дзэн – найбольш моцная будыйская школа, узнікла ў пачатку VІ ст. у Кітаі. Ідэя: чалавек можа пасцігнуць прасвятлення (саторы) і па-сапраўднаму зразумець рэчаіснасць праз медытацыю (дзэн-будызм).

Дзяржаўная ўстанова – састаўная i адносна адасобленая частка дзяржаўнага апарата, якая ўдзельнічае ў выкананні кіруючых функцый дзяржавы, аднак дзяржаўна-ўладавымі паўнамоцтвамі не валодае.

Дзяржаўны орган – састаўная і ў той жа час адносна адасобленая і самастойная частка дзяржаўнага апарата, якая ўдзельнічае ў ажыццяўленні функцый дзяржавы i дзейнічае ад яго імя і па даручэнні, валодае дзяржаўна-ўладавымі паўнамоцтвамі, мае адпаведную кампетэнцыю i структуру, прымяняе характэрныя для яго (органа) арганізацыйна-прававыя формы дзейнасці.

Дыяспара – рассяленне, прабыванне значнай часткі народа (этнічнай еднасці) па-за межамі краіны паходжання. Дыяспары ўтвараліся ў выніку прымусовага высялення, пагрозы генацыду, уздзеянняў эканамічных і геаграфічных фактараў. Першапачаткова тэрмін “дыяспара” адносіўся да пражывання яўрэяў па-за Палестынай. У далейшым тэрмін “дыяспара” выкарыстоўваўся і ў дачыненні да некаторых іншых этнічнасцей.

Дэмаграфія (ад грэч. dếmos народ і grápho пішу) – грамадская навука пра ўзнаўленне насельніцтва. Дэмаграфія вывучае заканамернасці нараджальнасці, смяротнасці, шлюбнасці, аднаўлення шлюбных пар, сем’яў і насельніцтва ў цэлым.

Дэрвіш – мусульманскі жабруючы манах. Прапаведуе ідэі суфізму; аскет.

Езуітычлены каталіцкага манаскага ордэна, які быў створаны ў 1534 г. Лайолай і зацверджаны ў 1540 г. папам Паўлам ІІ. Галоўная задача: барацьба з Рэфармацыяй і ерэтычнымі накірункамі ў Еўропе.

Заонімы – уласныя імёны (мянушкі) жывёл.

Звычаёвае права – сукупнасць гістарычна выпрацаваных і прынятых грамадствам няпісаных нормаў паводзін і ўзаемаадносін людзей у розных галінах грамадскага і сямейнага жыцця.

Звычайгістарычна ўсталяваны, агульнапрыняты ў пэўным грамадстве спосаб паводзін.

Імам – прадстаяцель на малітве, духоўны кіраўнік, глава мусульманскай абшчыны.

Іміграцыя насельніцтва – гэта ўезд іншаземцаў у краіну на пастаяннае або часовае жыхарства па розных прычынах.

Інтэграцыя (лац. integratio – аб'яднанне) – аб'яднанне розных народаў у выніку пастаянных кантактаў (напрыклад, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і інш. ).

Інтэрмедыi – сатырычныя сцэнкi бытавога характару, якiя пераклiкалiся з асноўным зместам прадстаўлення, у шэрагу выпадкаў парадыравалi яго або развiвалi рабочую лiнiю (яны iгралiся памiж асноўнымi дзеяннямi драмы); у iх выкарыстоўвалiся прыёмы традыцыйнага народнага тэатра.

Іслам (мусульманства, магаметанства) – сусветная рэлігія, узнікшая ў першай палове VІІ ст. на Аравійскім паўвостраве, распаўсюдзілася ў краінах Азіі і Афрыкі. Галоўны дагмат: існасць адзінага Бога – Алаха, які прапаведаў святое слова прароку Мухамаду праз архангела Джэбраіла. Гэтае “свяшчэннае слова” знаходзіцца ў свяшчэннай кнізе мусульман Каране.

Іслам сунiцкага кiрунку (з арабскага “суна” – звычай, сiнонiм тэрмiна “хадзiс” – паданне пра Мухамеда) – рэлігія, якую спавядалi татары беларуска-лiтоўскiх губерняў.

Іудаізм (мазаізм) – нацыянальна-дзяржаўная рэлігія яўрэяў, узнікла ў 2 тыс. да н. э. Асаблівасці: 1) манатэізм; 2) ідэя аб выбранасці Богам народа Ізраіля; 3) ідэя месіянізму. Многія пастулаты іудаізму ўвайшлі ў хрысціянства і іслам.

Кадзі – назва мусульманскага суддзі-чыноўніка, яго назначае правіцель.

Кальвінізм – адно з асноўных плыняў пратэстантызму, узнікла ў першай палове XVІ ст. у Швейцарыі; ідэі Жана Кальвіна: 1) “мирское призвание”; 2) “мирской аскетизм”.

Кансалідацыя – згуртаванне, зліццё ў адзінае цэлае блізкіх па паходжанні і культуры этнасаў ці асобных этнаграфічных груп адзінага этнасу.

Канстытуцыя – гэта валодаючы вышэйшай юрыдычнай сілай асноўны закон дзяржавы i грамадства, які замацоўвае ў адпаведнасці з аб'ектыўна склаўшымся суаднясеннем сацыяльных сіл сагласаваную волю ўcіx сацыяльных груп грамадства i які з'яўляецца мерай cпасцігнутай свабоды, прававым выражэннем балансу палітычных, сацыяльна-эканамічных, нацыянальна-этнічных, рэлігійных, асабовых, грамадскіх і iншых iнтарэсаў у грамадзянскім грамадстве і прававой дзяржаве.

Канфесіяверавызнанне, якое належыць да якой-небудзь рэлігіі ці рэлігійнай традыцыіі.

Карансвяшчэнная кніга мусульман, напісаная на арабскай мове, складаецца са 114 глаў (сур).

Касмонімы і астронімыназвы зон касмічнай прасторы, галактык, сузор’яў, назвы нябесных цел.

Каталіцызм – адно з асноўных накірункаў у хрысціянстве, які сябе супрацьпаставіў праваслаўю пасля расколу цэркваў у 1054 г.

Кiтабы – рукапiсныя зборнiкi, дзе падрабязна апiсвалiся абрады, рытуалы, асноўныя абавязкi мусульманiна.

Контрфорсы – вертыкальная выступаючая частка сцяны, якая садзейнічае яе ўстойлівасці тым, што сваёй вагай процідзейнічае распору скляпенняў, перакрываючых будынак; у гатычнай архітэктуры контрфорс звычайна аддзелены ад сцяны і ўспрымае распор скляпення праз аркбутан – гл. вышэй у слоўніку.

Лютэранства – адно з галоўных накірункаў у пратэстантызме, з'явілася ў XVІ ст. у Германіі. Асновы залажыў М. Лютэр і Ф. Мелангтон “Книга согласия” (1580)

Мiнералы – аднародныя прадукты прыродных працэсаў, якiя ўваходзяць у састаў горных парод i руд.

Магія – (вядзьмарства) – сукупнасць уяўленняў і звычаяў, у аснове якіх – вера ў магчымасць уздзейнічаць на людзей, прадметы і з'явы звышнатуральным шляхам.

Манатэізм – адзінабожжа; рэлігія, якая прызнае аднаго бога.

Мастацтва – творчая дзейнасць чалавека, якая адлюстроўвае рэчаіснасць і ўнутраны свет чалавека ў вобразных формах; адна з форм грамадскай свядомасці; састаўная частка культуры чалавецтва, спецыфічны род эстэтычнага асваення свету.

Мекасвяшчэнны горад мусульман, радзіма заснавальніка іслама (Мухамеда).

Мемуарная літаратурагэта дакументальная проза з аўтарам у цэнтры; характарызуецца суб’ектыўным успрыняццем рэчаіснасці.

Міграцыя насельніцтва – гэта тэрытарыяльнае перамяшчэнне людзей (мігрантаў), звязанае са зменай месца жыхарства; бывае пастаяннай, ці незваротнай (з канчатковай пераменай пастаяннага месца жыхарства), часовай, ці зваротнай (перасяленне на дастаткова працяглы, але абмежаваны тэрмін), якая ўключае сезонную (пераезды на работу ў пэўныя перыяды года) і маятніковую. Паводле тэрытарыяльных і геаграфічных прыкмет выдзяляюць знешнюю і ўнутраную. Знешняя міграцыя насельніцтва, звязаная з перасячэннем дзяржаўнай мяжы, атрымала назву міжнародная міграцыя насельніцтва. Яна падзяляецца на эміграцыю і іміграцыю.

Мікратапонімы – назвы дробных, невялікіх аб’ектаў – палёў, узлескаў, гаёў, баравін і г. д.

Міксацыя (англ. mix – змешваць) – працэс сімбіёзу, змешвання рознародных этнакультурных элементаў, у выніку чаго ўтвараецца новы этнас. Напрыклад, балгары – патомкі волжскіх булгар і славян з дамешкам палавецкіх элементаў; беларусы – патомкі славянскіх і балцкіх элементаў.

Мулазнаўца мусульманскага рытуалу, служка культу, вучоны чалавек, настаўнік рэлігійнай школы.

Муфтызнаўца шарыята, дае тлумачэнне яго асноўным палажэнням, прымае рашэнні па спрэчных пытаннях на аснове прынцыпаў шарыята.

Муфтый – галава праўлення з лiку вышэйшага духавенства ісламскай канфесіі.

Мясцовае кіраваннеформа арганізацыі дзейнасці мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў для вырашэння пытанняў мясцовага значэння на аснове агульнадзяржаўных інтарэсаў насельніцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыі.

Мясцовае самакіраванне з'яўляецца своеасаблівай альтэрнатывай кіравання мясцовымі справамі “зверху”. Гэта форма арганізацыі i дзейнасці грамадзян для непасрэднага вырашэння мясцовых задач праз органы, якія выбіраюцца самімі грамадзянамі.

Народнасць – (народ) – этнічная еднасць ужо класавага грамадства, узнікшая на аснове зліцця розных плямёнаў, аб'яднаная не толькі кроўна-роднаснымі прыметамі як племя, але і тэрытарыяльна-суседскімі.

Народнасцьэтнасацыяльная супольнасць людзей, блізкіх па паходжанні і традыцыйна-бытавой культуры, з агульнай мовай, этнічнай тэрыторыяй і дзяржавай.

Народная педагогіка – гэта сукупнасць і ўзаемазалежнасць уяўленняў, поглядаў, меркаванняў, перакананняў, ідэй, навыкаў і прыёмаў народа ў галіне выхавання, адлюстраваных у народнай творчасці; гэта ўсё тое з народнай творчасці, што прама або апасродкавана служыць справе выхавання.

Нацыя – вышэйшая форма этнічнай еднасці людзей, якая гістарычна сфарміравалася ў новы час на базе зліцця больш ранніх форм роднасных і няроднасных этнічных еднасцей. Нацыя ўстойліва і складаецца гістарычна на аснове еднасці эканамічнага жыцця, тэрыторыі і псіхічнага складу людзей, які праяўляецца ў блізкасці культурных нормаў, каштоўнасцей, ладу жыцця.

Нацыянальная самасвядомасць – гэта ўсведамленне сябе часткай той нацыі, да якой належыць поўнае адчуванне таго, што твая нацыя – гэта тая сапраўдная нацыя, што існавала, існуе і будзе існаваць. Гэта і веданне сваёй нацыі, яе гісторыі, культуры, пачуццё годнасці за сваю нацыю, за сваю радзіму. Самасвядомасць асобы вызначаецца ўсведамленнем чалавека сваёй дзейнасці, пачуццяў, думак, матываў паводзін, інтарэсаў, свайго месца ў грамадстве.

Нацыянальная самасвядомасць – самаўяўленне этнічнай группы аб сваім нацыянальным паходжанні, якое вызначае пэўныя патрыятычныя пачуцці і неабыякавыя адносіны да сваёй нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.

Нацыянальны характар – своеасаблiвая сукупнасць розных псiхалагiчных рысаў i якасцей, уласцiвых большасцi прадстаўнiкоў пэўнай нацыянальнай супольнасцi.

Нацыянальныя меншасці – гэта супольнасці, якія ў поліэтнічных дзяржавах складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны.

Нефы падоўжаная частка хрысціянскага храма, звычайна падзеленага каланадай ці аркадай на галоўны, больш шырокі і высокі неф і бакавыя нефы.

Оп-арт – неаавангардысцкі варыянт абстрактнага мастацтва, калі рытмічныя камбінацыі аднародных геаметрычных фігур, ліній і колеру ствараюць ілюзію руху.

Партал – архітэктурна выдзелены на фасадзе ўваход у будынак.

Племя – этнічная супольнасць з неразвітой сацыяльнай структурай; узнікла на стадыі разлажэння першабытнага грамадства. Саюзы на тэрыторыі Беларусі ў канцы 1 тыс. да н. э. – першай паловы 1 тыс. н. э.: плямёны штрыхаванай керамікі, днепрадзвінскай, зарубінецкай культур і інш. Пазней: крывіцкі, дрыгавіцкі, радзіміцкі, яцвяжскі.

Промыслы – падсобная ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, якая ўключае рамёствы і іншыя неземляробчыя заняткі. Здабыванне гатовых прыродных рэсурсаў складае першасную форму прамысловых заняткаў і вылучаецца ў асобную групу здабыўных промыслаў – збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы і іншыя.

Пяцідзесятнікіадно з накірункаў пратэстантызму, з'явіўся ў пачатку ХХ ст. у ЗША. Аснова: аповесць аб сашэсці Святога Духа на апосталаў у 50-ы дзень уваскрашэння Хрыста.

Рабін – служка іудаізму, настаўнік і суддзя ў пытаннях рэлігійнага і сямейнага жыцця ва іудзейскай абшчыне.

Радыёнуклiд – хiмічны элемент, схiльны да радыёктыўнага распаду, пры якiм выдзяляецца энергія, што перадаецца ў выглядзе альфа-, бэта-, гама-выпраменьванняў.

Рамадан (рамазан) – 9-ы месяц мусульманскага месяцавага календара, месяц посту.

Рамяство – вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў.

Рэінкарнацыяуваходжанне ў канкрэтнае фізічнае цела нефізічнай сутнасці (дуXV, бажаства, душы).

Святы – сукупнасць звычаяў і абрадаў, якія выяўляюць і замацоўваюць пэўныя погляды, пачуцці, адносіны людзей да прыроды і паміж сабой. Яны ўзніклі ў старажытны час, былі звязаны з каляндарным ці земляробчым цыклам, у працэсе гістарычнага развіцця змяняліся.

Сінагога – малітоўны дом і абшчына іудаістаў.

Сталінізм – тэорыя і практыка арганізацыі дзяржаўнай улады і палітычных дзеянняў, якія склаліся ў СССР у 20-ыя – 30-ыя гг., калі І. В. Сталін знаходзіўся на пасадзе Генеральнага сакратара ЦК ВКП (б). Адметныя бакі сталінскай сістэмы – абсалютная ўлада партыі, адзяржаўленне ўсіх структур грамадства, фізічны і духоўны тэрор, ліквідацыя дэмакратычных свабод, масавыя рэпрэсіі супраць сваіх жа грамадзян і г. д.

Стары запаветхрысціянская назва свяшчэнных кніг іудаізму, якія ўваходзяць у Біблію. Складаецца з 39 кніг.

Суверэнітэт – вяршынства дзяржаўнай улады ўнутры краіны i яе незалежнасць у адносінах да іншых дзяржаў.

Суфізм – містычны накірунак у ісламе, узнік ў VІІІ ст. на тэрыторыі сучасных Ірана і Сірыі (вучэнне аб любві да Бога і аб шляхах зліцця з ім).

Сучасны парламент (па Дж. Локу, Ш. Мантэск'ё) – гэта агульнадзяржаўны прадстаўнічы орган, галоўная функцыя якога заключаецца ў ажыццяўленні заканадаўчай улады.

Сцяг – старажытнейшы сімвал, які вырабляецца ў адным экземпляры i з'яўляецца сімвалам дзяржаўнай установы, воінскай часці, прыватнай асобы; шыецца з дарагой матэрыі, мае складаны малюнак, багата ўпрыгожваецца; палотнішча сцяга прымацоўваецца да дрэўка.

Тапаніміка – адгалінаванне анамастыкі, дзе вывучаюцца геаграфічныя аб’екты: назвы вёсак, гарадоў, мястэчкаў, хутароў, пасёлкаў, засценкаў, вуліц, праспектаў, дарог, азёр, рэк, нізін, гор, далін, урочышчаў і г. д.

Таталітарызм – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над ўсімі сферамі жыцця грамадства. Уся ўлада ў дзяржаве канцэнтруецца ў руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі).

Татэмізмадна з ранніх форм рэлігіі; у аснове – вера ў існаванне звышнатуральнай роднасці паміж пэўнай групай людзей (племя, род) і пэўным відам жывёл ці раслін.

Тэжвiд – падручнiк з тэкстамі на старажытнатурэцкай мове з тлумачэннямi на беларускай мове.

Тэонімы – імёны багоў, міфалагічных істот.

Узбуйненне БССР – вяртанне да БССР часткі тэрыторыі РСФСР з большасцю беларускага насельніцтва ў 1924 г. і 1926 г. Першае ўзбуйненне БССР адбылося за кошт далучэння да Беларусі паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Другое ўзбуйненне БССР адбылося ў снежні 1926 г., калі былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы.

Ума – рэлігійная абшчына ў мусульман.

Урад – гэта калегіяльны орган дзяржаўнага ўпраўлення Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе выканаўчую ўладу i кіраўніцтва сістэмай падначаленых яму органаў дзяржкіравання i іншых органаў выканаўчай улады. У Рэспубліцы Беларусь Урад мае назву – Савет Міністраў; у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту i адказны перад Парламентам.

Урбонімы – назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў – плошчаў, вуліц, праспектаў, паркаў, тэатраў, музеяў, гасцініц, помнікаў і г. д.

Фальклор (з англ. folklore – народная мудрасць) – вусная народная творчасць; сукупнасць звычаяў, абрадаў, песняў, свят і іншых з’яў народнага побыту.

Флаг – сімвал дзяржавы або нацыі; розных дзяржаўных службаў, рухаў, гарадоў, партый, спартыўных i інш. грамадскіх таварыстваў, авіяцыйных i суднаходных кампаній i г. д.; палотнішча мае выразны малюнак, эмблему i каляровую гаму, якая выпрацавалася ў працэсе гістарычнага развіцця; палотнішча флага ўмацоўваецца да флагштока або дрэўка.

Хамаiл – збор малiтваў на арабскай i старатурэцкай мове з тлумачэннямi рэлiгійных абрадаў на беларускай цi польскай мове.

Хасіды – прадстаўнікі рэлігійнага руху, які з'явіўся сярод яўрэяў Польшчы і Расіі ў XVІІІ ст. Яны супрацьпастаўляюць сябе артадаксальнаму іудаізму і інстытуту рабінаў. Цэнтральная фігура ў хасідызме – цадзік (прапаведнік), які заўсёды кантактуе з Богам.

Хранонімы – назвы адрэзкаў часу (Новы год, Троіца, Вялікдзень, Пакровы, Радуніца, Спас).

Хрысціянствасусветная рэлігія; з'явілася ў І ст. ва ўсходніх правінцыях Рымскай імперыі. У аснове: вывучэнне аб богачалавеку І. Хрысце, яго ахвяры, уваскрасенні і будучым другім прышэсці. Хрысціянства – рэлігія манатэістычная з вечнай месіянскай ідэяй. 3 галіны хрысціянства: 1) праваслаўе, 2) каталіцызм, 3) пратэстанства.

Шарыят комплекс замацаваных Каранам, свяшчэннымі кнігамі загадаў, якія фарміруюць духоўныя каштоўнасці і рэлігійную свядомасць мусульман; выступаюць у якасці норм, якія рэгулююць іх паводзіны.

Эміграцыя азначае прымусовы ці добраахвотны выезд грамадзян са сваёй айчыны ў іншую краіну на пастаяннае або доўгае жыхарства па эканамічных, палітычных, рэлігійных ці іншых прычынах.

Этнiчныя прыкметыкомплекс характэрных прыкмет, якiя адрознiваюць пэўны народ, яго асобныя этнiчныя групы ад iншых этнасаў i забяспечваюць яго адзiнства i стабiльнасць развiцця: 1) мова, 2) традыцыйная культура, 3) побыт, 4) асаблiвасцi псiхалогii і антрапалагiчнага тыпу, 5) агульнасць веравызнання, 6) этнiчная самасвядомасць.

Этнагенез – слова, утворанае ад зліцця двух грэчаскіх слоў (этнас - народ і генезіс – паходжанне). Пад этнагенезам разумеецца ўся тая сукупнасць гістарычных з'яў і працэсаў, якія маюць месца ў ходзе фарміравання таго ці іншага народа і прыводзяць да канчатковага фарміравання яго этнічнай асобы.

Этнагенэз (genesis – паходжанне, утварэнне) – паходжанне народа, працэс яго станаўлення, фарміравання ў выніку змешвання (міксацыі), асіміляцыі, інтэграцыі розных плямён і народаў.

Этнаграфія – (грэч. ethnos – племя, народ і grapho – пішу) – навука аб народах - этнасах, іх паходжанні і жыццядзейнасці, быце і культурных традыцыях.

Этнас – базавая адзінка этнічнай класіфікацыі чалавецтва, побач з якой існуюць этнічныя еднасці больш высокага ці больш нізкага ўзроўню. Асновы навукі аб этнасах былі сфармуляваны ў старажытнай Грэцыі каля 2 – 2,5 тысяч год таму. Грэкі ведалі некалькі слоў для абазначэння паняцця “народ”. Адно з іх – “дэмас” абазначала народ як асноўную масу насельніцтва; другое слова – “этнас” мела некалькі значэнняў: “народ”, “племя”, “натоўп” або “група людзей”. Сучаснае вызначэнне этнасу як групы людзей, звязаных адзінствам свайго паходжання і агульнасцю культуры, уключаючы і мову, з'яўляецца агульнапрызнаным. Этнас ёсць група людзей, якія размаўляюць на адной мове, прызнаюць сваё адзінае паходжанне, валодаюць комплексам звычаяў, укладам жыцця, захоўваюць традыцыі і адрозніваюцца ад іншых груп. Этнас (ад грэч. еthos – племя, народ) – устойлiвая супольнасць людзей, якая склалася гiстарычна на пэўнай тэрыторыi, характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псiхiкi, самасвядомасцi.

Этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа. Фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, іх мовы, культуры, гістарычнага лёсу.

Этнічная тэрыторыягэта перш за ўсё месца фарміравання тога ці іншага этнасу. У сучасных умовах этнічная тэрыторыя не абавязкова супадае з дзяржаўнымі межамі, але наяўнасць этнічнай тэрыторыі – абавязковая умова ўзнікнення этнасу.

Склад.: дац. Мельнікава Т. М.

ТЭМЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

Метадычныя рэкамендацыі. Кожнае практычнае заняцце праводзіцца пасля абавязковага знаёмства з канкрэтнымі модулямі.

Вучэбная праграма УА “БІП” па курсу “Беларусазнаўства” прадугледжвае 7 практычных заняткаў. Першае заняцце праводзіцца пасля вывучэння 1-га і 2-га модуляў; другое – 3-га і 4-га модуляў; трэцяе – 5-га і 6-га модуляў; чацвёртае – 7-га і 8-га модуляў; пятае – 9-га модуля; шостае – 10-га і 11-га модуляў; сёмае – 12-га і 13-га модуляў.

  1. Беларусазнаўства як прадмет аб беларускім этнасе.

  2. Праблема этнічных зямель Беларусі. Нацыянальная самасвядомасць.

  3. Нацыянальны побыт і розныя канфесіі на тэрыторыі Беларусі.

  4. Развіццё айчыннай грамадскай думкі. Славутасці Беларусі.

  5. Мастацтва Беларусі.

  6. Пытанні нацыянальнай адукацыі. Прыродныя ўмовы і экалогія на Беларусі.

  7. Шлях да нацыянальнага суверэнітэту Беларусі. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту.

ТЭМЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ І ПЫТАННІ ДА ТЭМ

  1. Беларусазнаўства як прадмет аб беларускім этнасе

1. 1. Прадмет беларусазнаўства.

1. 2. Этнічныя адметнасці беларусаў і іх тапанімічныя назвы. Старажытная літаратура і сведчанні падарожнікаў аб беларусах і іх зямля.

1. 3. Міжнацыянальныя адносіны на Беларусі (рускія, палякі, украінцы, яўрэі, татары, цыганы і інш. ).

  1. Праблема этнічных зямель Беларусі. Нацыянальная самасвядомасць

2. 1. Нацыянальная самасвядомасць і мова.

2. 2. Этапы фарміравання беларускай літаратурнай мовы.

2. 3. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у ХХ ст.

2. 4. Беларуская дыяспара.

  1. Нацыянальны побыт і розныя канфесіі на тэрыторыі Беларусі

3. 1. Паселішчы беларуса. Жыллё.

3. 2. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў.

3. 3. Беларускі фальклор.

3. 4. Язычніцтва на Беларусі. Далучэнне да хрысціянства.

3. 5. Сучасны рэлігійны стан на Беларусі.

  1. Развіццё айчыннай грамадскай думкі. Славутасці Беларусі

4. 1. Развіццё айчыннай грамадскай думкі з эпохі сярэднявечча да сённяшняга часу.

4. 2. Славутасці старажытнай Беларусі.

4. 3. Выдатныя постаці часоў ВКЛ і Адраджэння.

4. 4. Развіццё культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

  1. Мастацтва Беларусі

5. 1. Асаблівасці нацыянальнага дойлідства.

5. 2. Зоркі беларускага выяўленчага мастацтва.

5. 3. Характэрныя рысы нацыянальнага тэатра і музыкі.

5. 4. Кнігадрукаванне і музейная справа на Беларусі.

  1. Пытанні нацыянальнай адукацыі. Прыродныя ўмовы і экалогія на Беларусі

6. 1. Сістэма нацыянальнай асветы: нацыянальная школа, народная педагогіка, брацкія школы, Адукацыйная камісія.

6. 2. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі.

6. 3. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў.

6. 4. Багацці нетраў Беларусі.

  1. Шлях да нацыянальнага суверэнітэту Беларусі. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту

7. 1. Вытокі беларускай дзяржаўнасці.

7. 2. Эпоха аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці. Перспектывы развіцця Беларусі ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту.

7. 3. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту:

а) Канстытуцыя;

б) герб, сцяг, гімн;

в) узнагароды;

г) грошы,

д) паштовая марка.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

  1. Прадмет “Беларусазнаўства”. Гісторыя станаўлення.

  2. Этнічныя адметнасці беларусаў. Старажытная мемуарная літаратура аб беларусах і іх землях.

  3. Асаблівасці тапанімічных беларускіх назваў. Імёны і прозвішчы.

  4. Дэмаграфічная сітуацыя на Беларусі ў мінулым і сёння.

  5. Этнічныя групы на Беларусі.

  6. Паняцці этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

  7. Складанасці фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Самасвядомасць і беларуская мова і літаратура.

  8. Утварэнне беларускай літаратурнай мовы.

  9. Беларускае нацыянальнае адраджэнне (1900 – 1920).

  10. Беларусізацыя (20-ыя гг. ХХ ст. ) – палітыка нацыянальнага Адраджэння.

  11. Механізмы разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў 1930 – 1980 гг.

  12. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа.

  13. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у ХХ ст. Лёс Віленскага краю.

  14. Беларуская дыяспара.

  15. Тыпы жылля і паселішчаў беларусаў.

  16. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы.

  17. Абрады, звычаі, святы – састаўныя элементы фальклору Беларусі.

  18. Язычніцтва і хрысціянства на Беларусі.

  19. Існаванне рэлігій на Беларусі ў розныя гістарычныя адрэзкі часу.

  20. Сучасны стан рэлігійнага жыцця на Беларусі.

  21. Нацыянальная беларуская культура і грамадская думка эпох Адраджэння і Асветніцтва.

  22. Айчынная нацыянальна-дэмакратычная думка ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

  23. Славутасці старажытнай Беларусі, часоў ВКЛ, эпохі Адраджэння.

  24. Славутыя дзеячы беларускай навукі, культуры і спорту.

  25. Архітэктурная спадчына беларусаў.

  26. Знакамітыя прадстаўнікі беларускага выяўленчага мастацтва.

  27. Нацыянальны тэатр і музыка. Шляхі станаўлення.

  28. Асаблівасці развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  29. Кнігадрукаванне на Беларусі.

  30. Музейная справа на Беларусі.

  31. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы.

  32. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі (XVІ – XVІІ стст. ).

  33. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі на Беларусі (1773 – 1794).

  34. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі.

  35. Праблемы экалогіі на Беларусі.

  36. Багацці айчынных нетраў.

  37. Вытокі беларускай дзяржаўнасці.

  38. З гісторыі нацыянальнага суверэнітэту Беларусі. Пералічыць атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту.

  39. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: гісторыя, асноўныя палажэнні сучаснай Канстытуцыі.

  40. Асаблівасці беларускіх герба, сцяга, гімна.

  41. Узнагароды Беларусі. З гісторыі нацыянальнага войска.

  42. Беларускія грошы і паштовая марка.

  43. Перспектывы развіцця Беларусі ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту.

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА

3

1. УВОДЗІНЫ. ПРАДМЕТ БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА

5

  1. БЕЛАРУСЫ. МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ НА БЕЛАРУСІ

9

    1. Этнічныя адметнасці беларусаў

9

2. 2. Беларускія тапанімічныя назвы. Імёны і прозвішчы

12

2. 3. Старажытная мемуарная літаратура і сведчанні падарожнікаў аб беларусах і іх зямлі

19

    1. Дэмаграфічныя катаклізмы на зямлі беларусаў: войны і людзі

21

    1. Этнічныя групы на Беларусі (рускія, украінцы, яўрэі, татары, цыганы і інш. )

25

  1. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ

33

    1. Нацыянальная самасвядомасць і яе адзнакі

34

    1. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці

34

    1. Утварэнне беларускай літаратурнай мовы. Самасвядомасць і беларуская мова і літаратура

36

    1. Нацыянальнае адраджэнне 1900 – 1920 гг.

39

    1. Механізмы разбурэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ва ўмовах таталітарызму 1930 – 1980 гг.

44

    1. Пытанні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў на сучасным этапе

46

  1. СУВЯЗІ БЕЛАРУСІ З СУСЕДНІМІ КРАІНАМІ. БЕЛАРУСЫ ЗА МЯЖОЮ

52

    1. Геапалітычныя ўмовы жыццядзейнасці беларускага народа

52

    1. Перакройванне этнічных зямель беларусаў у ХХ ст.

54

    1. Віленскі край і яго лёс

55

    1. Беларусы за мяжою

56

  1. СВОЕАСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОБЫТУ

62

    1. Жыллё беларуса. Паселішчы

63

    1. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў

64

    1. Традыцыйнае адзенне беларусаў

66

    1. Айчынны фальклор

76

  1. ВЕРАВЫЗНАННІ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ

80

    1. Дахрысціянскія вераванні нашых продкаў

80

    1. Хрысціянства і іншыя рэлігіі як формы грамадскай свядомасці розных народаў на Беларусі

81

    1. Сучасны рэлігійны стан на Беларусі

87

  1. РАЗВІЦЦЁ АЙЧЫННАЙ ГРАМАДСКАЙ ДУМКІ

94

    1. Помнікі айчыннай грамадскай думкі сярэднявечча

95

    1. Развіццё нацыянальнай культуры і грамадскай думкі ў эпоху Адраджэння

98

    1. Асветніцтва на Беларусі

100

    1. Айчынная нацыянальна-дэмакратычная думка ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

102

    1. Сучасны стан грамадазнаўства на Беларусі

103

  1. СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ

106

    1. Славутасці старажытнай Беларусі і часоў Вялікага княства Літоўскага

107

    1. Рупліўцы нацыянальнага Адраджэння

117

    1. Зоркі айчыннага спорту

121

  1. МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

125

    1. Нацыянальнае дойлідства

126

    1. Выяўленчае мастацтва

134

    1. Нацыянальны тэатр і музыка

139

    1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

156

    1. Кнігадрукаванне

160

    1. Музейная справа на Беларусі

168

    1. Помнікі культуры горада, дзе размяшчаецца навучальная ўстанова

171

  1. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ

187

    1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы

187

    1. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы

187

    1. Канфесійная адукацыя. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі ў XVІ – XVІІ стст.

190

    1. Свецкая адукацыя на Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд. Адукацыйная камісія (1733 – 1794)

192

    1. Адраджэнне нацыянальнай школы ў перыяд беларусізацыі (1910 – 1920)

193

    1. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі

195

  1. ПРЫРОДНЫЯ ЎМОВЫ І ЭКАЛАГІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

199

    1. Прыродныя ўмовы Беларусі. Своеасаблівасці яе рэгіёнаў (Цэнтральная Беларусь, Паазер’е, Падняпроўе, Панямонне, Заходняе і Ўсходняе Палессе)

199

    1. Багацці айчынных нетраў

200

    1. Праблемы экалогіі на Беларусі

204

  1. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

212

    1. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў гістарычнай навуцы

213

    1. Вытокі беларускай дзяржаўнасці

214

    1. Погляды вучоных на праблему дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVІІІ ст. – 1917 г. )

215

    1. БНР і яе лёс

218

    1. Беларусь у складзе СССР: суверэнітэт уяўны ці рэальны?

223

    1. Аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці пасля распаду СССР. Беларусь на міжнароднай арэне

224

  1. АТРЫБУТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СУВЕРЭНІТЭТУ

228

    1. Органы дзяржаўнай улады. Да гісторыі айчыннай Канстытуцыі

229

    1. Дзяржаўны герб. Геральдыка Беларусі

237

    1. Да гісторыі дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны гімн

243

    1. Узнагароды Беларусі

246

    1. Нацыянальнае войска. Памятныя старонкі айчыннай вайсковай славы

247

    1. Беларускія грошы і паштовая марка

250

ЗАКЛЮЧЭННЕ

252

ДАДАТАК

262

СЛОЎНІК

268

Тэмы практычных заняткаў

279

Тэмы практычных заняткаў і пытанні да тэм

279

Пытанні да заліку

281

Вучэбнае выданне

Сокал Сцяпан Фёдаравіч

Мельнікава Таццяна Мікалаеўна

Макарэвіч Віктар Аляксандравіч

Цярэшчанка Алена Аляксандраўна,

Давідовіч Вольга Юр’еўна