Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Лаўрэнцій Зізаній

Неабходна адзначыць “Катэхізіс” педагога, царкоўнага дзеяча Лаўрэнція Зізанія (Тустаноўскага) – (год нараджэння невядомы – памёр каля 1634 г. ), які паходзіў з дробнамаёнткавай шляхты Трокскага ваяводства. Зізаній працаваў выкладчыкам брацкіх школ у Львове (да 1592 г.), Брэсце (1592 – 1595), Вільні (1595 – 1597), хатнім настаўнікам сына крычаўскага старасты Б. Саламярэцкага (1597 – 1600) і дзяцей князя А. К. Астрожскага (1600 – 1602), пасля ў князя Я. Карэцкага (да 1618 г. ). У 1619 г. пераехаў у Кіева-Пячэрскую лаўру, дзе быў настаўнікам, перакладаў з грэчаскай мовы, рэдагаваў кнігі. У 1626 г. прывёз у Маскву напісаны па заданні патрыярха Філарэта “Катэхізіс” (гэты твор быў выдадзены ў Гродне ў 1783, 1787, 1788 гг. ). У “Катэхізісе” Зізаній на беларускай мове выклаў звесткі з прыроды і даў блізкае да пратэстантызму тлумачэнне царкоўных дагматаў (потым яго погляды былі абвешчаны ерэтычнымі).

У 1596 г. у Вільні Зізаній надрукаваў першы на Беларусі і Украіне буквар “Наука читаню и розуменю писма словенскаго” з малюнкамі ў тэксце (выкарыстаў клішэ з выданняў Ф. Скарыны) і “Лексісам” – беларускім слоўнікам (1061 слова), які, дзякуючы звесткам па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўстве, аблягчаў разуменне царкоўнаславянскай мовы. “Грамматіка словенска свершаннаго іскуства осмі частій слова” (Вільня, 1596 г. ) была напісана аўтарам “Лексіса” ў форме пытанняў і адказаў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

Буквар і граматыка Зізанія мелі значны ўплыў на развіццё мовазнаўчай навукі славян. “Граматыку” Зізанія ведалі ў Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Сербіі.

Іван Фёдараў

Год нараджэння заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне, дыякана адной з цэркваў Маскоўскага Крамля Івана Фёдарава невядомы. У Маскве разам з П. Мсціслаўцам Фёдараў заснаваў друкарню і выпусціў першую друкаваную кнігу “Апостал” (1564) і два выданні “Часоўніка” (1565). З-за праследавання Мсціславец і Федараў вымушаны былі пераехаць з Масквы ў маёнтак гетмана Р. Хадкевіча ў Заблудаве. У адкрытай тут друкарні Федараў выдаў “Евангелле вучыцельнае” (1569) і “Псалтыр з Часаслоўцам” (1570). У 1572 г. Фёдараў пераязджае ў Львоў, дзе праз два гады разам з Івановічам Грынем надрукаваў “Апостал” і падручнік для пачатковай школы “Буквар”. У сярэдзіне 80-ых гг. ён пераязджае ў Астрог, дзе з дапамогай князя К. К. Астрожскага выдае “Псалтыр” і “Новы запавет” (1580), “Храналогію” Андрэя Рымшы (1581) і “Астрожскую біблію” (1581), якая з’явілася адным з найлепшых выданняў свайго часу. Кнігі Фёдарава адрозніваюцца выдатным афармленнем і паліграфічным выкананнем.

Аб развіцці кніжнай справы на Беларусі з канца ХІХ ст. сведчаць выданні царкоўных, прыватных, губернскіх друкарняў, выдавецкіх суполак і таварыстваў, дзяржаўных і недзяржаўных выдавецтваў.

Куцеінская друкарня

Асноўным цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання ў XVII ст. з’яўлялася Куцеінская друкарня, заснаваная ў 1630 г. пад Оршай сынам бурмістра Магілёва Спірыдонам Собалем, які навучаў друкарскай справе манахаў Куцеінскага Богаяўленскага манастыра. Сам Спірыдон Собаль выдаў у 1628 – 1630 гг. у Кіеве некалькі маральна-павучальных і царкоўных твораў. Калі Собаль выехаў у Буйнічы (1632), на чале друкарні стаў ігумен Іоіль Труцэвіч. У Куцеінскай друкарні, што карысталася падтрымкай аршанскіх і магілёўскіх мяшчан, было надрукавана каля дваццаці выданняў навукова-асветніцкай, царкоўна-палемічнай і свецкай літаратуры, у ліку якіх: кірылічная “Брашна Духоўнае”, “Малітвы паўсядзённыя”, “Буквар” (“Буквар сірэч начала учэнія дзецем начынаюшчым чценію ізвыкаці” (1631), “Часаслоў” (1632), помнік перакладной літаратуры “Сказанне пра Варлаама і Іасафа” (1637), “Дзідаскаліа…” С. Косава (1637).

Выданні гэтай друкарні вылучаюцца сваім графічным афармленнем, выкарыстаннем свайго адмысловага Куцеінскага стылю: фігурныя гравюры, ілюстрацыі, застаўкі і канцоўкі, блізкія да традыцый беларускага народнага мастацтва. Мясцовая флора і фауна, гербы, адлюстраваныя на гравюрах, робяць выданні гэтай друкарні шэдэўрам беларускага мастацтва. Менавіта ў Куцеінскай друкарні былі надрукаваны “Актоіх” Іаана Дамаскіна (1646), “Новы запавет з Псалтыром” (1652) і “Лексікон славенарускі і імен тлумачэння” Памвы Бярынды (1653). Гэты твор, над якім аўтар працаваў амаль трыццать гадоў выйшаў у 1627 г. (факсімільнае выданне было зроблена АН Украіны ў 1961 г. ), а ў 1653 г. у Куцейне пад рэдакцыяй І. Труцэвіча. Асновай “Лексікона” паслужыў першы друкаваны беларускі слоўнік “Лексіс” Лаўрэнція Зізанія (1596). Бярында вядомы як лексікограф, друкар, гравёр і пісьменнік. Звестак пра яго паходжанне, адукацыю і места вучобы не захавалася. Яго прадмовы і пасляслоўі да беларускіх выданняў даюць нам звесткі пра тое, што аўтар “Лексікона” ведаў яўрэйскую, грэчаскую, лацінскую, царкоўнаславянскую, беларускую, украінскую і іншыя мовы. Некаторы час Бярында займаўся выдавецкай справай у Львове, потым быў архітыпографам славянскай друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Пісаў Бярында і сілабічныя вершы. Сярод яго твораў неабходна вылучыць наступныя: “Да нараджэння Хрыстова” (1616), у Кіеве былі выдадзены “Анфагіён” (1619), “Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паўла” (1623).

Друкарня у Куцейне праіснавала да 1654 г. Толькі за перыяд з 1636 да 1654 г. у Куцеінскай друкарні было надрукавана 14 выданняў асветніцка- навучальнай і літургічнай літаратуры. У 1655 г. яе абсталяванне было перавезена ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам, адтуль у 1665 г. у Васкрасенскі манастыр пад Масквой, а ў 1676 г. – на Друкарскі двор (Масква).

С. Собаль заснаваў таксама друкарню ў 1632 г. у Буйнічах, пад Магілевам, дзе выдаў у 1653 г. “Псалтыр”. У 1636 г. у магілёўскай брацкай друкарні Собаль выдаў “Буквар языка славенскага”. Буквар меў наступную структуру: алфавітныя рады (прамы і адваротны парадак), склады, тлумачальную азбуку, элементы граматыкі і дыдактычны матэрыял. У Магілёве Собаль надрукаваў таксама “Псалтыр” (1637), “Сказанне деяній апостальскіх” (1638) і “Тэстамент” (1638). Спірыдон Собаль меў цесныя сувязі з рускімі, украінскімі і польскімі друкарамі.