Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

13. Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту

Метадычныя рэкамендацыі. Сутнасць суверэнітэту ўключае вяршэнства адзінай, вышэйшай дзяржаўнай улады на сваёй тэрыторыі i незалежнасць ад іншых дзяржаў ва ўнутраных справах i знешніх зносінах.

Паняцце суверэнітэту трэба разумець дыялектычна і гістарычна. Слова гэта, ўведзенае ва ўжытак французскім сацыёлагам Жанам Вадэнам яшчэ ў XVI ст., мае шмат значэнняў. У часы станаўлення феадальных манархічных дзяржаў яно азначала незалежнасць манарха. Нагадаем, што і ў Людовіка ХІV, напрыклад, суверэнітэт вызначаўся праз прынцып: “Дзяржава – гэта Я”, другімі словамі, нічым не абмежаванае самаўладдзе караля. Незалежнасць манарха абарочвалася для яго падданых поўнай залежнасцю, а то і амаль што рабствам. У часы англійскай рэвалюцыі (XVІІ ст. ) было выпрацавана паняцце суверэнітэту парламента, а французскія мысліцелі-асветнікі (XVІІІ ст. ) падыходзілі блізка і да паняцця суверэнітэту народа. У сучасным разуменні тэрмін трактуецца больш як паняцце міжнароднага права і ў гэтым сэнсе ніяк не выяўляе абсалютнай незалежнасці канкрэтнай дзяржавы ў дачыненні да іншых дзяржаў. Ён абавязкова павінен упісвацца ў сістэму міжнародных абавязацельстваў, адначасова зберагаючы першасную сутнасць, гэта значыць, самастойнасць і незалежнасць.

Ідэя суверэнітэту пачала ўздымацца са старажытных часоў, асэнсоўвалася ў сярэднявеччы такімі філосафамі, як М. Макіявелі, Ж. Бадэн, Т. Гобс, Ж. Ж. Русо, Г. Гегель i іншымі. Паняцце “суверэнітэт” стала шырока прымяняцца толькі ў канцы XIX ст.

У IX – XII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала некалькі дзяржаў-княстваў. Сістэма органаў улады i кіравання ў гэтых княствах была аднатыпная з другімі славянскімі дзяржавамі. Вышэйшы князь павінен быў аберагаць тэрыторыю дзяржавы, іншымі словамі, абавязваўся “ахоўваць суверэнітэт дзяржавы”.

У канцы ХІІ – першай палове ХІІІ ст. адбылося аб'яднанне беларускіх княстваў у адзіную дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. У 1569 г. была створана канфедэрацыя пад назвай Рэч Паспалітая, дзе кожная з дзяржаў захоўвала свой суверэнітэт.

У прыватнасці, паміж аб'яднанымі дзяржавамі існавалі мытні, у кожнай дзяржаве былі свае войска, фінансы, суды, заканадаўства.

А афіцыйна дзяржаўны суверэнітэт РБ быў замацаваны ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыя змяшчала шмат атрыбутаў суверэнітэту, у тым ліку самастойнасць дзяржаўнай улады ў межах тэрыторыі Беларусі.

У жніўні 1991 г. адбылося далейшае замацаванне незалежнасці Беларусі: быў прыняты Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага акта Дэкларацыі ВС БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”. Найбольш у поўным выглядзе ідэя суверэнітэту змешчана ў артыкуле 1 Канстытуцыі, што i з'яўляецца азначэннем для паняцця суверэнітэт – вяршэнства дзяржаўнай улады ўнутры краіны i яе незалежнасць у адносінах да іншых дзяржаў.

Іcнye тры формы суверэнітэту:

1) народны суверэнітэт;

2) дзяржаўны суверэнітэт;

3) нацыянальны суверэнітэт – нацыя (народнасць) мае права на самастойнае вызначэнне форм свайго быцця ў сістэме дзяржавы. Для РБ характэрна форма нацыянальнага суверэнітэту.

Студэнтам трэба выпрацаваць разуменне паняццяў: суверэнітэт, нацыянальны суверэнітэт, органы дзяржаўнай улады, атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту, такія як канстытуцыя, сцяг, гімн, герб, узнагароды, нацыянальнае войска, грошы, паштовая марка.

План

1. Органы дзяржаўнай улады. Да гісторыі айчыннай Канстытуцыі. (Склад.: праф. Сокал С. Ф. )

2. Дзяржаўны герб. Геральдыка Беларусі. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

3. Да гicтоpыi дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны гімн. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

4. Узнагароды Беларусі. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

5. Нацыянальнае войска. Памятныя старонкі айчыннай вайсковай славы. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

6. Беларускія грошы i паштовая марка. (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )