Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

10. 3. Канфесійная адукацыя. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі ў XVI – XVII стст.

У канцы XV ст. назіраецца развіццё беларускай адукацыі, распаўсюджванне пісьменнасці, ажыўленне духоўнага жыцця, з’яўленне шматлікіх пісьмовых помнікаў, сярод якіх першае месца занялі канфесійныя творы (евангеллі, псалтыры, словы, павучэнні, хаджэнні).

Першыя школы на Беларусі з’явіліся ў ХІУ – XV стст. у феадальных мястэчках, манастырах і гарадах. Гэты вопыт дзяржаўнага кіравання адукацыйнай сістэмай быў у далейшым выкарыстаны ў розных дзяржавах.

Дзяцей вучылі вандруючыя настаўнікі. На той час дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская. Але ў культурна-рэлігійным асяродку ўжывалася славянская мова. Навучанне вялося на стараславянскай мове, незразумелай і цяжкай і завяршалася тым, што вучань мог чытаць толькі асобныя фразы. У гэтых школах вывучалі граматыку, рыторыку арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку.

У школах павышанага тыпу вучні маглі праходзіць філасофію, тэалогію і мовы. Пасля заканчэння гэтых школ многія працягвалі вучыццца ў Кракаўскім, Пражскім, Падуанскім універсітэтах.

Гэта быў час М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Гэта быў час, калі (сярэдзіна XVІ ст. ) узмацняўся каталіцызм на Беларусі, узмацнялася дзейнасць езуіцкага ордэна, які імкнуўся захапіць асвету ў ВКЛ.

У 1566 г. у Вільні заснавалася каталіцкае вучылішча вышэйшага тыпу па вывучэнні грамадзянскага права. У 1570 г. таксама ў Вільні езуіты адкрылі калегіум, які ў 1579 г. быў ператвораны ў акадэмію спецыяльным загадам польскага караля Стэфана Баторыя і прыроўнены да Кракаўскага універсітэта.

Ствараюцца вучылішчы ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Гродне, Мінску, Слуцку, Віцебску і інш. Такім чынам, становішча каталіцкіх навуковых устаноў замацавалася. Дзякуючы Люблінскай уніі яны становяцца афіцыйна прызнанымі, а астатнія праследуюцца.

Развіццё асветы ўскладнялася духоўнай дыктатурай царквы, каталіцкім уплывам.

У барацьбе з каталіцызмам на працягу XVІ – пачатку XVІІ ст. фарміраваліся два тыпы школ:

Рэфармацыйныя Брацкія

утвараліся пры брацтвах на Украіне і Беларусі; вялі барацьбу за народныя традыцыі і асвету.

Самае вялікае брацтва – у Вільні. Вакол брацтваў аб’ядноўваліся тыя слаі насельніцтва, якія супрацьстаялі паланізацыі і каталіцызму.

Агульнае паміж гэтымі тыпамі школ:

1) не прымалі католіка-езуіцкіх прынцыпаў выхавання і адукацыі;

2) выкарыстоўваліся перадавыя педагагічныя ідэі (напрыклад, чэшскага педагога Я. А. Каменскага);

3) ідэі гуманізма;

4) вучань – індывідуальная асоба.

Брацтвы ўзніклі, калі з’явілася патрэба на Беларусі аб’яднаць намаганні праваслаўных:

1) для ўмацавання нацыянальнай і рэлігійнай свядомасці;

2) клапаціцца пра бедных, хворых;

3) пра пахаванне нябожчыкаў;

4) пра самаадукацыю праз чытанне святых кніг.

Галоўная ідэя брацтваў: сфарміраваць душэўны стан чалавека і моладзі можна толькі шляхам адукацыі – праз школу і пропаведзь. У статутах брацтваў былі артыкулы аб адкрыцці школ, друкарняў.

Асаблівасці брацкіх школ:

1) на чале школы быў рэктар. Яму дапамагаў “дазорац” – прадстаўнік брацтва;

2) навучанне бедных вялося бясплатна, за кошт брацтваў;

3) адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі знешне суровыя, на самой справе настаўнікі клапаціліся аб вучнях: разам з імі хадзілі на прагулкі, богаслужэнні; гутарылі ў інтэрнатах і дома; тэмы размоў звычайна былі наступныя: аб прызначэнні чалавека, яго паводзінах, аб раі і пекле, аб павучальным прыкладзе святых;

4) брацтвы выбіралі найбольш адукаваных настаўнікаў: Лаўрэнцій Зізаній (“Азбука”, “Граматыка славенская”, 1596) і Стэфан Зізаній (“Катэхізіс”), Мялецій Сматрыцкі (“Граматыка славенска”, 1619), Лявонцій Карповіч, Сільвестр Косаў, Афанасій Стралецкі;

5) брацтвы і кіраўнікі брацкіх школ сачылі за паводзінамі настаўнікаў у школе і па-за яе межамі;

6) навучанне ў складзе груп вялося па сістэме, якая стала правобразам класна-ўрочнай сістэмы (Ян Амос Каменскі);

7) элементы ўзаемнай дапамогі ў вучэнні;

8) дысцыпліна вучняў вельмі строгая, практыкавалася пакаранне, у т. л. фізічнае, хаця яно рабілася рэдка і не ўсюды. Старэйшыя вучні вызваляліся ад цялесных пакаранняў, бо гэта магло выклікаць іх лютасць, непаслушэнства;

9) дысцыпліны: напрыклад, чытанне, пісьмо, лічэнне, граматыка, рыторыка, арыфметыка, царкоўныя спевы, Свяшчэннае пісанне, геаграфія, дыялектыка, астраномія, 5 моў (беларуская, стараславянская, грэчаская, лацінская, польская);

10) абавязковыя курсы: вучэнні пра святы і дабрачыннасць.

Першым падручнікам у брацкіх школах быў буквар Івана Фёдарава (1574), Лаўрэнція Зізанія (1596), Спірыдона Собаля (1631); Азбука і “Граматыка славенска” М. Сматрыцкага (1621);

11) навучанне вялося на старабеларускай мове;

12) брацкія школы фарміравалі дабрадзейнага хрысціяніна.

Вывад: брацкія школы былі гуманістычнымі, бессаслоўнымі навучальнымі ўстановамі; магутным сродкам маральна-гуманістычнага станаўлення і развіцця моладзі.