Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Старажытны герб Мінска

У 1499 г. Мінск атрымаў прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права. 15 студзеня 1591 г. горад атрымаў зацверджанне прывілея на магдэбургскае права, дзе казалася: “Надаем ім герб до печаті местскай фікгуру внебовзятьі панны Mapыі”. Герб быў на гарадскіх пячатках, сцягах, будынках. Рамеснікі павінны былі на дзяржаннях мячоў побач з каралеўскім гербам змяшчаць гарадскі герб. Мецілі i тавары, што ішлі на экспарт. Пасля аб'яднання Беларусі з Расіяй загадам Сената ад 2 лютага 1796 г. Мінску пакінулі стары герб – на блакітным полі дзева Марыя ў акружэнні шасці херувімаў. Для абазначэння далучэння да Расійскай імперыі выява герба на шчыце была змешчана на грудзях двухгаловага арла. У апошняе дзесяцігоддзе ХІХ ст. старажытны герб горада быў выціснуты гербам Мінскай губерні – на залатым шчыце тры хвалістыя блакітныя паласы.

Герб “Пагоня”

Спачатку гэта быў герб княжацкага роду, з 1384 г. – герб ВКЛ, Рускага i Жамойцкага становіцца дзяржаўным. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай знак “Пагоня” перастаў быць дзяржаўным гербам i выкарыстоўваўся ў якасці гарадскіх гербаў Віцебска, Магілёва, Полацка, Лепеля, Слуцка, Рэчыцы.

Герб “Пагоня” i бел-чырвона-белы флаг зацверджаны 5 жніўня 1918 г. Сакратарыятам Беларускай Народнай Рады як дзяржаўныя. Адначасова “Пагоня” была гербам Літоўскай рэспублікі ў 1919 – 1940 гг. Аўтарам бел-чырвона-белага флага, верагодна, быў К. С. Дуніеўскі – член Урада БНР, вядомы дзеяч вызваленчага руху. Гэтыя флаг i герб былі ўзяты ўдзельнікамі БНФ у 1988 – 1989 гг. Такім чынам, гэтыя сімвалы сталі аб'ядноўваць праціўнікаў камуністычнай партыі i існавання СССР, прыхільнікаў выхаду Беларусі з Саюза, стварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь.

25 жніўня 1991 г. пасля путча Вярхоўны Савет БССР абвясціў узнікненне Беларускай незалежнай дзяржавы; 19 верасня 1991 г. змяніў назву БССР на РБ; прыняў законы “Аб Дзяржаўным сцягу РБ”, “Аб Дзяржаўным гербе РБ”.

У перыяд з 1991 г. да 1995 г. Дзяржаўным гербам стаў старажытны беларускі герб “Пагоня”, які сімвалізаваў даўняе існаванне дзяржаўнасці беларускага народа. Дзяржаўны ж флаг уяўляў прамавугольнае палотнішча з палосамі: белага, чырвонага, белага колеру. Але ў перыяд 1991 – 1995 гг. гэтыя дзяржаўныя сімвалы можна назваць толькі ўмоўна “нацыянальнымі”. Гісторыя бел-чырвона-белага флага не мае глыбокіх гістарычных каранёў. Фактычна, яго пачалі выкарыстоўваць у пачатку ХХ ст. эпізадычна: 1909 – 1912 гг., 1917 г, з 1918 г. – як сімвал БНР. З канца 1918 г. (калі Урад БНР пакінуў Беларусь і існаваў у эміграцыі) гэты флаг выкарыстоўваўся тымі палітычнымі сіламі, што выступалі супраць савецкай улады, напрыклад, у лістападзе – снежні 1920 г. у часы Слуцкага паўстання войскамі Булак-Булаховіча. Гэты ж флаг выкарыстоўвалі члены беларускага дэмакратычнага руху на Заходняй Беларусі ў 20 – 30-ыя гг. ХХ ст., калі яна была ў складзе Польшчы. У Другую сусветную вайну гэты флаг і герб “Пагоня” былі ў беларускіх калабарацыяністаў, якія атрымалі спецыяльны дазвол ад немцаў на іх ўжыванне. Пасля вайны іх выкарыстоўвалі беларускія эмігранты і паслядоўнікі Урада БНР. У часы існавання БССР, Літоўска-Беларускай ССР дзяржаўная сімволіка фарміравалася з улікам рэвалюцыйных умоў і на падставе вопыту Савецкай Расіі.

Чырвоны флаг - – сімвал рэвалюцыйнай барацьбы. Гэты флаг выкарыстоўваўся ў УІІІ ст. паўстаўшымі сялянамі Персіі; у 30-ыя гг. ХІХ ст. – у Парыжы; у 1870 – 1871 гг. – Парыжскай Камунай; як сімвал камуністычных рухаў розных народаў. У ліпені 1918 г. на V Усерасійскім з’ездзе Саветаў быў прыняты дзяржаўны флаг РСФСР – чырвонае палотнішча з літарамі “РСФСР”. Ён стаў узорам для маладых савецкіх рэспублік. У першай Канстытуцыі ССРБ (3 лютага 1919 г. ) было змешчана апісанне флага: “Гандлёвы і ваенны флаг С. С. Р. Б. ” або надпісам “Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь”. І Літва, і Беларусь мелі аднолькавы флаг.

У снежні 1922 г. утварыўся Саюз ССР, што прывяло да распрацоўкі новага Дзяржаўнага флага на падставе флага СССР, у цэнтры флага – Дзяржаўны герб СССР. У 1927 г. змяняецца абрэвіятура назвы БССР. Назва і герб знаходзіліся ў верхнім левым рагу флага. 10 лютага 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР і на чырвоным флазе з’явіліся серп і молат – сімвалы саюза рабочых і сялян, пяціканцовая зорка як старажытны сімвал абароны, аховы, бяспекі.

Пасля другой сусветнай вайны пачалі ствараць новы шматколерны флаг, калі БССР стала адной з заснавальніц ААН. 25 снежня 1951г. зацверджаны новы флаг (малюнак флага быў створаны М. І. Гусевым): чырвона-зялёны флаг з белым арнаментам, у верхнім левым рагу – залатыя серп і молат і над імі пяціканцовая зорка: чырвоны колер з нацыянальным арнаментам – паказчык мастацкай творчасці беларускага народа; зялёны колер – лясныя i прыродныя багацці Беларусі. Гэты флаг існаваў да верасня 1991 г.