Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

10. 5. Адраджэнне нацыянальнай школы ў перыяд беларусізацыі (1910 – 1920)

У пачатку ХХ ст. на Беларусі пачаўся рух за стварэнне народнай школы. Яго галоўнымі функцыямі былі:

1) барацьба за права навучання на роднай беларускай мове (выступленні Цёткі, Я. Коласа, Я. Купалы);

2) неабходнасць выпуску вучэбных дапаможнікаў, кніг для чытання;

3) стварэнне кніг для чытання на беларускай мове.

Такім чынам, з’явіліся падручнікі:

1) у 1906 г. – Цётка напісала “Падарунак для маленькіх дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”;

2) у 1909 г. – Я. Колас “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Прыкладамі для іх былі кнігі К. Д. Ушынскага “Роднае слова”, “Дзіцячы свет”.

У 1906 г. па ініцыятыве Я. Коласа быў праведзены з’езд беларускіх настаўнікаў за адраджэнне нацыянальнай школы.

У 1914/15 навучальным годзе на Беларусі працавала 7682 агульнаадукацыйныя школы ўсіх тыпаў, у якіх навучалася 20 % дзяцей школьнага ўзросту. Гэта сведчыць аб тым, што адукацыйная сістэма мела саслоўны характар. Адначасова царскія ўлады выкарыстоўвалі школу ў мэтах русіфікацыі беларускага насельніцтва.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. назіраецца карэнная перабудова ўсёй сістэмы народнай адукацыі, але ў сувязі з нямецкай акупацыяй часткі Беларусі работа па перабудове школы на некалькі гадоў спынілася. Пасля грамадзянскай вайны трэба было ствараць школы “з нуля”, ліквідаваць непісьменнасць, ажыццявіць усеагульнае пачатковае навучанне. Каб вырашыць пытанне з кадрамі, у Віцебску і Магілёве былі адкрыты інстытуты народнай адукацыі, у Мінску – БДУ (1921), Інбелкульт (1922), які з 1929 г. стаў Акадэміяй навук Беларусі.

Хто ўзнімаў справу школы:

20-ыя гг. ХХ ст. – псіхолаг Гомельскага педагагічнага тэхнікума Л. С. Вы-гоцкі (кніга “Педагагічная псіхалогія”, 1925);

  • 1918 г. – падручнік Б. Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”;

  • 1920 г. – М. Гарэцкі “Гісторыя беларускай літаратуры”;

  • 1922 г. – М. Гарэцкі “Хрэстаматыя беларускай літаратуры. ХІ ст. 1905 г. ”;

  • Я. Колас “Методыка роднай мовы”;

  • 1927 – 1928 гг. – І. Замоцін “Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні”.

Гэта былі першыя навучальныя дапаможнікі па вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.

У гэты момант у Заходняй Беларусі ішла барацьба за нацыянальную культуру, свабоду, за стварэнне школ на беларускай мове. Барацьбітамі выступалі: Б. Тарашкевіч, С. Паўловіч, Г. Шырма і інш.

Педагагічныя даследаванні вяліся на кафедры педагогікі БДУ, у педагагічным кабінеце Інбелкульта, у навукова-даследчым інстытуце педагогікі, які адкрыўся ў 1929 г. (першы дырэктар – П. Пашкевіч).

10. 6. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі

Рэформа сярэдзіны 80-ых гг. ХХ ст. не прынесла паляпшэння нацыянальнай адукацыі ў Беларусі. Галоўная прычына заключалася ў тым, што не ўлічваліся нацыянальна-культурныя традыцыі народа, прыярытэт асобы. Школьныя праграмы адставалі ад патрабаванняў, якія прад’яўлялі ВНУ да абітурыентаў. Рэдкі выпускнік школы мог паступіць у ВНУ без заняткаў на падрыхтоўчых курсах, аддзяленнях ці з рэпетытарам.

Таму на падставе глыбокага аналізу становішча спраў былі намечаны новыя падыходы ў адукацыйнай палітыцы. Уступленне ў ХХІ ст. характарызуецца тым, што на змену паняццю пісьменнасці, якое звычайна асацыіруецца з дзейнасцю школы, прыходзіць паняцце функцыянальнай пісьменнасці, якая мае на ўвазе не толькі ўменне чытаць, пісаць і лічыць, але і ўменне атрымлівать правільную інфармацыю, правільна ўспрымаць, разумець і выкарыстоўваць яе ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Гэта вядзе да змены арыенціраў у сістэме адукацыі, што знайшло сваё адлюстраванне ў зацверджанай у красавіку 1999 г. ўрадам Беларусі Праграме развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2010 г. У ёй прадугледжаны пераход да 10-гадовай абавязковай школы ў якасці базавай замест цяперашняй 9-гадовай. Адпаведна будуць перабудаваны навучальныя праграмы. Яны павінны аптымальна спалучаць акадэмічнасць і практычную значнасць зместу. Пры гэтым з’яўляецца магчымасць навучэнцам атрымліваць сярэднюю адукацыю ў двух варыянтах: або праз 2 апошнія лінейныя класы – 11-ыя і 12-ыя, якія не будуць мець уніфікаванай праграмы (у гэтым іх прынцыповае адрозненне ад існуючай цяпер школы), або праз прафесійную адукацыю, якая цяпер ажыццяўляецца ў прафтэхвучылішчах, тэхнікумах, каледжах.

У выніку ўвядзення 10-гадовай адукацыі ў якасці базавай навучальныя планы 11 – 12-га класаў будуць пазбаўлены шматпрадметнасці, навучэнцы – перагрузкі. У школе будзе 5-дзённы навучальны тыдзень. Навучальныя праграмы базавай 10-гадовай школы зарыентаваны на падрыхтоўку навучэнцаў да практычнага жыцця і хуткай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве.

Уводзіцца ў дзеянне дзяржаўны адукацыйны стандарт, які прадугледжвае высокі ўзровень асноўнай (базавай) і поўнай сярэдняй адукацыі і забяспечвае задавальненне адукацыйных запатрабаванняў асобы.

Працягваюць працаваць навучальныя ўстановы новага тыпу, якімі з’яўляюцца гімназіі, ліцэі і г. д. Характэрная рыса гімназій – прыярытэтнасць гуманітарнага кампанента, што мае на ўвазе глыбокае авалодванне нацыянальнай, рускай, некалькімі замежнымі мовамі, вывучэнне беларускай і сусветнай гісторыі, літаратуры, культуры, псіхолага-педагагічных дысцыплін, такіх як логіка, рыторыка, асноў сацыялогіі, эканомікі, філасофіі і права, гісторыі рэлігій і іншых сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання рознабаковай творчай асобы.

Калі гімназіі ствараюцца на базе сярэдніх школ і ў сваёй большасці функцыяніруюць аўтаномна, то ліцэі працуюць пры ВНУ. Асноўная іх задача – мэтанакіраваная падрыхтоўка здольных навучэнцаў для працягу адукацыі ў ВНУ.

Асноўная тэндэнцыя ў развіцці прафесійнай адукацыі ў Беларусі заключаецца ў тым, што разам з атрыманнем прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцы адначасова атрымліваюць і поўную сярэднюю адукацыю. У перспектыве сістэма прафтэхадукацыі паступова будзе трансфармавацца ў 2 новыя тыпы навучальных устаноў: прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы. У Беларусі ўжо існуюць 4 вышэйшыя каледжы, якія вядуць падрыхтоўку спецыялістаў у галіне радыётэхнікі, сучасных сродкаў сувязі і авіяцыйнай тэхнікі.

Дынамічна развіваецца вышэйшая школа. У рэспубліцы адбылося значнае павелічэнне колькасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Функцыяніруе 42 дзяржаўныя і 15 камерцыйных ВНУ. На базе Беларускага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі створаны Беларускі тэхнічны аграрны універсітэт, на базе Беларускага інстытута народнай гаспадаркі – Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Мінскага педагагічнага інстытута – Беларускі педагагічны універсітэт, Мінскага інстытута культуры – Беларускі універсітэт культуры. Буйнейшая інжынерная вучэбная ўстанова – Беларускі політэхнічны інстытут – пераўтворана ў Беларускую політэхнічную акадэмію, Беларуская кансерваторыя пераўтворана ў Беларускую акадэмію музыкі, а Беларускі інстытут фізічнай культуры – у Беларускую акадэмію фізічнага выхавання і спорту. У Беларускім дзяржаўным універсітэце, у Беларускай політэхнічнай акадэміі і іншых вядучых ВНУ Беларусі актыўна ўкараняюцца новыя, інтэнсіўныя тэхналогіі навучання, у тым ліку камп’ютэрныя, віртуальна-трэнінгавыя і дыстанцыйныя. Гэта дазваляе забяспечыць больш высокую ступень засваення навучальных праграм шляхам спалучэння традыцыйнай вербальнай падачы інфармацыі праз лекцыю і зрокавай – пры мадэліраванні і самастойнай рабоце на трэнажорах і мадэльных стэндах.

Перабудова вышэйшай адукацыі непарыўна звязана з камп’ютэрызацыяй і гуманітарызацыяй навучальнага працэсу. Арганічная інтэграцыя гэтых двух найважнейшых шляхоў заклікана рэзка павысіць якасць навучання і выхавання на ўсіх узроўнях адзінай і бесперапыннай на працягу ўсяго жыцця адукацыі.