Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Тэст да тэмы

  1. Што такое апокрыф: а) літаратурны спецыфічны старажытны жанр; б) від малітвы; в) архітэктурнае збудаванне?

  2. Назавіце першы беларускі летапісны твор: а) Біблія; б) Полацкі летапіс; в) Статут; г) “Аповесць мінулых гадоў”.

  3. Пералічыце летапісныя творы XV ст., якія былі складзены з новых, агульнадзяржаўных пазіцый: а) “Аповесць мінулых гадоў”; б) “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”; в) Беларуска-літоўскі летапіс.

  4. Які горад быў цэнтрам агульнадзяржаўнага летапісання ВКЛ у XV ст.: а) Полацк; б) Смаленск; в) Вільня?

  5. Калі пачаўся залаты век Беларусі ў плане развіцця нацыянальнай культуры: а) ХІІ ст.; б) ХІУ ст.; в) XVІ ст. ?

  6. Назавіце, хто ў XVІ ст. унёс уклад у развіццё беларускіх этнічных уяўленняў, у рашэнне праблемы духоўна-маральнай свабоды: а) Е. Полацкая; б) Ф. Скарына; в) С. Будны; г) М. Гусоўскі.

  7. Нагадайце найбольш вядомых прадстаўнікоў культурна-асветніцкага руху ў Беларусі ХІІ ст.: а) Е. Полацкая; б) Ф. Скарына; в) Л. Зізаній; г) К. Тураўскі; д) К. Смаляціч.

  8. З чыім імем звязана ўзнікненне кнігадрукавання на Беларусі: а) Е. Полацкай; б) Ф. Скарыны; в) Л. Сапегі?

  9. Хто з'яўляецца аўтарам твора “Аб дзьвух прыродах Хрыста”: а) Ф. Скарына; б) К. Тураўскі; в) С. Будны?

10. Хто напісаў 2 дыярыушы на польскай мове: а) Л. Зізаній; б) Абуховіч Міхаіл Лявон; в) Доўнар-Запольскі?

11. Назавіце прадстаўнікоў беларускай нацыянальна-дэмакратычнай думкі ХІХ – пачатку ХХ ст.: а) С. Будны; б) В. Дунін-Марцінкевіч; в) Ф. Багушэвіч; г) Я. Лучына; д) Цётка; е) Я. Купала; ж) Я. Колас; з) М. Багдановіч.

12. Якое згуртаванне беларускіх эмігрантаў займаецца абмеркаваннем праблем сучаснай грамадскай думкі, фарміравання беларускага этнасу: а) “Беларусы свету”; б) “Бацькаўшчына”; в) ААН; г) ЮНЕСКА?

8. Славутасці беларусі

Метадычныя рэкамендацыі. Разглядаючы даную тэму, трэба ўлічваць той гістарычны факт, што Беларусь як самастойная дзяржава існавала ў ІХ – ХІІІ стст. (Полацкае княства); далей развіццё беларускіх зямель адбывалася ў складзе ВКЛ, але гэтую дзяржаву нельга лічыць поўнасцю беларускай. Законы, якія вызначаюць развіццё грамадства, прадугледжваюць уплыў пэўных намаганняў людзей, якія здольныя праз свае веды, талент, маральныя ўздзеянні на іншых паскараць або, наадварот, прыцішваць развіццё гістарычных працэсаў.

На развіццё беларускіх зямель паўплывала геаграфічнае размяшчэнне Беларусі на скрыжаваннях Еўропы і Азіі. Выдатныя дзеячы беларускай зямлі, атрымаўшы еўрапейскую адукацыю, змаглі прыстасаваць свае веды да спецыфічных умоў сваёй радзімы, садзейнічаць усебаковаму развіццю Беларускай дзяржавы. Ефрасіння Полацкая, Радзівіл Чорны, Георгій Каніскі стаялі ля вытокаў беларускай асветы і стварэння беларускай дзяржаўнасці, адстойвалі ідэі нацыянальнага і рэлігійнага адраджэння.

Выдатныя дзеячы Беларусі развівалі ўсе напрамкі жыцця грамадства: літаратуру, музыку, тэатр, архітэктуру, навуку і інш.

У XVІ ст. развіваецца культавая архітэктура, жывапіс, па плану будуюцца гарады, развіваюцца мястэчкі і мецэнацкія цэнтры. Ва ўсім свеце вядомыя Мірскі і Навагародскі замкі, палацы Радзівілаў, Сабор святой Сафіі ў Полацку. Усе гэта было створана выдатнымі майстрамі нашай радзімы, і мы па праву можам ганарыцца вядомымі дасягненнямі нашых продкаў.

Пазней (XVІ – XVІІІ стст. ), калі Беларусь знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, вядомыя беларускія дзеячы адстойвалі ідэі нацыянальнай культуры, праваслаўя. Георгій Каніскі, па словах А. С. Пушкіна, вялікі дзеяч культурнага адраджэння, рызыкуючы ўласным жыццём, адстойваў інтарэсы праваслаўя.

У часы ўваходу беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі з’яўленне літаратурных твораў на беларускай мове сведчыла аб наяўнасці інтэлектуальнай думкі. Нацыянальнае адраджэнне выступае ў адзінстве з рэвалюцыйным рухам. Прадстаўнікамі беларускай культуры таго часу выступаюць В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, К. Каліноўскі.

Беларускі прыгонніцкі тэатр Зорыча склаў аснову трупы Пецярбурскага Марыінскага тэтра.

Пасля абвяшчэння незалежнай Беларускай дзяржавы з’яўляюцца ўмовы для развіцця беларускай навукі і культуры ў адзінстве з сусветным працэсам.

У часы СССР беларускія вучоныя, пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі ўзбагацілі чалавецтва творчымі здабыткамі. Да сусветна вядомых дзеячаў належаць В. Быкаў, А. Савіцкі, А. Дудараў і інш.

Трэба разумець той факт, што агульнае развіццё цывілізацыі не магчыма без існавання асобных самастойных нацыянальных культур, іх узаемаўплыву і таму дзейнасць выдатных сыноў Беларусі мае вялікае значэнне для развіцця прагрэсіўных накірункаў гісторыі чалавецтва.

План

  1. Славутасці старажытнай Беларусі і часоў Вялікага княства Літоўскага (Склад.: праф. Макарэвіч В. А., дац. Мельнікава Т. М. )

  2. Рупліўцы нацыянальнага Адраджэння (Склад.: праф. Мака-рэвіч В. А. )

  3. Зоркі айчыннага спорту (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )