Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Тэмы рэфератаў

  1. Нацыянальнае дойлідства:

    1. Архітэктура сялянскай сядзібы.

    2. Архітэктура старажытных беларускіх гарадоў: Полацка, Нясвіжа, Турава, Гродна.

    3. Абарончыя збудаванні, замкі і крэпасці Беларусі.

    4. Культавае будаўніцтва ХІІ – ХХ стст.

    5. Творчасць беларускіх архітэктараў (І. Лангбарда, А. Воінава, В. Караля і інш. ).

  2. Выяўленчае мастацтва:

    1. Беларускія абразы.

    2. Партрэт у беларускім жывапісе.

    3. Творчасць беларускіх мастакоў: І. Хруцкага, В. Бялыніцкага-Бірулі, М. Савіцкага, А. Глебава і інш.

    4. Сучаснае выяўленчае мастацтва.

  3. Тэатры:

    1. Народны лялечны тэатр.

    2. Гісторыя стварэння беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча.

    3. Творчая дзейнасць беларускіх тэатраў (імя Я. Купалы, Я. Коласа, М. Горкага, тэатра-студыі кінаакцёра, юнага гледача і інш. ).

  4. Музыка:

    1. Беларуская опера.

    2. Беларускі балет.

    3. Барды Беларусі.

    4. Царкоўная музыка.

    5. Эстрада Беларусі.

    6. Песенная творчасць І. Лучанка, В. Захлеўнага, Э. Ханка і іншых кампазітараў.

  5. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва:

    1. Народная кераміка.

    2. Разьба па дрэве.

    3. Беларускія дываны і габелены.

    4. Слуцкія паясы.

  6. Кнігадрукаванне:

    1. Графіка Ф. Скарыны.

    2. Беларуская кніжная графіка.

    3. Гісторыя беларускага кнігадрукавання.

  7. Помнікі культуры Мінска:

    1. Мінская скульптура.

    2. Музеі Мінска.

    3. Літаратурныя музеі Мінска.

  8. Скарбы, рассыпаныя па свеце (аб каштоўнасцях беларускай культуры, якія знаходзяцца за межамі Беларусі).

Літаратура

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1985 – 1990.

  2. Качаноўскі У. У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэб. дапаможнік. Мн., 1994.

  3. Лазука Б. А. Гісторыя мастацтваў: Вучэб. дапаможнік. Мн., 1996.

  4. Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. XVІ – першая палова XVІІ ст. /Рэд С. В. Марцэлеў. Мн., 1994.

  5. Смаляк С. Р. Гісторыя і сучаснасць беларускай культуры. Мн., 1991.

  6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Мн., 1984 – 1987.

Тэст да тэмы

  1. Паняцце плінфы: а) від жывапісу; б) тып цэглы; в) архітэктурны стыль.

  2. Прыклад замка-“кастэля”: а) Лідскі замак (1320); б) Мірскі замак; в) замак Сапегаў.

  3. Стыль гродзенскага замка XV – XVІ стст.: а) рэнесанс; б) барока; в) класіцызм.

  4. Пералічыце абарончыя будынкі XV – XVІІІ стст.: а) Мірскі замак; б) замак Гаштольдаў; в) замак Сапегаў; г) замкі каралевы Боны.

  5. Які замак набывае ў канцы XVІ ст. абарончы і прадстаўнічы выгляд: а) Нясвіжскі замак (1583); б) Мірскі замак; в) Лідскі замак?

  6. Архітэктурны стыль Нясвіжскага замка: а) барока; б) готыка; в) класіцызм.

  7. Назавіце абарончыя храмы XV – XVІ стст.: а) касцёл Тройцы ў Ішкальдзі; б) царква Міхала ў Сынкавічах; в) Чырвоны касцёл.

  8. Архітэктурны стыль Сынкавіцкай царквы Міхала: а) позняя готыка; б) рэнесанс; в) барока.

  9. Назавіце храм, падобны на Сынкавіцкую царкву Міхала: а) храм у Мураванцы (Гродзенская вобл. ); б) Ефрасіннеўская царква; в) Мікалаеўская царква (Магілёў).

  10. Архітэктурны стыль Гальшанскага і Смалянскага замкаў (XVІІ ст. ): а) готыка; б) класіцызм; в) барока.

  11. Архітэктурныя стылі беларускай архітэктуры XVІІІ ст.: а) барока; б) ракако; в) класіцызм; г) готыка.

  12. Адкуль родам М. Шагал: а) Віцебск; б) Брэст; в) Магілёў?

  13. Які стыль выяўленчага мастацтва М. Шагал браў за аснову на пачатку свайго творчага шляху: а) рэалізм; б) французскі постімпрэсіянізм; в) авангардызм; г) фантастычны рэалізм?

  14. Хто быў заснавальнікам віцебскай мастацкай школы? А) Ю. Пэн; б) М. Шагал; в) К. Малевіч.

  15. Пералічыце нетрадыцыйных мастакоў пачатку ХХ ст.: а) М. Шагал; б) Л. Д. Шчамялёў; в) М. Савіцкі.

  16. Якім незвычайным відам тэхнікі малявання валодае сучасная мастачка Зоя Ліцвінава: а) энкаўстыка; б) друкаваная графіка.

  17. Калі з’явілася батлейка – народны лялечны тэатр на Беларусі: а) ХІУ ст.; б) XVІ ст.; в) XVІІІ ст. ?

  18. Назавіце народныя віды тэатра: а) батлейка; б) кірмашовы тэатр; в) народная драма; г) камедыя.

  19. Як называліся першыя народныя акцёры: а) прыгонныя; б) скамарохі; в) артысты?

  20. Што такое “мядзведжая пацеха”: а) від скамароства; б) драма; в) назва тэатра?

  21. Калі з’явіўся школьны тэатр: а) ХІУ ст. б) XVІ ст.; в) ХІХ ст. ?

  22. На вопыт якога тэатра абапіраўся школьны тэатр: а) батлейка; б) заходнееўрапейскі тэатр барока; в) тэатр У. Радзівіл?

  23. Калі з’явіліся прыгонныя тэатры ў Слуцку і Нясвіжы: а) XVІ ст.; б) XVІІІ ст.; в) ХІУ ст. ?

  24. Калі быў пастаўлены першы спектакль у прыгонным тэатры Радзівілаў: а) 1740 г.; б) 1746 г.; в) 1810 г. ?

  25. Як называўся першы спектакль прыгоннага тэатра Радзівілаў: а) “Дасціпнае каханне”; б) “Узор справядлівасці”; в) “Паўлінка”?

  26. Хто з Радзівілаў быў адначасова драматургам і акцёрам: а) Геранім Радзівіл; б) Францішка Уршуля Радзівіл; в) Міхал Радзівіл?

  27. Які горад быў цэнтрам тэатральнага і музычнага жыцця з “плавальным тэатрам” у XVІІІ ст.: а) Нясвіж; б) Слонім; в) Слуцк?

  28. Калі была ўведзена лінейная сістэма нотнага пісьма: а) ХІУ ст.; б) XVІ ст.; в) XVІІІ ст. ?

  29. Дзе існавала знакамітая школьная капэла ў 30 – 90-ыя гг. XVІІІ ст.: а) Віцебск; б) Нясвіж; в) Слуцк?

  30. Калі з’явілася ў музычным жыцці Беларусі гітара: а) XVІІ ст.; б) ХІУ ст.; в) XVІ ст. ?

  31. З якімі зоркамі беларускага музычнага мастацтва звязана бытаванне лютні на Беларусі: а) Ст. Баторый; б) Радзівіл; в) Войцах Длугарай; г) Кагута?

  32. Якую значную падзею XVІІІ ст. у галіне развіцця камічнай оперы вы ведаеце: а) “Уяўная палюбоўніца”; б) “Апалон-заканадаўца або Рэфармаваны Парнас”; в) “Полацкі сшытак”?

  33. Які беларускі горад быў музычным цэнтрам у XVІ – XVІІІ стст.: а) Слонім; б) Віцебск; в) Нясвіж?

  34. Калі на Беларусі зараджаецца камерцыйны тэатр: а) XVІ ст.; б) XVІІІ ст.; в) ХІУ ст. ?

  35. Хто стварыў сямейны тэатр у XVІІІ ст.: а) Радзівіл; б) В. Дунін-Марцінкевіч; в) Ф. Багушэвіч?

  36. Як называлася першая беларуская опера: а) “Сялянка”; б) “Ідылія”; в) “Паўлінка”?

  37. Калі была пастаўлена першая беларуская опера: а) 1746 г.; б) 1852 г.; в) 1770 г. ?

  38. Назавіце сусветна вядомага дырыжора, кіраўніка сімфанічнага аркестра, які працаваў у Віцебску на пачатку ХХ ст.: а) А. Малькс; б) П. Карафа-Корбут; в) І. Глінскі.

  39. З чыім імем звязана гісторыя станаўлення прафесійнага беларускага тэатра: а) В. Дунін-Марцінкевіч; б) І. Буйніцкі; в) Радзівіл?

  40. Калі ў Мінску адкрыўся тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка: а) 1900 г.; б) 1920 г.; в) 1910 г. ?

  41. Традыцыі якога тэатра прадоўжыў Галубок: а) школьнага тэатра; б) старажытнага беларускага народнага тэатра; в) свецкага тэатра?

  42. Хто быў стваральнікам Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (потым яно было перайменавана ў Першы Беларускі Дзяржаўны тэатр): а) У. Галубок; б) Ф. Ждановіч; в) К. Каганец?

  43. Калі адкрыўся Беларускі Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы: а) 1917 г.; б) 1920 г.; в) 1900 г. ?

  44. Дзе быў створаны БДТ-2: а) Нясвіж; б) Мінск; в) Віцебск?

  45. Дзе быў створаны Дзяржаўны тэатр лялек: а) Мінск; б) Віцебск; в) Гомель?

  46. Калі быў створаны Народны тэатр мімікі і жэста: а) 1952 г.; б) 1920 г.; в) 1940 г. ?

  47. Калі адкрыўся Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі: а) 1960 г.; б) 1971 г.; в) 1980 г. ?

  48. Які тэатр выкарыстоўвае драматургію абсурду: а) “Вольная сцэна”; б) Альтэрнатыўны тэатр; в) Беларускі Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа?

  49. Калі ў Мінску адбыўся Першы міжнародны фестываль монаспектакляў: а) 1980 г.; б) 1993 г.; в) 1990 г. ?

  50. Назавіце традыцыйныя музычныя фестывалі: а) Маладзечанская сакавіца; б) Віцебская восень; в) Мінская вясна; г) Беларуская сакавіца.

  51. Калі быў створаны Дзяржаўны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам М. Фінберга: а) 1980 г.; б) 1987 г.; в) 1990 г. ?

  52. Дзе ў 1992 г. адрадзілася капэла, пры якой створаны ансамбль Старадаўняй музыкі і ансамбль салістаў: а) Нясвіж; б) Гродна; в) Мінск?

  53. Калі быў створаны Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Івана Мацюхова: а) 1988 г.; б) 1990 г.; в) 2000 г. ?

  54. У якім беларускім горадзе праводзіцца Традыцыйны фестываль беларускай песні і паэзіі: а) Віцебск; б) Нясвіж; в) Маладзечна?

  55. Калі адбываецца бурны росквіт розных рамёстваў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: а) ХІІ ст.; б) XVІ ст.; в) ХІХ ст. ?

  56. Калі на Беларусі пашыраецца такі від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як роспіс: а) канец ХІХ ст.; б) XVІІ ст.; в) ХХ ст. ?

  57. Калі на Беларусі з’яўляецца кнігадрукаванне: а) ХІІ ст.; б) ХІУ ст.; в) сярэдзіна XV ст. ?

  58. Хто быў пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання: а) І. Фёдараў; б) Ф. Скарына; в) Іаган Гутэнберг?

  59. Адкуль бярэ пачатак кірылічнае кнігадрукаванне: а) Нясвіж; б) Кракаў; в) Мір?

  60. Хто быў пачынальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання: а) С. Будны; б) Ф. Скарына; в) І. Фёдараў?

  61. Хто прадоўжыў справу кнігадрукавання пасля Ф. Скарыны: а) С. Будны; б) В. Цяпінскі; в) І. Фёдараў; г) П. Мсціславец; д) М. Сматрыцкі?

  62. Назавіце самы значны твор Мялеція Сматрыцкага: а) “Псалтыр”; б) “Трэнас”; в) Біблія.

  63. Які твор Мялеція Сматрыцкага з’яўляецца вынікам педагагічнай дзейнасці: а) “Трэнас”; б) “Грамматики словенския правильная синтагма”; в) “Юстыфікацыя”?

  64. Назавіце самы значны твор Л. Зізанія: а) “Катэхізіс”; б) Прад-мовы і пасляслоўі; в) “Апостал”.

  65. Іван Фёдараў – заснавальнік кнігадрукавання: а) на Беларусі; б) у Расіі; в) на Украіне.

  66. Асноўны цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання ў XVІІ ст. знаходзіўся: а) ў Нясвіжскай друкарні; б) Куцеінскай друкарні; в) Слуцкай друкарні.

  67. Хто быў заснавальнікам Куцеінскай друкарні: а) Л. Зізаній; б) Ф. Скарына; в) сын Спірыдона Собаля?

  68. Якую друкарню заснаваў С. Собаль у 1632 г: а) Куцеінскую; б) Буйніцкую пад Магілёвам; в) Нясвіжскую?

  69. Кім была заснавана магілёўская друкарня ў канцы XVІІ ст.: а) С. Собалем; б) Максімам і Васілём Вашчанкамі; в) братамі Зізаніямі?

  70. Дзе знаходзіцца Музей беларускага кнігадрукавання: а) Мінск; б) Нясвіж; в) Полацк?

  71. На аснове якога музея быў створаны Беларускі дзяржаўны музей: а) Дзяржаўны музей; б) гарадскі музей Мінска; в) гістарычны музей?

  72. Колькі назваў мае Петрапаўлаўская царква г. Мінска: а) 3; б) 1; в) 5?

  73. У якім стылі пабудавана Петрапаўлаўская царква Мінска: а) рэнесанс; б) барока; в) класіцызм?

  74. У якім стылі пабудавана царква Марыі Магдалены: а) барока; б) псеўдарускі стыль; в) рэнесанс?

  75. Калі была пабудавана Старажоўская брама ў Мінску: а) ХІІ ст.; б) ХІУ ст.; в) ХІХ ст. ?

  76. У якім стылі пабудаваны Чырвоны касцёл: а) барока; б) рэнесанс; в) неаготыка?

  77. У якім стылі пабудаваны кляштар бернардзінак у Мінску: а) барока; б) рэнесанс; в) неаготыка?

  78. Калі пачынае будавацца Гродна: а) ІХ ст.; б) канец ХІ ст.; в) ХІІ ст. ?

  79. У якім стылі пабудаваны Троіцкі касцёл Баранавіч: а) барока; б) рэнесанс; в) готыка?

  80. У якім стылі пабудавана Троіцкая царква Баранавіч: а) віленскае барока; б) класіцызм; в) готыка?

  81. У якім стылі пабудаваны Баранавіцкі Пакроўскі сабор: а) барока; б) неакласіцызм; в) неаготыка?

10. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ

Метадычныя рэкамендацыі. Трэба адзначыць асноўныя гістарычныя этапы развіцця адукацыі на землях беларусаў, асаблівасці арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў розныя часы і ў розных тыпах навучальных устаноў; педагагічны вопыт і здабыткі ў адукацыйнай сістэме мінулага. У сувязі з гэтым студэнты павінны асэнсаваць наступныя паняцці: народная педагогіка, прынцыпы выхавання народнай педагогікі, саслоўны характар адукацыі, брацтва, брацкія школы, рэфармацыйныя школы, эпоха Асветніцтва, Адукацыйная камісія, свецкія навуковыя ўстановы.

План

  1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы.

  2. Народная педагогіка ў сістэме нацыянальнай асветы.

  3. Канфесійная адукацыя. Роля брацкіх школ у развіцці асветы на Беларусі ў ХVI – XVII стст.

  4. Свецкая адукацыя на Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд. Адукацыйная камісія (1773 – 1794).

  5. Адраджэнне нацыянальнай школы ў перыяд беларусізацыі (1910 – 1920).

  6. Сучасны стан нацыянальнай адукацыі.

Склад.: дац. Мельнікава Т. М.