Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Пісьменнасць на Беларусі як аснова развіцця нацыянальнай школы.

  2. Як вы разумееце паняцце “народная педагогіка”?

  3. Народная педагогіка як сістэма народнага выхавання і аснова для развіцця афіцыйнай педагогікі.

  4. Пералічыце прынцыпы выхавання народнай педагогікі.

  5. Назавіце асноўныя сродкі народнай педагогікі.

  6. Нагадайце метады выхавання народнай педагогікі.

  7. Які характар асветы быў на Беларусі ў перыяд сярэднявечча.

  8. Каму належыць ідэя з’яўлення брацтваў на Беларусі.

  9. Назавіце асаблівасці брацкіх школ.

  10. Чаму неабходны былі новаўвядзенні ў асвеце на Беларусі ў другой палове XVIII ст.

  11. Значэнне дзейнасці Адукацыйнай камісіі (1773 – 1794).

  12. Першая свецкая сярэдняя навуковая ўстанова на Беларусі.

  13. Пералічыце функцыі дзейнасці Адукацыйнай камісіі.

  14. Хто займаўся адраджэннем нацыянальнай школы ў 1910 – 1920 гг.

  15. Назавіце асноўныя накірункі Закона аб адукацыі (1991).

Тэмы рэфератаў

  1. “Дзядзькаванне” на Беларусі ў XVI – XVIII стст.

  2. А. Я. Багдановіч аб беларускай народнай педагогіцы (аналіз артыкула “Педагагічныя погляды беларускага народа”, 1886)

  3. Вусная народная творчасць беларусаў як асноўны сродак народнай педагогікі.

  4. Брацтвы на Украіне і Беларусі (параўнальны аналіз).

  5. Становішча каталіцкіх навуковых устаноў на Беларусі ў XVI – XVII стст. і іх роля ў развіцці асветы.

  6. Прынцыпы і метады навучання брацкіх школ на Беларусі.

  7. Выдатныя настаўнікі брацкіх школ.

  8. Асветніцкая дзейнасць Станіслава Канарскага.

  9. Віленская акадэмія як цэнтр навукі і культуры на Беларусі.

  10. Філасофскі напрамак дзейнасці Адукацыйнай камісіі (1773 – 1794) на Беларусі.

Літаратура

  1. Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986.

  2. Арлова Г. Беларуская народная педагогіка. Мн., 1993.

  3. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985.

  4. Кавалёў С. А. Асвета ў жыцці беларусаў: Гіст. -псіхал. нарыс // Нар. асвета. 1995. № 11. С. 128 – 139.

  5. Мещеряков В. П. Братские школы Белоруссии (XVI – первая половина XVII в. ) Мн., 1977.

  6. Народная педагогіка беларусаў: Дапаможнік для настаўнікаў / Адк. рэд. С. В. Снапкоўская. Мн., 1996.

  7. Смілавіцкі Я. З гісторыі нацыянальнай беларускай школы// Народная асвета, 1988. № 4; 1989. № 3; 1990. № 4, 11.

  8. Яноўскі А. Пачаткі гістарычнай адукацыі // Бел. мінуўшчына, 1994. № 3.

Тэст да тэмы

  1. Які характар насіла асвета перыяду сярэднявечча на Беларусі: а) царкоўны; б) свецкі; в) палітычны?

  2. Дзе зарадзіліся народныя педагагічныя традыцыі: а) у брацкіх школах; б) у сялянскай сям’і; в) у манастырах?

  3. Хто ўпершыню даследаваў прынцыпы беларускай народнай педагогікі: а) Я. Карскі; б) Цётка (А. Пашкевіч); в) А. Я. Багдановіч?

  4. Калі на Беларусі з’явіліся першыя школы: а) у ХІУ – XV стст.; б) у ХІІ ст.; в) у XVІІ ст. ?

  5. Якія тыпы школ у XVІ – XVІІ стст. уключыліся ў барацьбу з каталіцызмам: а) свецкія; б) брацкія; в) рэфармацыйныя?

  6. Хто быў ініцыятарам стварэння Адукацыйнай камісіі: а) Ст. Канарскі; б) К. Лышчынскі; в) Я. Карскі; г) І. Храптовіч?

  7. Калі ўтварылася Адукацыйная камісія: а) 1864 г.; б) 1773 г.; в) 1564 г. ?

  8. Калі быў праведзены Я. Коласам з’езд беларускіх настаўнікаў за адраджэнне нацыянальнай школы: а) 1906 г.; б) 1778 г.; 1914 г. ?

  9. Калі была зацверджана Праграма развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2010 г.: а) 1980 г.; б) 1999 г. в) 2000 г. ?

10. Пералічыце навучальныя ўстановы новага тыпу ў РБ: а) гімна-зія; б) ліцэй; в) школа; г) недзяржаўныя ВНУ; д) каледж.