Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

13. 3. Да гісторыі дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны гімн

Першыя дзяржаўныя флаг i герб БССР не адлюстроўвалі нацыянальных асаблівасцей Бeлapyci, пapyшaлi першы з асноўных законаў класічнай геральдыкі, які забараняў выкарыстоўваць адзін i той жа герб, флаг рознымі дзяржавамі.

На першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў у лютым 1919 г. быў зацверджаны Дзяржаўны флаг БССР, які складаўся з чырвонага або пунсовага палотнішча, на верхнім рагу ля дрэўка змешчаны залатыя літары “БССР” або надпіс “Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка”.

Толькі ў 1927 – 1938 гг. Дзяржаўны герб набыў некаторыя нацыянальныя рысы. Новая эталонная выява флага БССР была ўведзена ў красавіку 1937 г., пасля чаго ім засталося тое ж чырвонае палотнішча, але з відарысам у верхнім рагу ля дрэўка сярпа i молата i над iмi – чырвонай пяціканцовай “марсавай” зоркі, абрамленай золатам. А ўнізе сярпа i молата залатыя літары “БССР”. Адносіны шырыні да даўжыні – 1:2.

Дзяржаўны флаг – чырвона-зялёны з нацыянальным арнаментам – быў зацверджаны ў 1951 г. Новы Дзяржыўны сцяг быў зацверджаны 27 сакавіка 1952 г. Ім стала выява палотнішча з дзвюх гарызантальна размешчаных палос: верхняй чырвонага (дзве трэці шырыні) i ніжняй зялёнага колеру (на адну трэць шырыні), з выявай на верхнім левым рагу чырвонай паласы залатых сярпа i молата i над імі чырвонай пяціканцовай зоркі, абведзеных залатых сярпа i молата i над iмi чырвонай пяціканцовай зоркі, абведзенай залатой каймой. Вертыкальна каля дрэўка – беларускі народны арнамент белага колеру даўжынёю – 1:2/

Падабенства флага i герба БССР да іншых рэспублік Саюза было значным недахопам. Тым больш сёння не актуальна выява старадаўняга герба “Пагоня” (воін з паднятым мячом). Таму 14 мая 1995 г. пасля рэспубліканскага рэферэндума ўвялі сучасны герб i сцяг РБ.

Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае iстотна важныя звесткi пра нашу краiну. Кожны грамадзянiн павiнен добра разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць сцяг i ганарыцца iм, як ганарыцца сваiм народам i яго слаýнай гiсторыяй.

Сучасны сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны, белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сiмвалiзуе кроўныя повязi, брацтва, барацьбу за справядлiвую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе i перамогу. Адначасова гэта знак шчаслiвага жыцця. У даўнiну слаўныя людзi насiлi чырвоныя шапкi i чырвоныя боты. Зялёны колер – гэта колер Прыроды, нашай кармiцелькi, нашай першамацi. Гэта колер палёў i лясоў, якiя здаўна займалi асноўную частку тэрыторыi нашай краiны. Не толькi ў цёплых паўднёвых краiнах растуць вечназялёныя раслiны, iх багата i ў нас, у лясах i балотах. Сярод iх – ядловец, елка i сасна, розныя iмхi i травы. Зялёны колер – колер дабра, росту, развiцця, дабрабыту i мiру. Нарэшце, белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Не дарэмна лiчаць, што назва нашай краiны – Беларусь – звязана непахiснай воляй да свабоды. Iснавала, як вядома, i Чорная Русь (гл. тэму 1 “Беларусы. Міжнацыянальныя адносіны на Беларусі”, пытанне № 2): так умоўна азначаўся край славянскiх плямёнаў, якi быў захоплены ворагамi. Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысцiнi i мудрасцi. I гэтыя якасцi павiнен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлi.

Сцяг Беларусi мае яшчэ адну важную, характэрную рысу, яшчэ адну важную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор цi, iнакш кажучы, арнамент. Арнамент па сутнасцi свайго паходжання – гэта сiмвалiчны малюнак, графiчны спосаб заклiнання вышэйшых боскiх сiл. Праз узоры, цi арнамент, людзi выказвалi розныя пажаданнi i запаведы яшчэ ў тыя часы, калi не iснавала пiсьменства. Людзi, у якiх яшчэ не было кнiг, хацелi перадаваць урокi жыцця новым пакаленням. Гэтай мэце i служыў арнамент, якiм вышывалi адзенне, упрыгожвалi дамы, збрую, зброю, прадметы быту – гаршкi, кубкi, куфэркi. Са шматлiкiх варыянтаў беларускага народнага арнаменту на Дзяржаўным сцягу Рэспублiкi Беларусь адлюстравана частка (фрагмент) найбольш старажытнага i тыповага арнаменту. Работа была выканана ў 1917 г. i належыць простай сялянцы Матроне Маркевiч з вёскi Касцелiшча Сенненскага павета. Што азначае гэты арнамент? Перш за ўсё – працалюбства i працоўнае майстэрства як перадумову кожнага шчаслiвага лёсу. Iнакш кажучы, выражае самыя iстотныя якасцi народа i як бы молiць нябесныя сiлы захаваць гэтыя якасцi: пазбавiўшыся iх, як народ, так i асобны чалавек губляюць права на дастойнае iснаванне. У цэнтры арнаменту ромб з тоўстымi “кручкамi”, цi “рагамi”, цi “вёсламi”, якiя азначаюць вечнасць i рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багiнi зямлi i ўрадлiвасцi. Разам з тым гэта сiмвал засеянага, пустога, як казалi даўней, поля. Ён абкружаны знакамi, якiя заклiнаюць пра ўраджай, удачу i здзяйсненне праведных, добрых жаданняў. Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклiнаннi – “хлябы”. А хлябы азначаюць ежу, якую трэба разумець як ежу для духа i цела.

Такiм чынам, беларускi сцяг расказвае гiсторыю беларускага народа, заклiнае да ажыццяўлення самых высокiх памкненняў, да свабоды, росквiту i дружбы народаў.

Дзяржаўны гімн БССР быў зацверджаны ў 1955 г. (тэкст М. М. Клімковіча, музыка Н. Ф. Сакалоўскага). Дзяржаўны гімн – сімвал дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. На працягу шмат часу БССР не мела свайго Дзяржаўнага гімна. У 1917 г. у якасці гімна выкарыстоўвалі “Інтэрнацыянал” – міжнародны гімн камуністаў. У канстытуцыях Беларусі 1919, 1927, 1937 гг. нават не было артыкулаў для гімна. У 1943 г. зацверджаны гімн СССР. У гэтым жа 1943 г. Урад БССР абвясціў конкурс на стварэнне Дзяржаўнага гімна БССР. Такім чынам у 1949 г. з'явілася песня “Мы – беларусы”, паэт Mixacь Клімковіч, кампазітар Нестар Сакалоўскі. Гэтая песня некалькі разоў перапрацоўвалася. 24 верасня 1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР песня зацверджана як гімн. Паўсюды яе сталі выконваць з 1 кастрычніка 1955 г. У жніўні 1991 г. аб'яўляецца новы конкурс на гімн з музыкай старога гімна. Новы беларускі гімн прагучаў у час святкавання Дня Незалежнасці ўжо 3 ліпеня 2002 г. як вынік конкурсу на новы гімн. Умовы конкурсу на словы i музыку новага беларускага гімна разглядаліся 15 студзеня 2002 г. на першым пасяджэнні рабочай камicii пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дражына. У камісію ўваходзілі дзеячы культуры, палітыкі, філолагі i чыноўнікі, сярод якіх Iгap Лучанок, Валерый Іваноў, Дзмітрый Смольскі, Mixaiл Фінберг, Biктap Роўда. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны Указам Прэзідэнта РБ 2 ліпеня 2002г. на музыку Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

У пачатку 2002 г. на пасяджэнні Мінгарсавета зацверджаны гімн Мінска. Ім стала “Песня пра Мінск” кампазітара В. Алоўнікава на вершы І. Панкевіча (“Ты спявай, мая сталіца, родны сэрцу горад мой…”). Цяпер гімн будзе выконвацца кожны дзень перад пачаткам i заканчэннем перадач гарадскіх тэле- радыёстанцый, пры адкрыцці помнікаў, падняцці флага на гарадскіх мерапрыемствах i іншых выпадках. У грамадскіх месцах гімн трэба слухаць стоячы, прычым мужчыны павінны зняць галаўны ўбор, а ваеннаслужачыя прыкласці да яго руку.