Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Сацыяльна-эканамічныя прычыны

I. Забруджванне навакольнага асяроддзя (экалогія).

II. Нестабільны эканамічны фон, у выніку чаго – наступныя прычыны:

III. Нерацыянальнае харчаванне.

IV. Пашырэнне алкагалізму, курэння, наркаманіі.

V. 90 % выпадкаў смерці прыпадае на захворванне сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, новаўтварэнні, атручванні, траўмы, няшчасныя выпадкі.

VI. Нараджальнасць за 1995г. скарацілася на 8,5 %, а колькасць памерлых павялічылася на 3 %. З 1995 – 2000 гг. нараджальнасць павялічылася ў 8 разоў, лічбы смяротнасці стабілізаваліся, а прырост насельніцтва павялічыўся ў 4 разы.

VII. Тэндэнцыя стварэння аднадзетных сем’яў; празмерная колькасць разводаў вядзе да бязбацькаўшчыны.

VIII. Міграцыя з вёскі ў горад прывяла да таго, што ў горадзе насельніцтва – 69 %, а ў весцы – 31 %.

IX. Дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) са смяротнымі вынікамі больш на 1,7 раза, чым у заходнееўрапейскіх краінах.

X. Выпадкаў самагубства больш на 2,4 раза, чым у заходнееўрапейскіх краінах.

Прафесар А. Ракаў падкрэслівае, што фактычна на Беларусі дэмаграфічны крызіс можна кваліфікаваць як крызіс нацыянальны, які паступова ўплываў на беларускі этнас, яго псіхалогію, менталітэт.

2.5. Этнічныя групы на Беларусі (рускія, украінцы, яўрэі, татары, цыганы і інш. )

Сярод праблем айчыннай гісторыі актуальнай застаецца праблема міжнацыянальных зносін на Беларусі. Паводле перадапошняга перапісу (1989 г. ) каля 22 % насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.

Беларусы як народнасць, нацыя сфарміраваліся на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і сёння. Шматвяковы працэс складвання беларускай народнасці праходзіў ва ўмовах самых цесных кантактаў з іншымі плямёнамі, якія таксама жылі на гэтай тэрыторыі. Не спыніліся міжэтнічныя кантакты нашых продкаў з іншымі народамі і пасля таго, як была сфарміравана беларуская народнасць. Вядомы выпадкі перасялення на яе землі людзей з суседніх Рускай дзяржавы, Украіны, Польшчы, Літвы, добраахвотнага запрашэння на вайсковую службу ці захопу ў палон татараў. І трэба адзначыць, што ўсе гэтыя дэмаграфічныя працэсы, якія мелі месца ў далёкім мінулым, адбіліся ў беларускім этнасе.

Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (паводле даных перапісаў, %)

Нацыяналь-насць

1897

1926

(БССР у межах таго часу)

1959

1970

1979

1989

беларусы

78,2

80,6

81,1

81,0

79,4

77,9

рускія

4,9

7,7

8,2

10,4

11,9

13,2

палякі

2,3

2,0

6,7

4,3

4,2

4,1

украінцы

0,6

1,7

2,1

2,4

2,9

яўрэі

13,7

8,2

1,9

1,6

1,4

1,1

іншыя

0,9

0,9

0,4

0,6

0,7

0,8

Нацыянальныя меншасці – гэта супольнасці, якія ў поліэтнічных дзяржавах складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Прадстаўнікі іншых этнасаў з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў эпоху сярэднявечча, што было абумоўлена становішчам беларускіх зямель на скрыжаванні шляхоў паміж Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, па дамоўленасці з іншымі дзяржавамі з-за войнаў, палітыкі Вялікага княства Літоўскага, вымушанай эміграцыі з іншых дзяржаў.

Самая вялікая з нацыянальных меншасцей – рускія. Гэта тлумачыцца тым, што рускія разам з беларусамі, украінцамі паходзілі ад старажытнарускай народнасці (ІХ – ХІІІ стст. ), якая мела адзіную дзяржаву – Кіеўскую Русь, адзіную літаратурную мову (старажытнаславянскую), рэлігію (хрысціянства – праваслаўе). Этнічныя межы двух народаў невыразныя. Першыя групы рускіх з’явіліся на тэрыторыі беларускіх зямель у ХІУ – XV стст. у выніку дынастычных шлюбаў, з XV – XVІІ стст. з’явіліся першыя ваеннапалонныя, захопленыя у час войнаў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. А ў другой палове XVІІ ст. колькасць пасяленняў рускіх на землях Беларусі павялічылася. Іх з’яўленне звязана, з аднаго боку, з вайной паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай (1654 – 1667), у выніку якой Беларусь страціла амаль палову насельніцтва, асабліва на ўсходняй тэрыторыі. Мясцовыя магнаты запрашалі рускае насельніцтва на пустуючыя землі. З другога боку, з рэформамі Нікана, супраць якіх выступілі прыхільнікі старой веры, т. зв. стараверы, за што яны падвяргаліся ганенням з боку царскіх уладаў і кіраўніцтва праваслаўнай царквы.

У ХІХ ст. павялічваецца колькасць рускага насельніцтва ў Беларусі. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. ствараліся ўмовы для прыцягнення насельніцтва: танная скупка зямлі на Беларусі, “прыбаўка да жалавання” і інш. Толькі з 1863 да 1865 гг. у беларускія губерні было прызначана на службу 4619 чыноўнікаў рускага паходжання.

У 20-ыя гг. ХХ ст. праходзіць беларусізацыя, якая закранае ўсе сферы нацыянальна-культурнага будаўніцтва савецкай часткі Беларусі. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося адкрыццё першага нацыянальнага універсітэта. Вялікую дапамогу першай на Беларусі вышэйшай навучальнай установе аказаў Савецкі ўрад. Народны камісарыят асветы РСФСР накіраваў сюды вядомых вучоных. Першымі прафесарамі універсітэта былі М. А. Прыляжаеў, М. М. Нікольскі, У. М. Перцаў, Я. І. Барычэўскі, Е. Е. Сіроцін, В. Н. Дзякаў і інш. Вялікую педагагічную і навуковую работу праводзіў першы рэктар БДУ – прафесар У. І. Пічэта.

У 20-ыя гг. у БССР для дзяцей розных нацыянальнасцей з’яўляецца магчымасць атрымаць адукацыю на роднай мове, для чаго адчыняюцца нацыянальныя школы, дзейнічаюць клубы, хаты-чытальні, выходзяць кнігі. З 1959 – 1989 гг. колькасць рускіх падвоілася. У Беларусь перасялілася шмат прадстаўнікоў рускай нацыянальнасці, якія актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні фабрык, заводаў, устаноў культуры. Зараз на Беларусі дзейнічаюць рускія культурна-асветніцкія арганізацыі, рускай мове нададзены роўны статус з дзяржаўнай беларускай мовай.

Палякі на Беларусі

Першыя польскія пасяленні з’явіліся ў ХІІІ ст. Палякам было забаронена мець зямлю на тэрыторыі княства Літоўскага. Якога-небудзь масавага перасялення палякаў на беларускую тэрыторыю не назіралася, за выключэннем асаднікаў, але яны альбо загінулі ў 20-ыя – 30-ыя гг., або выехалі ў Польшчу. Большасць палякаў на Беларусі – гэта патомкі карэннага беларуска-каталіцкага насельніцтва. Каралеўскай уладай на былыя землі ВКЛ засылаліся людзі, якія мелі прывілеі, каб завалодаць зямельнымі багаццямі, заняцца гвалтоўным насаджэннем каталіцтва сярод тутэйшага праваслаўнага насельніцтва. І калі на карэннай беларускай зямлі з цягам часу ўтварылася досыць буйная па колькасці польская група, дык гэта не вынік міграцыйных працэсаў з захаду, а “плённыя здабыткі” праваднікоў прымусовай каталізацыі і паланізацыі этнічных беларусаў. Па перапісу 1989 г. з 418 тыс. палякаў толькі 13 % назвалі роднай мовай польскую, а астатнія – беларускую. Трэба ўлічваць і тую акалічнасць, што польская мова замацавалася яшчэ ў XVІ ст. як дзяржаўная мова Рэчы Паспалітай, а беларуская мова з 1697 г. была забаронена. Беларуская шляхта актыўна карысталася польскай мовай у XVІІІ ст., з сярэдзіны ХІХ ст. на Беларусі панавала руская мова.

У сучасны перыяд даволі актыўна дзейнічаюць польскія культурна-асветніцкія таварыствы, аднаўляюцца касцёлы і г. д.

Яўрэі на Беларусі

У эпоху сярэднявечча польская дзяржава аказалася няздольнай сваімі сіламі і сродкамі ўмацаваць сваю скарбніцу, паставіць манетную справу, арганізаваць падатковую сістэму, слаба быў развіты гарадскі гандлёва-прамысловы стан. Каралеўская ўлада мела вялікую патрэбу ў здатных элементах насельніцтва, якія б развівалі гандаль, рынак і г. д. Такімі з’яўляліся яўрэі. Польская ўлада цікавілася капіталамі заможных яўрэяў, іх гандлёвыми сувязямі, фінансавымі і арганізацыйнымі магчымасцямі. У канцы XV і пачатку XVІ ст. з краін Заходняй Еўропы (у першую чаргу, з Германіі) ідзе масавая міграцыя яўрэяў у Польшчу, а потым – у Літву і Беларусь.

Большая частка яўрэяў, якая пасялілася на Беларусі, занялася дробным гандлем у гарадах і мястэчках. У канцы ХІХ ст. у гарадах пяці заходніх губерняў большасць насельніцтва складалі яўрэі. Як відаць з табліцы, удзельная вага яўрэяў у гарадскім насельніцтве Беларусі ў 6,4 раза перавышала ўдзельную вагу іх сярод сельскага і местачковага насельніцтва.

Нацыянальны склад гарадскога і сельскага насельніцтва