Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

8. 3. Зоркі айчыннага спорту

Беларускі футбол. У 1982 г. ўпершыню да мінчан прыйшло свята – «Дынама» выйграла залатыя чэмпіёнскія медалі. Да гэтага беларускія футбалісты ўсяго двойчы заваёўвалі «бронзу» саюзных чэмпіянатаў. Упершыню гэта адбылося ў 1954 г. Каманда пачала фарміравацца ў 1953 г., калі прыйшлі Юрый Пагальнікаў, Міхаіл Мустыгін, Міхаіл Вяргеенка, Эдуард Малафееў. Настаўнікам быў заслужаны трэнер СССР Міхаіл Базяненкаў. Галоўным набыццём былі варатары Аляксей Пятровіч Хоміч, Юрый Пудышаў.

Да футбольных каманд вышэйшай лігі адносіліся: «Дынама» (Мінск), «Белшына» (Бабруйск), «Днепр» (Магілёў), «Нёман» (Гродна), «Дынама» Брэст).

Лёгкая атлетыка. Прэзідэнтам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў 1998 г. быў Аляксандр Рудскіх. Дзмітрый Маркаў – лепшы з беларускіх скакуноў з шастом, зараз жыве і працуе ў Аўстраліі (родам з Віцебска). Валерый Багдановіч (бодзібілдзінг – целасклад) – першы беларускі чэмпіён краіны па атлетызму. Іван Ціхан – штурхальнік ядра, Яніна Карольчык – таксама. Апошняя нарадзілася 26. 12. 1976 г. у вёсцы Хрышчановічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці; бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы 1998 г. у штурханні ядра, алімпійская чэмпіёнка 2000 г., чэмпіёнка свету 2001 г.

Спрынтэры (бег): Наталля Сазановіч, Наталля Сафроннікава, Ірына Прывалава, Наталля Салагуб.

Гімнастыка. Алена Мухіна – абсалютная чэмпіёнка свету 1978 г. (зараз – інвалід). У гімнастыцы ёсць «пятля і сальта Мухінай». Сальта – гэта двайное сальта з паваротам на 360 градусаў. Сальта робяць усе спартсмены, а пятлю – не. Святлана Хоркіна – праслаўленая гімнастка, шматразовая чэмпіёнка свету, абсалютная чэмпіёнка Еўропы, Алімпійская чэмпіёнка 1996 г. Віктар Дойлідаў – спартыўная гімнастыка.

Фігурнае катанне – Алена Гардзеева (зараз працуе ў спецыялізаваным шоу на Захадзе).

Фрыстайл: Асоль Слівец.

Хакей: Віктар Карачун.

Валейбол: Уладзімір Чарноў.

Баскетбол: Святлана Вольная, Ягор Мешчаракоў.

Плаванне: Аляксандра Герасіменя.

Біятлон: Вадзім Сашурын.

Да найбольш вядомых зорак беларускага спорту адносяцца наступныя алімпійцы: А. Мядзведзь, В. Корбут, М. Іткіна, А. Валчэцкая, Р. Клім, Я. Бялова-Новікава, І. Жалязоўскі, С. Хоркіна, Я. Карольчык і інш.

Рэспубліка Беларусь ганарыцца такімі выдатнымі майстрамі спорту як Аляксандр Мядзведзь, Алена Бялова, Уладзімір Парфяновіч, Вольга Корбут, Леанід Тараненка, Віталь Шчэрба, Аляксандр Курловіч, Ігар Жалязоўскі, Святлана Парамыгіна і іншыя. У алімпійскіх спаборніцтвах нашы спартсмены заваявалі 156 медалёў (з іх: 39 – сярэбраныя, 36 – бронзавыя).

На чэмпіянатах свету нашы землякі былі пераможцамі ў іншых відах спорту: ватэрпол, мастацкая гімнастыка, водныя лыжы, сучаснае пяцібор’е, біятлон, парусны спорт, міжнародныя шашкі. Гандбольная каманда мінскага СКА выйграла Кубак уладальнікаў Кубкаў краін Еўропы, Суперкубак Еўропы, кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У рэспубліцы распрацавана сістэма падрыхтоўкі спартсменаў міжнароднага класа, у якую уваходзяць 353 дзіцяча-юнацкія школы, 131 спецыялізаваная школа алімпійскага рэзерву, 12 школ вышэйшага спартыўнага майстэрства, вучылішчы алімпійскага рэзерву. Працуюць школы вышэйшага спартыўнага майстэрства, якія аб’ядноўваюць 1600 спартсменаў міжнароднага класа. З іх створана нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь – спартыўная эліта дзяржавы.

На 26-ых летніх Алімпійскіх гульнях Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена нацыянальнай камандай.