Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

2. 1. Этнiчныя адметнасцi беларусаў

Этнас (ад грэч. еthos – племя, народ) – устойлiвая супольнасць людзей, якая склалася гiстарычна на пэўнай тэрыторыi, характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псiхiкi, самасвядомасцi.

Асноўныя гiстарычныя формы этнасу: племя, народнасць, нацыя. Яны характарызуюцца сацыяльна-эканамiчнымi асаблiвасцямi. Беларускi этнас узнiк у ХІУ – XVІ стст. у форме феадальнай народнасцi, прайшоў стадыю развiцця буржуазнай нацыi; цяпер развiваецца як нацыя.

Этнiчныя прыкметы – комплекс характэрных прыкмет, якiя адрознiваюць пэўны народ, яго асобныя этнiчныя групы ад iншых этнасаў i забяспечваюць яго адзiнства i стабiльнасць развiцця: 1) мова, 2) традыцыйная культура, 3) побыт, 4) асаблiвасцi псiхалогii і антрапалагiчнага тыпу, 5) агульнасць веравызнання, 6) этнiчная самасвядомасць. Своеасаблiвасць кожнага этнасу абумоўлена менавiта комплексам этнiчных прыкмет, адны з якiх выконваюць функцыi:

а) этнадыферэнцыруючую (п. 1,3,4,6),

б) этнаiнтэгрыруючую (п. 2,5).

Этнiчныя прыкметы змяняюцца з цягам часу, але не так iстотна, як сацыяльна-эканамiчныя адносiны, якiя адпавядаюць пэўнай гiстарычнай ступенi развiцця (першабытнасць, рабаўладальнiцтва), размяжоўваюцца паняццi этнaсацыяльнага aрганiзму як пэўнай стадыi развiцця этнасу і этнiкосу як этнасу ўвогуле. З 1920 г. да 1939 г. на землях Беларусi iснавалi два этнасацыяльныя арганiзмы: беларуская сацыялiстычная нацыя ў межах БССР,беларуская буржуазная нацыя ў межах Польшчы. Гэтыя два арганiзмы разам складалi адзіны беларускi этнiкос. У сучаснай практыцы слова “этнiкос” звычайна замяняецца паняццем нацыянальнасць.

Асaблiвасцi антрапалагiчнага тыпу

Антрапалогiя (з грэч. anthropos – чалавек, logos – навука) – навука пра чалавека.

Антрапалогiя ўмоўна падзяляецца на сацыяльную, фiласофскую, бiялагічную.

Бiялагічныя асаблівасцi беларусаў

Каранi беларусаў пачынаюцца не пазней неалiту, 5 – 3 тыс. да н. э. Агульны генафонд пашыраўся за кошт прытоку iншаэтнiчнага насельнiцтва. Iснаваў заходнi (Заходняя Беларусь) і ўсходнi (Усходняя Беларусь) тыпы насельніцтва Беларусі.

Рысы беларуса заходняга тыпу: высокi рост, высокае пераноссе, вузкi нос, мезаморфнасць (сярэднія прапорцыi цела).

Рысы беларуса ўсходняга тыпу: уплошчанае пераноссе i твар, рост нiжэй за сярэднi, бронхiкефалiя (кароткагаловасць), шырокi твар, кароткiя канечнасцi.

Выкапнi з курганоў Х – ХІІІ стст. сведчаць аб масiўнай постаці, прадаўгаватай галаве нашых продкаў. Еўрапеоiдныя рысы паслаблялiся з захаду на ўсход. Беларусы i лiтоўцы найбольш блiзкiя да гіпатэтычнага прабацькоўскага пласта, што складаўся з эпохi неалiту. Насельнiцтва беларускага Палесся вызначаецца самым стабiльным антрапалагiчным тыпам i генафондам, займае прамежкавае становiшча памiж папуляцыямi Беларусi i цэнтральнай Украiны. На працягу часу марфалагiчныя прыкметы беларусаў мянялiся: форма галавы з падоўжанай станавiлася больш акруглай. У параўнаннi з Х – ХІІІ стст. стаў менш масiўны шкiлет (працэс грацыялiзацыi). З ХХ ст. назіраецца працэс акселерацыi; рост на пачатку ХХ ст. складае 164 – 165 см, сучасны 170 – 172 см.

Як i раней, беларусы па свайму сярэдняму росту вышэй за палякаў, роўныя з рускiмi, нiжэй за латышоў i лiтоўцаў. У антрапалагiчных адносiнах бeларусы з'яўляюцца полiморфнымі:

– поўнач i цэнтр Беларусi: усходнееўрапейскi тып еўрапеоiднай расы,

– поўдзень Беларусi: заходнееўрапейскi тып еўрапеоiднай расы.