Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Летапіс Аўраамкі і Мсціжскае Евангелле

Летапіс Аўраамкі – гэта летапісны звод, складзены ў другой палове XV ст. у Пскове або ў Ноўгарадзе. У летапісе Аўраамкі выкладзены падзеі да 1469 г. Гэты твор адлюстроўвае гісторыю Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, Вялікага княства Літоўскага. У летапісе мы знаходзім значную колькасць фактаў пра барацьбу ўсходніх славян супраць іншаземных захопнікаў. Да летапісу далучаны юрыдычныя артыкулы, у тым ліку і “Руская праўда”, матэрыялы 1446 – 1469 гг. У 1495 г. гэты летапісны звод быў перапісаны ў Смаленску Аўраамкам (адсюль і ідзе яго назва). Летапіс Аўраамкі быў распаўсюджаны і на Беларусі. На аснове гэтага летапісу ўзніклі Віленскі і іншыя беларускія спісы. Звесткамі гэтага твора часткова карыстаўся складальнік Супрасльскага летапісу.

Рукапісным помнікам XIII – XIV стст. з’яўляецца Мсціжскае Евангелле, напісанае на царкоўнаславянскай мове. У яго ўваходзяць тэксты Евангелляў ад Марка, Лукі, Іаана, а таксама паказальнік евангельскіх чытанняў па святах – Саборнік.

Мялецій Сматрыцкі

Царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік-палеміст Мялецій Сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімавіч) нарадзіўся ў 1572 г. ў горадзе Смотрыч (Украіна). Адукацыю атрымаў у Астрозе і ў Віленскай езуіцкай акадэміі, пасля заканчэння якой працаваў настаўнікам у горадзе Вевіс (Літва). З 1600 г. Сматрыцкі жыве ў князя Б. Саламярэцкага (с. Баркулабава на Магілёўшчыне). З сынам князя быў у Славакіі, Сілезіі і Германіі, дзе вучыўся ў Нюрнбергскім, Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах.

Пасля атрымання ступені доктара медыцыны Сматрыцкі вяртаецца на Радзіму, жыве каля Мінска ў маёнтках Саламярэцкага (Саламярэч, Бараўляны, Лагойск) і потым у Вільні, дзе ўступае ў праваслаўнае брацтва пры Троіцкім манастыры. Першапачаткова Сматрыцкі вядомы як гарачы праціўнік Берасцейскай уніі 1596 г. Пачатак дзейнасці пісьменніка-палеміста Сматрыцкага датуецца 1596 г. (артыкул супраць твора І. Пацея “Унія”). Палемічныя творы Сматрыцкі піша на польскай мове. У адказ на ўніяцкую брашуру “Ерасі…” ураджэнец Смотрыча адклікнуўся творам “Антыграфіі…”. Кніга “Трэнас” (1610) з’яўляецца самым знакамітым творам Сматрыцкага. Кніга напісана па свежых слядах царкоўнага пагрому 1609 г., учыненага уніяцкім мітрапалітам І. Пацеем над праваслаўнымі Вільні. Напісаны ў форме плачу маці царквы – сімвала прыгнечанай радзімы, антыкаталіцкі па зместу “Трэнас”, у якім Сматрыцкі цытуе творы Пятраркі (пераклаў яго санет “Папскаму двару ў Рыме”), Ераніма Пражскага, Я. Флорскага, Я. Жарсона, С. Мюнстара, выклікаў вялікі рэзананс. П. Скарга і Я. Марахоўскі адклікнуліся на “Трэнас” палемічнымі адказамі, а “езуіцкі кароль” Жыгімонт III Ваза загадаў знішчыць працу Сматрыцкага і прыцягнуць аўтара і ўсіх, хто спрычыніўся да выдання, да адказнасці. Сматрыцкі здолеў пазбегнуць расправы, схаваўшыся пад псеўданімам Феафіл Арфалог.

Да 1616 г. Сматрыцкі працаваў у школе Віленскага старадухаўскага брацтва, быў рэктарам Кіеўскай брацкай школы. У 1617 г. аўтар “Трэнаса” вярнуўся ў Вільню, дзе пастрыгся ў манахі пад іменем Мялеція. Вынікам педагагічнай дзейнасці Сматрыцкага стала “Грамматики словенския правильная синтагма” (1618), якую М. В. Ламаносаў разам з арыфметыкай Л. Ф. Магніцкага называў “вратами своей учёности”.

У 1620 г. Сматрыцкі стаў полацкім архіепіскапам. Яго пяру належаць наступныя палемічныя творы: “Верыфікація нявіннасці” (1621), “Абарона Верыфікаціі” (1621), “Эленхус” і “Апендыкс” (1622), “Суплікацыя” і “Юстыфікацыя” (1623). У 1624 г., баючыся расправы за смерць полацкага ўніяцкага архіепіскапа І. Кунцэвіча, Сматрыцкі пакінуў Вільню і падарожнічаў па святых мясцінах.

Xутка погляды Сматрыцкага змяніліся на сто восемдесят градусаў: у кнізе “Апалогія” ен выступае як абаронца уніяцтва. У творах “Пратэстацыя” (1628), “Паранэзіс” і “Экзітэзіс” (1629) аўтар “Трэнаса” асудзіў праваслаўе і сваю ранейшую літаратурную дзейнасць на абарону праваслаўя. На царкоўнаславянскай мове ён напісаў “Прадмову” да “Евангелия Учительного” (1616) і “Казанне на честный погреб… Леонтия Карповича” (Вільня,1620 г. ).

Памёр Мялецій Сматрыцкі ў 1630 г.