Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

7. 4. Айчынная нацыянальна-дэмакратычная думка

ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў Беларусі адбывалася ў цеснай сувязі з развіццём рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры. Трэба звярнуць увагу на тое, што гэтыя працэсы праходзілі ва ўзаемадзеянні з нацыянальна-вызваленчым рухам. У нацыянальным руху ў Беларусі, асабліва ў перыяд паўстання 1863 г., вылучаліся дзве супрацьлеглыя плыні: ліберальна-дваранская і рэвалюцыйна-дэмакратычная. Буйнейшым прадстаўніком другога напрамку быў В. Дунін-Марцінкевіч, які хацеў знайсці гарманічную ўзаемасувязь у сферы сацыяльных адносін, у галіне культуры, нацыянальнага жыцця наогул і ідэалізаваў нормы патрыярхальнай маралі, уяўляючы іх усеагульнымі і нязменнымі. Ён выступіў як жорсткі крытык тагачаснага дзяржаўнага ладу.

У цэнтры ўвагі К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Цёткі (А. Пашкевіч), Я. Купалы, Я. Коласа знаходзіліся наступныя праблемы: бяспраўе і прыгнечанне працоўнага народа, імкненне працоўных мас да вызвалення, пошук шляхоў знішчэння эксплуататарскай сацыяльнай сістэмы.

Калі ля вытокаў фарміравання рэвалюцыйнага дэмакратызму стаяў К. Каліноўскі, то на этапе станаўлення гэтага напрамку вялікую ролю адыграў Ф. Багушэвіч і яго паслядоўнікі, якія па сваіх поглядах былі рэвалюцыянерамі-дэмакратамі. Выяўленне і паказ несправядлівасці існуючага ладу, пануючых у грамадстве няроўнасці і прыгнёту было для Ф. Багушэвіча цэнтральнай ідэйна-эстэтычнай задачай. Раскрыццё карэннай супрацьлегласці інтарэсаў прыгнечаных і эксплуататараў, іх прынцыповай несумяшчальнасці склала вядучы напрамак яго дзейнасці.

У творчасці Я. Лучыны вылучаецца пастаноўка пытання аб эстэтычным выхаванні як адносна самастойнай задачы мастацтва.

Погляды Цёткі (А. Пашкевіч) займаюць віднае месца ў грамадскай і эстэтычнай думцы Беларусі. Характэрнай асаблівасцю яе ідэйна-эстэтычнай пазіцыі з’яўляецца праслаўленне рэвалюцыйнага дзеяння і паэтызацыя барацьбы працоўнага народа. Ідэал творчай думкі Цёткі – барацьба і свабода.

Для Я. Купалы быў уласцівы рамантычны характар асэнсавання рэчаіснасці; ідэальным для яго з’яўляецца імкненне да новага, свабоднага жыцця. Асаблівую ўвагу пісьменнік звярнуў на праблему чалавека, сутнасная характарыстыка якога, на думку Я. Купалы, вызначаецца адносінамі да буржуазна-памешчыцкай рэчаіснасці, пачуццём сацыяльнай і ўнутранай годнасці. У сваіх творах ён прапаведаваў ідэю пераадолення ўраўняльнасці ў працэсе распрыгнечання працоўных.

У творчасці Я. Коласа праявіліся спробы зацвярджэння цэласна-гарманічнага падыходу да светаўспрымання, неабходнасць адшукання новых форм жыцця і чалавечых узаемаадносін, адэкватных рэвалюцыйна-дэмакратычным ідэалам. Асаблівае развіццё і сілу выразу атрымала ідэя велічы і магутнасці працоўнага народа. Поруч з гэтым важнейшае месца займалі задачы крытычнага выкрыцця антынароднай сутнасці буржуазна-памешчыцкіх сацыяльных парадкаў, выяўлення гістарычнай асуджанасці такога грамадскага ладу, які заснаваны на прыгнечанні людзей працы.

Паплечнікам Я. Купалы і Я. Коласа ў поглядах і імкненнях па накіраванасці і зместу грамадска-літаратурнай дзейнасці з’яўляецца М. Багдановіч. Характэрнай рысай яго поглядаў была вера ў лепшую будучыню Беларусі, любоў да роднай зямлі і яе шматпакутнага народа. Боль за бяспраўнае і прыніжанае становішча людзей з’явіўся пачаткам многіх творчых імкненняў паэта.

Дзейнасць беларускіх пісьменнікаў таго часу азнаменавала сабою якасна новы этап станаўлення ідэалогіі рэвалюцыйнага дэмакратызму ў Беларусі. Будучы нашчадкамі папярэдніх рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй, яны паслядоўна і бескампрамісна адстойвалі надзённыя сацыяльныя інтарэсы працоўнага беларускага народа ў новых гістарычных умовах. У іх творчасці зацвярджаецца дынаміка вызваленчых свабодалюбівых імкненняў, падтрымка рэвалюцыйнай актыўнасці.