Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

11. 2. Багацці айчынных нетраў

Беларусь мае багатыя запасы калійнай i каменнай coлей, якія зрабілі магчымым не толькі забеспячэнне ўласных патрэб, але i арганізацыю экспарту. Наша краіна добра забяспечана сыравінай для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Да каштоўных відаў прыродных багаццяў адносяцца торф, сапрапелі.

Часткова Беларусь забяспечана ўласнымі паліўнымі рэсурсамі, у першую чаргу нафтай i прыродным газам. Аднак запасы нафты абмежаваныя. Гэта абумоўлівае неабходнасць атрымання нафты i прыроднага газу з-за межаў Беларусі.

Прыродныя ўмовы i рэсурсы Беларусі служаць натуральнай асновай жыцця i гаспадарчай дзейнасці людзей, яны аблягчаюць засяленне тэрыторыі, выкарыстанне яе прыродных багаццяў.

Карысныя выкапнi Беларусi: каменныя i калiйныя солi, нафта, разнастайныя прыродныя будаўнiчыя матэрыялы i сыравiна для iх вытворчасцi, торф, аграруды (каля 1,6 – 1,2 млрд гадоў назад тэрыторыя Беларусi была горнай краiнай), падземныя прэсныя i мiнеральныя воды.

а) асобная група – мiнералы – аднародныя прадукты прыродных працэсаў, якiя ўваходзяць у састаў горных парод i руд. У зямной кары Беларусi вядома некалькi соцень мiнералаў.

Тыпы мiнералаў:

1) з горных парод i асадкавай тоўшчы (кварц, палявыя шпаты, слюды);

2) з асадкавай тоўшчы (глiнiстыя мiнералы, карбанаты, сульфаты, мiнеральныя солi – галагенiды);

3) з вулканiчных тоўшчаў i крышталiчных парод фундамента (пiраксен, амфiболы, алiвiн i iнш. );

4) з салявых тоўшчаў (галiт, карналiт, сельвiн, вiтафiт i iнш. );

5) мiнералагiчныя рэдкасцi на Беларусi (плацiна, iрыдыст, золата, ртуць, сера, кiнавар, барнiт i iнш. )

6) у зонах выветрывання горных парод (каалiмiт, гiдрасмоды, гiдравокiслы жалеза, алюмiнiй, мунтмарыланiт).

Мiнералы могуць з’яўляцца важнымi кампанентамi многiх карысных выкапняў:

Галiт – у каменнай солi,

сiльвiн i iнш. – у калiйнай солi,

апарыт, курскiт – у фасфарытах,

кальцыт – у крэйдзе,

кальцыт, глiнiстыя мiнералы – у цэментнай сыравiне,

кварц, палявыя шпаты, кальцыт, даламiт, каалiнiт – у будаўнiчых матэрыялах.

б) каменная i калiйная солi.

Буйнейшы па запасах i вытворчасцi калiйных угнаенняў у Еўропе – Беларускi калiяносны басейн, вытворчае аб’яднанне “Беларуськалiй” на базе Старобiнскага радовiшча, солевыварны камбiнат па вырабу кухоннай солi “Экстра” на базе Мазырскага радовiшча.

в) нафта – 48 радовiшчаў у Гомельскай вобласцi лёгкай маласярнiстай нафты i спадарожных газаў (напрыклад, такія як: Светлагорскi раён ля вёскі Асташкавiчы, ля г. п. Акцябрскi, ля в. Давыдаўка);

г) торф – амаль ва ўсiх раёнах Беларусi (ля 7000 радовiшчаў), асабліва на Палессі, Вiцебскай i Мiнскай абласцях;

д) буры вугаль – у Гомельскай i Брэсцкай абласцях у каменнавугальных, юрскiх i кайназойскiх адкладах;

е) гаручыя сланцы – неабходны для развiцця энергетыкi, хiмiчнай прамысловасцi, вытворчасцi будматэрыялаў; знаходзяцца на Прыпяцкай упадзiне – усходняя частка Палесся;

ж) фасфарыты – у Брэсцкай i Магiлёўскай абласцях залягаюць адносна глыбока, асобныя горныя пароды не маюць прамысловага значэння;

з) радовiшчы будаўнiчых матэрыялаў i сыравiны для iх вытворчасцi ёсць ва ўсiх кутках Беларусi (легкаплаўкiя глiны, суглiнкi, супесак, будаўнiчы пясок);

і) аграруды – на поўднi Беларусi (гранiт, гранадыярыт, шчэбень, бутавы камень);

к) будаўнiчы камень. На базе Мiкалаеўскага радовiшча створана вытворчае аб’яднанне “Гранiт”. Існуе радовiшча высокадэкаратыўнага каменю “Кар’ер Надзеi”;

л) цэментная сыравiна – у Магiлёўскай вобласцi (крэйда, камянiстыя пароды), у Вiцебскай вобласцi (азёрна-ледавiковыя глiны), у Гомельскай вобласцi (неагенавыя глiны), у Гродзенскай вобласцi (мергельна-крэйдавыя пароды, глiна, суглiнак). На базе гэтых радовiшчаў створаны наступныя вытворчыя аб’яднаннi: “Ваўкавыскцэментнашыфер”, “Крычаўцэментнашыфер”, цэментны завод ля Касцюковiч Магiлёўскай вобласці;

м) даламiт – 10 радовiшчаў, з iх радовішча Руба ў Вiцебскiм раёне- вытворчае аб’яднанне “Даламiт”;

н) жалезныя руды, рудапраяўленнi каляровых i рэдкiх металаў – ёсць у межах Мiкашэвiцкага i Жыткавiцкага выступаў;

о) даўсанiт (сыравiна для атрымання алюмiнiю i соды) – у Прыпяцкай упадзiне;

п) 60 радовiшчаў (водазабораў) прэсных падземных водаў.

З глыбiнi 200-450 м падземныя воды насычаны рознымi мiнеральнымi солямi.

Буйнейшыя мiнеральныя крынiцы:

  • Бабруйская 1929 г.

  • Мiнская 1929 г.

  • Магiлёўская 1937 г.

  • Ждановiцкая 1960 г. (за 10 км ад Мiнска)

  • Нарачанская 1963 г.

  • Рагачоўская 1964 г. (за 12 км ад Рагачова)

  • Дзятлаўская 1984 г.

р) торф – гэта самы пашыраны карысны выкапень рэспублiкi, па запасах якога (каля 5 млрд т) Беларусь уступае толькi РСФСР. Для прамысловага асваення ёсць 1,2 млрд т торфу, якiя сканцэнтраваны больш як у 7 тыс. радовiшчаў (з iх 5220 мясцовага значэння з плошчай менш за 100 га). Амаль 70 % запасаў торфу маюць 295 радовiшчаў, максiмальная магутнасць торфу 11 т (масiў Арэлеўскi Мох у Пухавiцкiм раёне). У Вiцебскай, Брэсцкай і Мiнскай абласцях запасы торфу перавышаюць 1 млрд т. Менш за ўсё торфу (314,39 млн т) у Гродзенскай вобласцi.

Торф – складаная сiстэма, якая мае цвёрдую, вадкую і газападобную фазы. У натуральным стане колькасць вады ў торфе 85 – 95 %, да 50 % сухога торфу складаюць мiнеральныя рэчывы (попел). Цеплыня згарання торфу ў кавалках у сярэднiм 13,06 МДж/кг, тарфяных брыкетаў – 15 – 18 МДж/кг.

Тарфяны попел складаецца з аксiдаў крэмнiю, кальцыю, жалеза, алюмiнiю, натрыю і iншых элементаў. Састаўныя часткi арганiчнага рэчыва – вуглярод, вадарод, сера, азот, кiсларод. Яны ўтвараюць бiтумы, водарастваральныя злучэннi, гумiнаваныя кiслоты, цэлюлозу, лiнгнiй.

Вылучаюцца верхавыя тарфянiкi (жывяцца атмасфернымi ападкамi), нiзiнныя (жывяцца грунтавымi водамi) і пераходныя. У залежнасцi ад складу зыходнага матэрыялу ў Беларусi налiчваецца 39 вiдаў торфу (асаковы, гiпнумавы, чаротавы, драўніна-гiпнумавы, сфагнавы і г. д. )

Традыцыйна торф ужываюць як палiва. Але гэта тыя ж “асiгнацыi”, пра якiя пiсаў Д. I. Мендзялееў. Таму на Беларусi зараз торф у якасці палiва не выкарыстоўваецца. На аснове торфу можна атрымаць многiя вiды прадуктаў. Тарфяны воск ужываецца для дакладнага лiцця і вытворчасцi каштоўных кампанентаў пластмас. У раёне Дукоры пабудаваны адзiны ў СНД завод па вытворчасцi гэтага матэрыялу. Кармавыя дрожджы змяшчаюць да 50 % бялку, кожная тона такога прадукту эканомiць 3,5 т збожжа або 14 т бульбы. Торф – гэта бiялагiчна актыўныя рэчывы, якiя ўжываюцца ў медыцыне як дабаўка да свiдравальных раствораў, актыўныя вугалi і сарбенты. Паводле даных П. I. Бялькевiча і Л. Р. Чыстовай, адна вагавая частка торфу можа збiраць 8 – 12 вагавых частак нафты. А страты нафты пры перавозках значныя. З кожнага мiльярда тон перавезенай нафты прыкладна 5 млн т трапляе ў Сусветны акiян. Торф паглынае не толькi нафту, але і металы з дажджавога сцёку, розныя эмульсii і г. д. Сiстэмы ачысткi дажджовых вод на базе торфу толькi ў аэрапорце “Мiнск-2” даюць гадавую эканомiю каля 77 тыс. рублёў.

Надзвычай вялiкая роля балот у захаваннi прыродных сiстэм: гэта падтрыманне ўзроўню грунтавых вод, рэгуляванне сцёку, захаванне раслiнных асацыяцый, ачыстка атмасферных ападкаў і iнш. Спецыяльнай пастановай урада Беларусi заснаваны 4 запаведнiкi, 6 паляўнiчых заказнiкаў, 7 рэзерваў бiтумнай сыравiны з агульнай плошчай каля 700 тыс. га (“Белавежская пушча”, “Целяханскае”, “Блакiтныя азёры”, “Чачэрскi”, “Налiбоцкi” і iнш. ).

У канцы ХII пяцiгодкi гадавая здабыча торфу складала 40 – 50 млн т, у тым лiку для патрэб сельскай гаспадаркi каля 35 млн т. Торф вобразна называюць скарбам Сонца. Адна з асноўных задач – рацыянальнае карыстанне гэтым скарбам.

Апрача сучасных у Беларусi вядомы і больш старажытныя выкапнёвыя тарфянiкi, што ўтварылiся ў мiжледавiковыя эпохi антрапагену. Прыкладам можа з'яўляцца тарфянiк, аголены ярам Нiжнiнскi Роў крыху на поўнач ад Шклова, на левым беразе Дняпра. Даследаванне такiх тарфянiкаў мае надзвычай вялiкае значэнне для вывучэння прыроды мiнулага. У тарфянiках захоўваюцца плады, кавалкi драўнiны, споры і пылок выкапневых раслiн, часам і рэшткi фаўны – зубы і косткi дробных млекакормячых, ракавiны малюскаў і iнш.