Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Структура Kaнстытуцыі рб 1994 г. Са змяненнямі I дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.

1. Прэамбула замацоўвае падставы прыняцця Канстытуцыі, мэты i задачы, якія жадае паcцігнуць пры дапамозе яе прыняцця беларускі народ.

2. Асноўная частка з наступнымі раздзеламі:

І. Асновы канстытуцыйнага ладу.

ІІ. Асоба, грамадства, дзяржава.

ІІІ. Выбарчая cicтэма. Рэферэндум.

IV. Прэзідэнт, парламент, урад, суд.

V. Мясцовае кіраванне i самакіраванне.

VI. Пракуратура. Камітэт дзяржаўнага кантролю.

VІІ. Фінансава-крэдытная сістэма.

VIII. Дзеянне Канстытуцыі і парадак яе змянення.

3. Заключныя i пераходныя палажэнні змяшчаюць нормы, якія рэгуліруюць парадак уступлення ў сілу Канстытуцыі, а таксама парадак фарміравання новых дзяржаўных інстытутаў.

Змяненні i дапаўненні Канстытуцыі РБ, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.:

1) замацавана раздзяленне ўласнасці на дзяржаўную i прыватную;

2) зменена кола cyб'eктаў, што валодаюць правам ініцыіраваць правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў;

3) дзяржаўнымі мовамі ў РБ з'яўляюцца беларуская i pycкaя;

4) зменены месца i роля Прэзідэнта ў дзяржаўным механізме, пашырана яго кампетэнцыя;

5) створаны камітэт дзяржаўнага кантролю;

6) замацавана права кожнага на дастатковы ўзровень жыцця;

7) замацаваны прыпцып ускоснага выбарчага права;

8) зменены назва, структура, склад парламента, яго функцыі i паўнамоцтвы;

9) зменены месца i роля Канстытуцыйнага Суда ў cicтэме дзяржаўных органаў;

10) зменены парадак унясення змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, канстытуцыя – гэта асноўны закон дзяржавы i грамадства, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай, замацоўвае ў адпаведнасці з аб'ектыўна склаўшымся суаднясеннем сацыяльных сіл узгодненую волю ўcіx сацыяльных груп грамадства i які з'яўляецца мерай cпасцігнутай свабоды, прававым выяўленнем баланса палітычных, сацыяльна-эканамічных, нацыянальна-этнічных, рэлігійных, асабовых i грамадскіх, iншых iнтарэсаў у грамадзянскім грамадстве і прававой дзяржаве.

13. 2. Дзяржаўны герб. Геральдыка Беларусі

Геральдыка (фр. heraldique, лац. heraldus – вяшчальнік) – навука, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

Вексілалогія (лац. vecsilum – вертыкальны шост з кавалкам тканіны) – навука, дапаможная гістарычная дысцыпліна аб флагах, сцягах, харугвах, вымпелах, транспарантах i г. д.

Герб – умоўны відарыс, які з'яўляецца сімвалам i распазнавальным знакам дзяржавы, горада, а ў даўніну – роду або асобы i адлюстроўвае гістарычныя традыцыі ўладальніка; звычайна герб складаецца па правілах, прынятых у даны час ці ў данай краіне, i зацвярджаецца пэўным заканадаўчым актам.

Сцяг – старажытнейшы сімвал, які вырабляецца ў адным экземпляры i з'яўляецца сімвалам дзяржаўнай установы, воінскай часці, прыватнай асобы; шыецца з дарагой матэрыі, мае складаны малюнак, багата ўпрыгожваецца; палотнішча сцяга прымацоўваецца да дрэўка.

Флаг – сімвал дзяржавы або нацыі; розных дзяржаўных службаў, рухаў, гарадоў, партый, спартыўных i інш. грамадскіх таварыстваў, авіяцыйных i судаходных кампаній i г. д.; палотнішча мае выразны малюнак, эмблему i каляровую гаму, якая выпрацавалася ў працэсе гістарычнага развіцця; палотнішча флага ўмацоўваецца да флагштока або дрэўка.

Гімн (грэч. humnos) – урачыстая хвалебная песня; у сучасным разуменні гімн – афіцыйна зацверджаная гукавая эмблема дзяржавы.

Дзяржаўная сімволіка – герб, сцяг, гімн.