Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

12. 5. Беларусь у складзе ссср: суверэнітэт уяўны ці рэальны?

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКН (б). Паколькі на ёй былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі, яна аб'явіла сябе Першым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП (б) Б). Быў створаны кіруючы орган КП (б) Б – Цэнтральнае бюро КП (б) Б. 31 снежня 1918 г. ЦБ КП (б) Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Маніфест быў першым канстытуцыйным актам Савецкай Беларусі. 7 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі. Так пачалося стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў рамках новай савецкай сістэмы ўлады. Але ўжо праз месяц Беларуская рэспубліка спыніла сваё існаванне і яе тэрыторыя ўвайшла ў склад новага дзяржаўнага ўтварэння – Літоўска-Беларускую ССР.

Пасля вызвалення Мінска ад польскіх інтэрвентаў у ліпені 1920 г. на Беларусі была адноўлена савецкая ўлада і 31 ліпеня абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У сувязі з утварэннем СССР і ў адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская ССР перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР, што значна звузіла яе як знешнепалітычныя, так і ўнутрыпалітычныя функцыі.

Акрамя гэтага, неабходна ўлічваць, што ў СССР інтэнсіўна працякаў працэс развіцця цэнтралізаванай адміністрацыйнай сістэмы і ўстанаўлівалася манаполія камуністычнай партыі на ўладу. Гэта выявілася ў стварэнні і функцыяніраванні цэнтральных дзяржаўных органаў, улада якіх распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю. Стварэнне агульнарэспубліканскіх органаў кіравання з'явілася перадумовай развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Зразумела, нельга адмаўляць рэальнасці здзяйснення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі. Аднак з устанаўленнем у СССР таталітарнага рэжыму нацыянальная дзяржаўнасць у БССР пачала насіць фармальны характар і рэальным суверэнітэтам не валодала.

12. 6. Аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці пасля распаду ссср. Беларусь на міжнароднай арэне

Рэспубліка Беларусь – самастойная незалежная дзяржава, якая мае і адстойвае ўласны пункт погляду. Гэта дзяржава, якая прытрымліваецца шматвектарнай палітыкі са сваімі прыярытэтамі. Гэта шматвектарнасць заключаецца ў тым, што Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

Усебаковы і глыбокі крызіс у СССР прывёў да перагляду былых стэрэатыпаў на ўсе сферы жыццядзейнасці.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты факт азначаў, што Беларусь абрала ўласны шлях развіцця. Для пераўтварэння Беларусі ў незалежную дзяржаву вялікае значэнне мела абарона яе эканамічнай самастойнасці. Так, 26 жніўня 1991 г. сесія Вярхоўнага Савета прыняла Закон “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон, у адпаведнасці з якім былая Беларуская ССР атрымала назву Рэспубліка Беларусь. Важным крокам у нацыянальным адраджэнні Беларусі з'явілася прыняцце Закона аб мовах, які абвясціў беларускую мову дзяржаўнай.

Заключным актам у атрыманні незалежнай Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася падпісанне 8 снежня 1991 г. пагаднення кіраўнікоў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Пасля абвяшчэння незалежнасці пачалася работа па фарміраванні органаў улады і кіраванні суверэннай дзяржавай.

Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Чаму існуюць розныя погляды вучоных на праблему станаўлення беларускай дзяржаўнасці?

2. Якія існуюць погляды вучоных на праблему дзяржаўнасці ВКЛ?

3. Назавіце орган Саветаў дэпутатаў Заходняга фронту, які дзейнічаў на Беларусі ў канцы 1917 – 1918 г. Як называўся яго выканаўчы орган?

4. Аб стварэнні якога органа мясцовай улады была прынята рэзалюцыя на І Усебеларускім з'ездзе? Чаму быў разагнаны гэты з'езд?

5. Якую палітычную мэту ставіў у сваёй дзейнасці БНК?

6. Якую тэрыторыю павінна была займаць БНР паводле Другой і Трэцяй устаўных грамат?

7. Як ставіліся германскія акупацыйныя ўлады да БНР?

8. Калі Мінск стаў сталіцай БССР?

9. Ці прадугледжваліся ў Першай устаўной грамаце правы беларускага народа на поўнае самавызначэнне, а нацыянальных меншасцей – на нацыянальна-персанальную аўтаномію?

10. У чым галоўная прычына стварэння Літбел?

11. Ці страціла БССР сваю дзяржаўнасць і незалежнасць у лютым 1919 г. ?

12. У якіх узаемаадносінах знаходзяцца паняцці адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання, аўтарытарны і таталітарны рэжым?

ІЗ. У чым прычыны крызісу беларускай эканомікі?

14. Калі Рэспубліка Беларусь прыступіла да ажыццяўлення самастойнай знешняй палітыкі?

15. З якой мэтай была створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў?

Тэмы рэфератаў

1. Полацкае княства – адно з першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.

2. Становішча беларускіх этнічных зямель у ВКЛ.

3. Люблінская унія і яе вынікі.

4. Палітыка Польшчы ў адносінах да Беларусі.

5. Палітыка Расіі ў адносінах да Беларусі.

6. Два напрамкі працэсу ўтварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы.

7. Эпоха аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці і перспектывы развіцця Беларусі.

8. Беларусь на міжнароднай арэне.

Літаратура

1. Вишневский А. В., Горбатюк Н. А., Кучинский В. А. Общая теория государства и права. Мн. Тесей, 1998.

2. Дзмітрачкоў П. Знешнепалітычныя ўмовы развіцця беларускіх зямель. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі (ІХ – першая палова ХІІІ ст. ) // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 4.

3. Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн.,1994.

4. Пашуто В. П. Образование Литовского государства. М., 1959.

5. Саверчанка I. Вялікае княства Літоўскае: утварэнне дзяржавы // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2.

6. Сачанка I., Шарапа А. Прыярытэты знешнепалітычнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2.

7. Скалабан В. У. Усебеларускі з'езд 1917 г. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993.

8. Сяргеева Г. Г., Снацкоўскі У. Е. Знешнепалітычныя аспекты суверэнітэту Беларусі // Весці АН Беларусі. Серыя грамадскіх навук. 1992. № 2.

9. Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

Дадатковая літаратура

1. Замскі А. Гістарычная навука і мастацкая літаратура //Полымя, 1989. № 7.

2. Замский А. Ложные вехи, или Какой хотят видеть историю Белоруссии активисты БНФ // Советская Белоруссия. 10 января 1990 г.

3. Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі. Мн., 1997.

4. Ласкоў I. Паглядзім з пазіцый праўды // Літаратура і мастацтва. 10 лютага 1989.

5. Мальдис А. Человек – создание историческое // Неман, 1988. № 10.

6. Перабудова і міжнацыянальныя адносіны. Мн., 1989.

7. Рыбаков Б. М. Мир истории: Начальные века русской истории. Мн., 1987.

8. Ткачоў М. Пісьменнікі, гісторыя і рэвізоры // Полымя, 1989. № 7.

9. Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці// Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1.

Тэст да тэмы

1. Калі было першае ўзбуйненне БССР: а) сакавік 1924 г.; б) снежань 1927 г. ?

2. Калі праводзілася адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа на Беларусі: а) 1924 – 1938 гг.; б) 1950 – 1960 гг. ?

3. Назавіце першы беларускі горад, які ўпамінаецца ў летапісе 862 г.: а) Полацк; б) Тураў; в) Віцебск.

4. Колькі гарадоў нагадана ў пісьмовых помніках Беларусі ў ІХ – ХІІІ стст.: а) 35; 6)45; в)55?

5. Адкажыце на пытанне: Ці ставілі паўстанцы 1830 – 1831 гг. задачу абвяшчэння незалежнасці Беларусі: а) так; б) не; в) планавалася аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.