Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

148. Брэсцкі мір 1918 года.

Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы Віленская Беларуская рада, абраная на беларускай канферэнцыі ў канцы студзеня 1918 г., стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю беларуска-літоўскай канфедэрацыі. Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступленне на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. І ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам. Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езда і абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкаме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмакратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам. Больш таго, 25 лютага немцы недвухсэнсова далі зразумець, хто валодае рэальнай уладай і з'яўляецца сапраўдным гаспадаром у Мінску. У той жа дзень у памяшканне Народнага сакратарыята ўвайшоў германскі камендант з салдатамі, заняў дом, выгнаў членаў "беларускага ўрада", канфіскаваў казну, іншы скарб і зняў сцяг, які быў вывешаны беларускімі дзеячамі. У такіх умовах прадстаўнікі беларускіх аб'яднанняў вырашылі з немцамі не сварыцца. 3 сакавіка 1918 г. быў заключаны паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір, паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Бярэсце. Немцы арыентаваліся на стварэнне "малой Літвы" з далучэннем да этнічнай Літвы часткі беларускіх зямель, у тым ліку Віленшчыны і Гродзеншчыны. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрагатыва Расійскай Федэрацыі, часова акупаваная Германіяй.

149. Эканоміка бсср у часы гарбачоўскай перабудовы.

Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, паколькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі. Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]