Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

118. Як суадносяцца лакальная і сусветная цывілізацыі?

У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства, пачатак якой пакладзены ў XIX ст. Арнольдам Тойнбі, І.Данілеўскім, Освальдам Шпенглерам. Цывілізацыя – гэта «ўстойлівы, самаўзнаўляльны тып сацыяльнай арганізацыі аднаго ці некалькіх грамадстваў, калі яны звязаны прыкладна аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, сямейнымі, псіхалагічнымі і прававымі традыцыямі, якія могуць перадавацца ад адных этнасаў да другіх, што з’явіліся на гістарычнай арэне пазней». Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы). Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, яны маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.

119. Утварэнне снд.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі "Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР. У хуткім часе кіраўнікі сярэднеазіяцкіх рэспублік і Казахстана заявілі ў Ашгабаце аб намеры далучыцца да СНД. 21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча "брэсцкай тройкі", "ашгабацкай пяцёркі" і Арменіі. На ёй была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан. 25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і заявіў аб сваім зыходзе з пасады Прэзідэнта СССР. У той жа вечар з вежы Вялікага Крамлёўскага палаца быў спушчаны сцяг СССР і ўзняты адноўлены сцяг Расіі. Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага руху, колькі ў выніку распаду СССР. Таму нацыянальная свядомасць беларусаў, з аднаго боку, атрымала ўнутраны ўздым, а з другога - пачуццё трывогі і заклапочанасці аб уласным лёсе.

120. Ці можна было пазбегнуць кабальных умоў Рыжскага міру 1921г?

Рыжскі мірны дагавор 1921 — пагадненне пра спыненне савецка-польскай вайны 1920 і нармалізацыю адносін. Заключаны 18 сакавіка 1921 у Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісання дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расійскі бок таксама не быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагаднення, паколькі гэта магло разбурыць дыпламатычную камбінацыю і нават сарваць заключэнне міру (ва ўмовах нежадання РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апелявала да вядучых еўрапейскіх дзяржаў праз Савет паслоў у Парыжы, але члены Антанты падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элементаў пасляваеннай версальскай сістэмы. Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненню вайны і выпрацавала прапановы па размежаванню, — «лінія Керзана» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога. Расія адмаўлялася ад англійскага пасрэдніцтва і перагавораў з Польшчай да паражэння Чырвонай Арміі пад Варшавай у жніўні 1920, якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы. Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі Керзана. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Расія пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасці і выплаціць 30 млн руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дагаворы рабіліся інструментам міжнар. ціску, напр., пры спробе заключэння савецка-польскіх гандлёвых пагадненняў (1925). Рыжскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у т.л. Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка), Першая (1921, Прага) і Другая (1925, Берлін) Усебеларускія канферэнцыі (Гл. таксама: Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]