Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

68. Бсср (1970-першая палова 1980): развіццё прамысловасці, курс на інтэнсіфікацыю вытворчасці, прычыны яго нерэалізаванасці; складванне механізма тармажэння.

Да пачатку 70-х гадоў гаспадарчая рэформа сярэдзіны 60-х гадоў фактычна спынілася з-за кансерватыўных эканамічных поглядаў, якія ўсталяваліся ў краіне ў канцы 60-х гадоў, адміністрацыйна-камандных метадаў, адмоў ад новых формаў вядзення гаспадаркі, што ў канчатковым выніку прывяло да «застою». Сярод поспехаў гэтага перыяду трэба назваць тое, што ў строй былі ўведзеныя больш за 170 прамысловых прадпрыемстваў, расла прадукцыйнасць тых галін прамысловасці, якія вызначаюць НТР, асабліва прыборабудавання, электроннай і радыётэхнічнай прамысловасці, вытворчасці сродкаў сувязі; вырас і тэхнічны ўзровень вытворчасці. Адначасова са стварэннем новых галін прамысловасці зніжаліся тэмпы прамысловасці, разам з перадавым узроўнем у аэракасмічнай і абароннай галінах захоўвалася састарэлае абсталяванне і тэхналогіі ў большасці галін прамысловасці. Вялікая ўлада цэнтра спалучалася з бяссіллем ўлады ў ажыццяўленні сваіх жа рашэнняў. Гэта адмоўна ўздзейнічала на эканамічныя вынікі: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР ў 9-ай пяцігодцы складаў 5, 1%, у 10-ы - 3,8%, у 11-ы - 3,1%. Поспехі, безумоўна, былі, але эканоміка страціла былой дынамізм. Рэзка знізіліся тэмпы эканамічнага росту. Такім чынам, нараўне з пэўнымі поспехамі ў 50-80-х гадах у народнай гаспадарцы БССР існуючы эканамічны механізм стаў сапраўдным тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае зніжэнне тэмпаў, якое выявілася спачатку ў «застой», а затым - у глыбокім крызісе .

70. Сельская гаспадарка Заходняй Беларусі 1921-1939. Аграрная рэформа пачатку 1920-х і яе вынікі.

У эканоміцы заходнебеларускіх земляў пераважаў аграрны сектар. Больш за 80% насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, але пасля войнаў яна знаходзілася ў заняпадзе. Скараціліся пасяўныя плошчы, пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней. У Заходняй Беларусі было адноўлена памешчыцкае землеўладанне. Рознымі шляхамі развівалася сялянская гаспадарка. Заможныя сяляне (кулакі) шырока выкарыстоўвалі наёмную працу. Відавочна было адраджэнне рэшткаў феадальных адносін у форме дробнай арэнды зямлі за адпрацоўкі або за частку ўраджаю, адпрацоўкі за права карыстання пашай, натуральная плата за працу, наяўнасць сервітутаў, цераспалосіца. Усё гэта тармазіла развіццё вытворчых сіл у аграрным сектары, параджала сацыяльны пратэст часткі сялянства, што несла сур’ёзную небяспеку для дзяржаўнага ладу. Ад урада патрабавалася прыняцце неадкладных мер па рэфармаванню ў сельскай гаспадарцы. Мэтай рэформы было даць магчымасць сельскай гаспадарцы развівацца па капіталістычнаму шляху, ліквідаваць феадальныя перажыткі. Прадугледжваліся такія мерапрыемствы як парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя. З дзяржаўнага фонду атрымлівалі землі асаднікі – польскія ваенныя каланісты, былыя афіцэры і ўнтэрафіцэры польскай арміі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікім кошце зямельныя ўчасткі з дзяржаўнага фонду. Камасацыя – мерапрыемства, якое прадугледжвала ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай хутарызацыі. Дзяржава абяцала павялічыць надзелы малазямельных сялян, якія згаджаліся на камасацыю. Аднак сяляне павінны былі плаціць за землеўпарадкаванне кожнага гектара. Сервітут – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне зямельнымі ўгоддзямі і лясамі. У выніку рэформы на Беларусі налічвалася 4.640 ваенных асаднікаў. Пакупку зямлі ажыццявіла частка сярэдніх, бядняцкіх гаспадарак і дробных арандатараў. Памешчыцкае землеўладанне паменшылася прыкладна на 13%. Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай сельскай буржуазіі. Але рэформа не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, не спыніла збяднення вёскі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]