Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

88. Абранне а. Лукашэнка першым прэзідэнтам рб, яго роля ў гісторыі постсавецкай Беларусі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон РБ. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У Рэспубліцы ўводзілася пасада Прэзідэнта. Ні парламент, ні Прэзідэнт не атрымалі рашучай перавагі ва ўладных паўнамоцтвах. Выбары першага Прэзідэнта былі прызначаны на 10 чэрвеня 1994 г. Кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек. Шырокую падтрымку сярод грамадзян знайшла перадвыбарная праграма А. Лукашэнкі. У ёй акцэнт рабіўся на сацыяльную справядлівасць, навядзенне парадку, барацьбу з карупцыяй, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, збліжэнне з Расіяй. Важным фактарам поспеху А. Лукашэнкі сталі яго здольнасці як сацыяльнага аратара. Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Прэзідэнт ініцыяваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму. Па ўсіх чатырох пытаннях: аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга РБ і Дзяржаўнага герба РБ; аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь ператваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Урада. Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам).

89. Дзяржаўная праграма пераходу рб да рынку і альтэрнатыўныя праграмы асобных палітычных партый і рухаў. Іх адпаведнасць аб’ектыўным эканамічным законам.

Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністрацыйна-камандных метадах упраўлення. Пасля набыцця суверэнітэту Беларусь, як і іншыя былыя савецкія рэспублікі, абрала курс пераходу да рынкавых адносінаў. Аб гэтым было заяўлена ў кастрычніку 1990 г., калі Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Праграма пераходу да рынку прадугледжвала ў першую чаргу стварэнне на Беларусі прыватнага сектара эканомікі. У верасні 1991 г. Савет Міністраў прыняў адпаведную пастанову, якая дазволіла прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Новае заканадаўства стварыла прававую базу для дзейнасці сумесных беларуска-замежных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў, якія цалкам належалі замежным уласнікам. Пэўныя змены адбыліся ў сельскагаспадарчай сферы. Сяляне атрымалі права выбару формаў гаспадарання і ўласнасці, у выніку чаго паскорыўся працэс утварэння фермерскіх гаспадарак. З абраннем у ліпені 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зроблены паварот да ўзмацнення ролі дзяржавы ў эканамічных працэсах. 2 верасня 1995 г. А.Р. Лукашэнка публічна абвясціў аб вызначэнні курсу на пабудову "рынкавага сацыялізму". Разам з тым эканамічнае развіццё ў гэты перыяд адбывалася нераўнамерна, скачкападобна. З 1995 г. замарудзіліся тэмпы прыватызацыі, узмацнілася дзяржаўнае рэгуляванне прыватнага прадпрымальніцтва. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя абвастралася сыравіннай энергетычнай залежнасцю ад былога адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР, арыентацыяй беларускай эканомікі на былы саюзны рынак, наступствамі Чарнобыля, а таксама састарэлымі тэхналогіямі. У такіх умовах асобае значэнне набывае развіццё міжнародных эканамічных сувязяў. Галоўнымі партнёрамі былі Расійская Федэрацыя і Украіна. Быў замацаваны курс на захаванне калгасна-саўгаснай сістэмы. Былі зроблены крокі па пераадоленні абвальнага росту цэн, стабілізацыі беларускага рубля, пашырэнні міжнародных эканамічных сувязяў. Узмацненне ролі дзяржавы абумовіла пэўны ўздым у беларускай эканоміцы. Аднак істотнага паляпшэння эканамічнай сітуацыі не адбылося.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]