Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

145. Палітычныя партыі рб.

Беларусь — прэзыдэнцкая рэспубліка. На цяперашні момант у Беларусі зарэгістравана 15 партыяў, як прапрэзыдэнцкіх, так і апазыцыйных да цяперашняга рэжыму. Апазыцыйныя партыі:

  • Аб’яднаная грамадзянская партыя (Пазыцыя партыі — лібэральна-кансэрватыўная, асноўныя каштоўнасьці — свабода, асабістая ўласнасьць, правы чалавека.)

  • Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы сьвет»( Аб'яднаньне і палітычнае разьвіцьцё працаўнікоў найманай працы для дасягненьня поўнага вызваленьня ад эксплюатацыі ва ўсіх яе выглядах і будаўніцтва бязклясавага грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці.)

  • Беларуская партыя «Зялёныя»( Стварэньне здаровага жыцьцёвага асяродзьдзя для чалавека)

  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (Пабудова салідарнага грамадзтва)

  • Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (грунтуецца на ідэалёгіі беларускага нацыянальнага адраджэньня і кансэрватыўных каштоўнасьцях)

  • Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»( Стварэньне гуманнага, дэмакратычнага грамадзтва)

  • Партыя БНФ

  • Рэспубліканская партыя (Адраджэньне і стварэньне моцнай, сувэрэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступеньню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду)

  • Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды (Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзеньне дэмакратычных рэформ.)

Прапрэзыдэнцкія партыі

  • Беларуская аграрная партыя

  • Беларуская патрыятычная партыя

  • Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

  • Камуністычная партыя Беларусі

  • Лібэральна-дэмакратычная партыя

  • Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці

147. Ці можна лічыць Полацкае, Турава-Пінскае і Смаленскае княствы першым вопытам беларускай дзяржаўнасці?

Тураўскае княства, Турава-Пінскае княства — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое сфарміравалася ў Х ст. вакол Турава (цяпер горад у Гомельскай вобласці). З рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў. Гэта яшчэ не было ўласна княства, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». На чале яго стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі. Затым племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства.

Полацкае княства — усходнеславянская феадальная дзяржава з цэнтрам у горадзе Полацку. Княства было ўтворанае не пазней за 9 ст. вакол старажытнага племяннога аб'яднання крывічоў-палачан. У 10 ст. княства было ўжо вядомым у Еўропе дзяржаўным утварэннем са сваёй уласнай княскай дынастыяй, моцным войскам і развітымі гандлёвымі сувязямі з іншымі дзяржавамі. Адзначаюцца значныя для таго часу сацыяльныя і культурныя дасягненні, рад якіх высока ацэньваецца і ў наш час. Займаючы важнае становішча на шляху «з вараг у грэкі», дзяржава мела высокі знешнепалітычны статус, у 11—13 ст. была адной з буйных дзяржаваў Еўропы. У пэўныя перыяды ў залежнасці ад Полацкай дзяржавы знаходзіліся княствы Віцебскае, Друцкае, Лукомльскае і іншыя.

Смаленскае княства — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое сфарміравалася ў ХІІ ст. вакол горада Смаленска. Займала тэрыторыю сучасных Смаленскай, часткі Маскоўскай, Калужскай, Цвярской, Бранскай абласцей Расіі, усходнія раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі. Княства ўтварылася на аснове смаленскай групоўкі крывічоў, якая стала адасоблівацца ў VIII—IX ст. у вярхоўях Дняпра і Дзясны. У 885 Смаленск быў падпарадкаваны кіеўскім князем Алегам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]