Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

25. Культура контррэфармацыі і барока.

Барока — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т.л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты. Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з'яўляецца прасторавы размах — замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр'ерах. Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё оперы і балета, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай поліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, саната, сюіта ў інструментальнай музыцы).

26. Культура эпохі Асветніцтва.

Новы этап развіцця беларускай шляхецкай культуры - другая палова ХVIII ст. і пачатак ХІХ ст., калі на змену ідэям Контррэфармацыі прыйшло Асветніцтва, а на змену барока - класіцызм і сентыменталізм. Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы, якія ўвасобіліся ў грамадска-філасофскай думцы і мастацтве, у шматмоўнай літаратуры Беларусі і ўласна беларускай літаратуры. Асноўнымі мастацкімі стылямі эпохі Асветніцтва сталіся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі - да сэрца, пачуццяў. У шматмоўнай літаратуры Беларусі класіцызм пачаў пашырацца з 60-х гадоў ХVIII ст. Ён жа вызначыў асноўныя асаблівасці тагачаснага мастацтва (найперш жывапісу і архітэктуры). Мастацтва Беларусі другой паловы ХVIII ст. мела ярка выяўлены сацыяльны характар. Прадметы мастацтва, якія ствараліся пры дварах магнатаў, мелі не толькі вузка-сацыяльную, але і агульнанародную вартасць (згадаем слуцкія паясы, карэліцкія габелены). Выраблялі іх зазвычай прыгонныя сяляне. Беларускія прыгонныя танцавалі і спявалі на сцэнах прыдворных тэатраў. Гэткім чынам, элітарнае мастацтва судакраналася з мастацтвам народным. Асабліва цікавай з'явай у мастацтве Беларусі эпохі Асветніцтва быў прыгонны (прыдворны) тэатар. Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы ХVIII ст. да значнай ступені з'яўлялася складнай часткай літаратурнага жыцця Рэчы Паспалітай. З Варшавы і Вільні паступалі кнігі і перыядычныя выданні, пашыраліся новыя густы, “мода” на класіцызм і сентыменталізм. З 70-90-х гадоў, калі Беларусь увайшла ў склад Расіі, узрасло ўздзеянне рускай культуры. Сюды сталі пранікаць руская кніга, руская мастацкая літаратура. У эпоху Асветніцтва па-ранейшаму актыўна ўжывалася лацінская мова. Веданне латыні было абавязковым для выпуснікоў калегій. У другой палове ХVIII ст. на хвалі Асветніцтва ў Беларусі пашырыліся заходнееўрапейскія мовы, асабліва ў дварах магнатаў і шляхты. У друкарнях Полацку і Магілёву выходзілі францускія кніжкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]