Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

107. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.

Пытанні аб дзяржаўнай уладзе, аб самавызначэнні Заходняй Беларусі, згодна з палітычнай еўрапейскай традыцыяй, маглі быць вырашаны толькі ці праз рэферэндум-плебесцыт ці паўнамоцным прадстаўнічым органам, абраным народам. Масква была вельмі зацікаўлена ў чысціні прававой працэдуры далучэння да СССР новых тэрыторыяў. Выбары адбыліся 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму і пад пільным наглядам Камуністычнай партыі. Народны сход аднагалосна прыняў 29 кастрычніка дэкларацыю аб устанаўленні Савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Аднагалосна была прынятая і дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, дзе змяшчаўся зварот да Вярхоўнага Савета СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР, аб’яднанні беларускага народа ў адзіную дзяржаву. 30 кастрычніка былі прыняты дэкларацыі аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці і канфіскацыі памешчыцкіх зямель. 17 верасня Народны сход абвясціў Днём усенароднага свята. 2 лістапада нечарговая V сесія ВС СССР першага склікання задаволіла просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыла Заходнюю Беларусь у склад СССР з уз’яднаннем яе з БССР. 1 лістапада 1939 г. беларусы даведаліся, што Віленскі край Савецкі ўрад адлучыў ад Заходняй Беларусі і перадаў Літве. Далейшыя мерапрыемствы на далучаных тэрыторыях выдзяляюцца ў некалькі груп. Гэта ўвядзенне адзінай сістэмы адміністрацыйнага падзелу і стварэнне сістэмы органаў улады; эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні; змены ў культуры і адукацыі; мерапрыемствы ў сферы абароны. У канцы 1939 г. у Заходняй Беларусі быў уведзены новы адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел: вобласці, раёны, сельсаветы. Створаны 5 абласцей – Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і 101 раён. У эканоміцы адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні. У сельскай вытворчасці ствараліся калектыўныя гаспадаркі, але ўлады не пайшлі па шляху масавай прымусовай калектывізацыі. Абапіраючыся на эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял усёй краіны, заходнія вобласці БССР за год і дзевяць месяцаў пасля ўз’яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў, нягледзячы на недахопы камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

108. На якія перыяды можна падзяліць палітычнае развіццё Польшчы ў 1921-1939?

1. Савецка-польская вайна.

2. Сакавік 1921 — Рыжскае мірнае пагадненне, далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

3. 1921 — прыняцце Канстытуцыі польскай дзяржавы, дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды.

4. 1921 — ўтварэнне ПБСР

5. 1922 — выбары ў сейм

6. Кастрычнік 1923 — адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).

7. 1924 — створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай.

8. 24 чэрвеня 1925 — група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду.

9. 1926 — дзяржаўны пераварот. Рэжым санацыі Ю.Пілсудскага.

10. 1928 — выбары ў сейм.

11. 1931 — пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933 г.) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў (1935-39).

12. 1935 — створаны адзіны антыфашысцкі фронт.

13. 1936-1937 — рэвалюцыйны ўздым.

14. 1938 — Камінтэрнам была распушчана Камуністычная партыя Польшчы і яе адгалінаванне – КПЗБ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]