Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

142. Узаемадачыненні паміж рб і ес: дасягненні і праблемы.

Як дзяржава, якая мае з НАТО агульную мяжу, Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю ўзаемавыгадных, стабільных адносін з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора. Мы ўсведамляем, што НАТО мае сёння значную ролю ў Еўраатлантычным рэгіёне. Таму адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі з'яўляецца развіццё поўнамаштабнага супрацоўніцтва з НАТО як арганізацыяй і яе асобнымі членамі. Для Рэспублікі Беларусь, размешчанай у цэнтры Еўропы, умацаванне міжнароднай бяспекі ў Еўраатлантычным рэгіёне з'яўляецца адной з прыярытэтных задач. Для вырашэння гэтай задачы Беларусь заўсёды прыкладала максімум намаганняў, нязменна прытрымліваючыся паслядоўнай і адказнай палітыкі. 20 лютага 2002 г. Савет НАТО зацвердзіў Індывідуальную праграму партнёрства Беларусі і НАТО (ІПП) на 2002-2003 гады. З беларускага боку ў рэалізацыі ІПП прымаюць удзел Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У Індывідуальнай праграме партнёрства з НАТО на 2002-2003 гады Беларусь выказала зацікаўленасць развіваць супрацоўніцтва з краінамі-удзельніцамі і партнёрамі НАТО па 19 абласцях супрацоўніцтва. Прыярытэтнае значэнне ў ІПП на 2002-2003 гады, у прыватнасці, надаецца наступным сферам: адпрацоўка ўзаемадзеяння пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, кіраванне крызіснымі сітуацыямі, моўная падрыхтоўка, ваенная адукацыя, дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі і абароннымі структурамі, планаванне і правядзенне аперацый па падтрыманню міру, стралковая зброя і лёгкія ўзбраення. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рабоце Савета Еўраатлантычнага партнёрства (СЕАП). Мы разглядаем СЕАП як адзін з найважнейшых механізмаў палітычных кансультацый па асноўных пытаннях прадухілення канфліктаў, ўстанаўлення міру і кааператыўнай бяспекі. Беларусь удзельнічае ў мерапрыемствах у рамках Навуковай праграмы НАТО. З 1993 года беларускія навукоўцы атрымалі больш за 75 стыпендый для навучання ў краінах-членах НАТО.

144. Трэці Ўсебеларускі Народны Сход.

Усебеларускі народны сход — агульны сход прадстаўнікоў беларускага ўраду, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў іншых галінаў гаспадаркі. Адбываецца кожныя пяць гадоў перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў менскім Палацы Рэспублікі. На сход вылучаюцца дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Урад складае каштарыс расходаў на падрыхтоўку і правядзеньне сходу ды ажыцьцяўляе яго фiнансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне. З другога сходу колькасьць удзельнiкаў складае 2500 чалавек, у тым лiку ад Менска — 400, ад кожнай вобласьцi — па 350. Дзейсная ўлада ацэньвае яго як «найвышэйшую форму дэмакратыі», прызначаную для абмеркаваньня найістотнейшых пытаньняў жыцьця дзяржавы, параўноўваючы з народным вечам. Традыцыйны выступ Аляксандра Лукашэнкі перад дэлегатамі народнага сходу з праграмай сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця палітолягі называюць ягонай перадвыбарнай праграмай. Трэці сход, што прайшоў пад лёзунгам «Дзяржава для народа» 2—3 сакавіка 2006 году, за два тыдні да выбараў, замацаваў асноўным прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва ў чарговай пяцігодцы патрабаваньне значна павысіць якасць жыцьця. У ім прынялі ўдзел 2,5 тысячы чалавек. Менавіта на гэтым сходзе Лукашэнка прамовіў знакамітую фразу пра тое, што «Скарына быў ня толькі беларус, ён жыў і ў Піцеры і тварыў там». 2 сакавіка на сход спрабаваў патрапіць кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін, але пры гэтым быў зьбіты людзямі ў цывільным пад кіраўніцтвам тагачаснага камандзіра спэцназу Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Пазьней высьветлілася, што зьбіцьцё адбывалася байцамі спэцпадраздзяленьня МУС «Алмаз».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]