Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

73. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939. Антыбеларуская палітыка польскага урада 1921-1939.

У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху. У барацьбе прымалі ўдзел працоўныя гарадоў і вёсак, сельская інтэлігенцыя. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў – ад камуністаў да нацыянал-дэмакратаў. Агульная колькасць партызан налічвала 5–6 тыс. У 1924–1925 гг. было праведзена каля 300 баявых аперацый. Польскія ўлады вымушаны былі ўвесці надзвычайнае становішча ў краі, каб рэпрэсіямі і тэрорам ліквідаваць гэты рух. Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку. Сярод іх галоўнае месца займала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Друкаванымі органамі ЦК КПЗБ былі газета “Чырвоны сцяг” і часопіс “Бальшавік”. КПЗБ была часткай Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльнай нацыянальнай арганізацыі, таму яна не мела сваёй праграмы і статута, а кіравалася дакументамі КПП. Такая ж сітуацыя была і ў Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). КПЗБ і КСМЗБ аказвалі моцны ўплыў на розныя масавыя арганізацыі дэмакратычнага і нацыянальна-вызваленчага напрамку. Асабліва значным поспехам было кіраўніцтва масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ). Яе праграма мела наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне яе з БССР, стварэнне сялянска-рабочага ўрада, канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы, падзел зямель без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі, ліквідацыя асадніцтва, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове, свабода сумлення, аддзяленне царквы ад дзяржавы і іншыя патрабаванні. У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў. Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах , а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.

76. Страты народнай гаспадаркі Беларусі ў выніку вав і германскай акупацыі.

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г. Разбурэнню падверглася каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці), пры чым вялікая частка была зруйнавана знішчальнымі атрадамі пад час адступлення Чырвонай Арміі ў 1941 г. Цалкам былі разбураны электрастанцыі рэспублікі. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову – пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]