Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

140. Канстытуцыя бсср 1919 г.

Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 - першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Складалася з Дэкларацыі правоў і працуемага і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіцыйную назву дзяржавы – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асноўныя задачы дзяржавы – устанаўленне дыктатуры пралетарыяту, падаўленне супраціўлення звергнутых класаў, знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, ухіленне ад дзялення грамадства на варожыя класы, пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці (леса, нетры і вада), якія абвяшчаліся нацыянальным здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакратычныя свабоды – сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэчцяў, саюзаў. Праца прызнавала абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзяржаўным сімвалам рэспублікі.

141. Постмаастрыхцкі этап гісторыі ес.

У 1992 усе дзяржавы, якія ўваходзяць у Еўрапейскую супольнасць, падпісалі Дагавор аб стварэнні Еўрапейскага саюза - Маастрыхцкі дагавор. Маастрыхцкі дагавор заснаваў тры апоры ЕС:

  • Эканамічны і валютны саюз (ЭВС),

  • Агульную знешнюю палітыку і палітыку бяспекі (АЗПБ),

  • Агульную палітыку ў галіне ўнутраных спраў і юстыцыі.

У 1994 у Аўстрыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Швецыі праводзяцца рэферэндумы аб уступленні ў ЕС. Большасць нарвежцаў зноў галасуе супраць.

Аўстрыя, Фінляндыя (з Аландскімі астравамі) і Швецыя становяцца членамі ЕС з 1 студзеня 1995.

Членамі Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю застаюцца толькі Нарвегія, Ісландыя, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн.

У 1997г. членамі Еўрапейскай супольнасці быў падпісаны Амстэрдамскі дагавор (ўступіў у сілу ў 1999г.). Асноўныя змены па Амстэрдамскага дагавору тычыліся:

  • агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі АЗПБ

  • стварэння "прасторы свабоды, бяспекі і правапарадку"

  • каардынацыі ў галіне правасуддзя, барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю.

142. Рб і нато: асноўныя накірункі супрацоўніцтва.

Як дзяржава, якая мае з НАТО агульную мяжу, Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю ўзаемавыгадных, стабільных адносін з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора. Мы ўсведамляем, што НАТО мае сёння значную ролю ў Еўраатлантычным рэгіёне. Таму адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі з'яўляецца развіццё поўнамаштабнага супрацоўніцтва з НАТО як арганізацыяй і яе асобнымі членамі. Для Рэспублікі Беларусь, размешчанай у цэнтры Еўропы, умацаванне міжнароднай бяспекі ў Еўраатлантычным рэгіёне з'яўляецца адной з прыярытэтных задач. Для вырашэння гэтай задачы Беларусь заўсёды прыкладала максімум намаганняў, нязменна прытрымліваючыся паслядоўнай і адказнай палітыкі. 20 лютага 2002 г. Савет НАТО зацвердзіў Індывідуальную праграму партнёрства Беларусі і НАТО (ІПП) на 2002-2003 гады. З беларускага боку ў рэалізацыі ІПП прымаюць удзел Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У Індывідуальнай праграме партнёрства з НАТО на 2002-2003 гады Беларусь выказала зацікаўленасць развіваць супрацоўніцтва з краінамі-удзельніцамі і партнёрамі НАТО па 19 абласцях супрацоўніцтва. Прыярытэтнае значэнне ў ІПП на 2002-2003 гады, у прыватнасці, надаецца наступным сферам: адпрацоўка ўзаемадзеяння пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, кіраванне крызіснымі сітуацыямі, моўная падрыхтоўка, ваенная адукацыя, дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі і абароннымі структурамі, планаванне і правядзенне аперацый па падтрыманню міру, стралковая зброя і лёгкія ўзбраення. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рабоце Савета Еўраатлантычнага партнёрства (СЕАП). Мы разглядаем СЕАП як адзін з найважнейшых механізмаў палітычных кансультацый па асноўных пытаннях прадухілення канфліктаў, ўстанаўлення міру і кааператыўнай бяспекі. Беларусь удзельнічае ў мерапрыемствах у рамках Навуковай праграмы НАТО. З 1993 года беларускія навукоўцы атрымалі больш за 75 стыпендый для навучання ў краінах-членах НАТО.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]