Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

129. Беларуская дыяспара.

Дыяспара — адносна новае слова ў нашай палітычнай лексіцы. Яно паходзіць ад грэчаскага diaspora, што азначае раскіданы, размешчаны ў нейкай прасторы паасобку. Са старыжытных часоў гэта слова выкарыстоўвалася толькі ў адносінах да яўрэйскага народа і азначала тую частку яўрэяў, якая апынулася за межамі сваёй гістарычнай радзімы — Палесціны. Пазней, у новы і навейшы час тэрмін «дыяспара» стаў ужывацца ў адносінах да польскай і армянскай эміграцыі. Адносна народаў былога Савецкага Саюза тэрмін «дыяспара» практычна не выкарыстоўваўся. Прычынай было тое, што дыяспара складвалася, перш за ўсё, у выніку палітычнай эміграцыі, а адносіны да эміграцыі ў СССР былі вельмі негатыўнымі. Людзі, якія па нейкіх прычынах апынуліся за межамі «сацыялістычнай Радзімы», аб'яўляліся ворагамі савецкага ладу, здраднікамі і адшчапенцамі. Гэтым прычынялася людзям цяжкая маральная траўма, ігнараваліся іх матэрыяльныя інтарэсы, пакутавалі родныя і блізкія эмігрантаў. Варожасць да сваёй дыяспары прыносіла сур'ёзную шкоду і дзяржаве — Бацькаўшчыне. Палітычны аспект гэтай праблемы заключаецца ў тым, што кожная дзяржава аб'ектыўна зацікаўлена ў цесных узаемаадносінах з суайчыннікамі за мяжой, імкнецца выкарыстоўваць дыяспару як сваё палітычнае лобі. Вядома, што беларуская эміграцыя не настолькі шматлікая і ўплывовая, каб стварыць моцнае лобі, не настолькі багатая, каб узняць Беларусь на сучасны ўзровень эканомікі, навукі і тэхнікі, і тым не менш адсутнасць сувязяў з дыяспарай змяншала нашы палітычныя і эканамічныя магчымасці. Асаблівую шкоду непрыхільнасць да эміграцыі прынесла культурнаму развіццю Беларусі. За мяжой стваралі культурныя каштоўнасці мноства пісьменнікаў, паэтаў, музыкантаў, навукоўцаў. Значная частка іх атрымала сусветнае прызнанне. Культура беларускага замежжа — гэта вялікі пласт беларускай нацыянальнай культуры. Ігнараванне яе было свядомым абкраданнем нашага нацыянальнага духоўнага багацця. Беларусы, хоць у невялікай колькасці, жывуць у большасці краін свету, але наяўнасць беларускай дыяспары арганізацыйна не аформлена. Суполкі эмігрантаў і нашчадкаў эмігрантаў з Беларусі дзейнічаюць толькі ў дзяржавах СНД, Балтыі, Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Галандыі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Чэхіі.

130. Дайце ацэнку дзейнасці бсср у аан ў 1945-1985 гг.

Галоўным інструментам бяспекі стала Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Ідэю яе стварэння кіраўнікі Англіі, ЗША і СССР неаднаразова абмяркоўвалі ў гады вайны, а з вясны 1945-га пачалася распрацоўка адпаведных дакументаў. Напачатку кіраўніцтва СССР дамагалася, каб кожная савецкая рэспубліка была прадстаўлена ў ААН як асобная краіна. Але такі варыянт быў адвергнуты. Кіраўнікі трох краін прыйшлі да згоды запрасіць у якасці заснавальнікаў ААН толькі Беларусь і Украіну, улічылі іх ролю ў вайне з фашызмам, велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты. Канчатковае рашэнне аб гэтым 27 красавіка 1945 г. прыняла міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска; Беларусь і Украіна былі ўключаны ў лік краін-заснавальніц. Разам з прадстаўнікамі 49 краін свету міністр замежных спраў К. Кісялёў ад імя ўрада БССР 26 чэрвеня 1945 г. падпісаў Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Міжнародная актыўнасць рэспублікі і вынікі яе працы ў ААН вызначаліся агульнапалітычнай сітуацыяй у СССР і развіццём падзей у свеце. Прысутнасць у ААН не змяніла таго факта, што самастойнасць Беларусі ў міжнародных справах доўгі час была больш прывідам, чым рэальнасцю. Знешнепалітычную дзейнасць манапалізаваў саюзны ўрад, і Беларусь адчувала на сабе ўсе наступствы савецкага знешне-палітычнага курсу. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж былымі саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі і пачатак "халоднай вайны" яшчэ больш звузілі магчымасці міжнароднай дзейнасці Беларусі. Практычна толькі ААН заставалася для БССР месцам пэўнай знешнепалітычнай актыўнасці. Аднак, як і раней, беларускія дыпламаты не маглі праявіць самастойнасць. Сітуацыя стала змяняцца ў другой палове 1950-х гг. Пасля смерці Сталіна савецкае кіраўніцтва стала больш актыўна супрацоўнічаць з рознымі структурамі ААН, былі пашыраны правы саюзных рэспублік. Канкрэтнай праявай гэтага стала адкрыццё ў 1958 г. прадстаўніцтва БССР пры ААН, што дазволіла ўзмацніць знешнія сувязі і актывізаваць працу. ведчаннем прызнання станоўчай дзейнасці рэспублікі можна лічыць тое, што за перыяд да сярэдзіны 1980-х гг. БССР падпісала больш 160 дагавораў і пагадненняў, яна абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, неаднаразова яе прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Саветаў ААН.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]