Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

97. Рост дабрабыту народа і развіццё сацыяльнай сферы ў бсср (1950-1960гг).

Цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва народнай гаспадаркай з'яўлялася даволі эфектыўнай у гады індустрыялізацыі, калектывізацыі, пасляваеннага аднаўлення. Яна забяспечвала высокія тэмпы росту эканомікі ва ўмовах шырокага выкарыстання экстэнсіўных формаў і метадаў развіцця. Аднак гэты механізм не адпавядаў часу НТР. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці адбываўся ў межах старой адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Пасля смерці Сталіна узнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю ў эканоміцы на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова прадпрымаліся спробы ўключэння яе ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. У Беларусі аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. Паляпшэнне узроўню жыцця людзей немагчыма было без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. Павялічваліся нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Павялічваліся капіталаўкладанні на патрэбы вёскі. За некалькі год сялянства пераадолела галечу, выйшла з прыгнечанага стану, аднак заможным не стала. Не стала багатай і ўся краіна, у ёй не хапала хлеба нават на гараджан. Камуністычнае кіраўніцтва СССР не бачыла іншага выйсця з сітуацыі, як толькі далей узмацняць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. На гэты раз было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе. Адбыліся змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам. Акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На пачатку 1960-х гг. пачалі выяўляцца недахопы ў сістэме кіравання прамысловасцю па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Недастатковай была ўвага да развіцця лёгкай прамысловасці. Галоўнай прычынай замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця на пачатку 60-х гг. з'яўлялася вычарпанне магчымасцей ікстэнсіўнага развіцця, неадпаведнасць паміж значным павелічэннем аб'ёму вытворчасці, узросшай складанасцю структуры гаспадаркі, эканамічных сувязяў і тагачаснымі ме-тадамі планавання і эканамічнага стымулявання вытворчасці.

98. Народная адукацыя ў бсср (1950-1960): непаслядоўнасць у правядзенні рэформаў.

За першыя пяць пасляваенных гадоў у БССР была ў асноўным адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы. А ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілася. Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася сярэдняя адукацыя. Далейшае развіццё агульнаадукацыйнай школы разглядалася як неабходная перадумова паслядоўнага ўздыму ўсёй навукі і культуры. Павышэнне якасці адукацыі звязвалася з правядзеннем рэформы, якая павінна была забяспечыць ажыццяўленне політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання. Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадовыя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзесяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ узровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя выкладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай планы ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах перастала быць абавязковай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]