Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

54. Прамысловасць бсср ў 1921-1927. Грашовая рэформа ў ссср 1924г.

Развіццё прамысловасці ў БССР у пачатку 20-х гадоў праходзіла на фоне ўзбуйненняў тэрыторыі рэспублікі. У 1924 годзе яна павялічыла сваю магутнасць на 90%, у 1926 годзе вырасла яшчэ на 45%. Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы, за 1922-1927 гг. пераабсталявана 1, расшырана 119 фабрык і заводаў. Адноўлена палова буйных прадпрыемстаў, што дзейнічалі да першай сусветнай вайны, колькасць рабочых дасягнула 93,9% ад даваеннага ўзроўню, выпуск валавай прадукцыі перавысіў даваенны на 41,7%. Аднаўляліся і дробныя саматужна-рамесніцкія прадпрыемствы. 3годна з прынцыпамі НЭПа, да канца 1922 г. дзяржаўная прамысловасць Беларусі была знята з дзяржзабеспячэння і пераведзена на дзяржразлік. Да верасня 1924 г. трэсты былі арганізаваны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Праводзілася электрыфікацыя гаспадаркі. У 1925-1926 гг. у Беларусі дзейнічала 40 электрастанцый. Буйных прадпрыемстваў на Беларусі ў 1925 г. налічвалася 76, з іх дзейнічала 67, у харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай галінах. Найбольш хуткімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая прамысловасць. Дробная прамысловасць пераважала ў эканоміцы БССР. На 1926 г. у ёй было занята 73% рабочых. Большая частка дробнай вытворчасці – гэта недзяржаўны сектар. Найбольшую распаўсюджанасць набыла арэнда ў харчовай, гарбарнай, лесапільнай, смалакурна-шкіпідарнай і цэглавай прамысловасцях. Магчымасці далейшага развіцця прамысловасці на базе створаных яшчэ ў часы імперыі вытворчых магутнасцях былі абмежаванымі. Для забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне індустрыялізацыі. 3 1926 г. разгарнулася будаўніцтва шэрага буйных прадпрыемстваў. Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пачалася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Задачай грашовай рэформы, якая рэалізуецца ў рамках аднаго з напрамкаў эканамічнай палітыкі дзяржавы, з'явілася стабілізацыя валютна-крэдытных адносін СССР з іншымі краінамі.

55. Асаблівасці правядзення нэПа ў бсср.

Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана Х з'ездам РКП(б), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Натуральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад пасяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. Дзяржаўны гандаль меў першынство ў аптовай сферы. Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з'яўлялася найбольш сельскагаспадарчай. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэспублікі. Асаблівасцю эканамічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. Наркамат земляробства БССР распрацаваў курс на замену трохполля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і кааперацыі. Паралельна пачаў дзейнічаць новы Зямельны кодэкс БССР. За аснову землеўпарадкавання быў прыняты ўчасткава-падворны парадак землекарыстання ў форме пасёлкаў, а таксама хутароў. З адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаўнага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]