Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

41. Эксперымент с Літбелам і яго крах.

Літбел, Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) у лютым 1919 шляхам аб’яднання ССРБ і Літоўскай ССР. У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня.

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 значная частка Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

42. Вайна Літоўска-Беларускай сср з Польшчай і яе вынікі.

Польская палітычная эліта марыла аднавіць сваю дзяржаву ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. З гэтай мэтай у першай палове лютага 1919 г. Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. Першай ахвярай на шляху польскіх войскаў стала Беларусь. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск. У снежні 1919 г. у Смаленску паміж эсэрамі і бальшавікамі быў падпісаны дагавор аб агульных дзеяннях. У дагаворы гаварылася, што абедзве партыі бяруць на сябе абавязкі актыўна абараняць сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы беларускага працоўнага народа. Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Тым часам, 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Белваенрэўкома, ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда па пытанні аднаўлення БССР. На пасяджэнні была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Пасля была сфарміравана вайсковая брыгада ў складзе двух палкоў, у якіх налічвалася каля 4 тыс. чалавек. Калі Чырвоная Армія 22 лістапада 1920 г., згодна з умовамі дагавора аб перамір'і, пачала набліжацца да Слуцка, брыгада ўслед за польскім войскам пачала адыходзіць на захад, у Польшчу.

43. Чаму спатрэбілася другое абвяшчэнне бсср? Калі і пры якіх абставінах яно адбылося?

Другое абвяшчэнне БССР спатрэбілася, каб аднавіць беларускую дзяржаўнасць на савцекай аснове.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Белваенрэўкома (створаны бальшавікамі і эсэрамі), ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда па пытанні аднаўлення БССР. На пасяджэнні была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе паветаў. Беларускія эсэры адмовіліся падпісаць Дэкларацыю, хоць спачатку выказаліся ў яе падтрымку. Яны прапанавалі пашырыць тэрыторыю рэспублікі да яе этнаграфічных межаў. Акрамя таго, яны патрабавалі склікаць Усебеларускі працоўны кангрэс для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў усіх партый нацыянальнай дэмакратыі, утварыць беларускае войска, забяспечыць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, абвясціць беларускую мову дзяржаўнай. ЦК КП(б) ЛіБ адхіліў гэтыя патрабаванні. Тады ЦК БПС-Р вывеў сваіх прадстаўнікоў з Белваенрэўкама і заявіў, што партыя эсэраў абараняе інтарэсы сялянства і працоўнай беларускай інтэлігенцыі і не падзяляе бальшавіцкую пазіцыю па праблеме дзяржаўнай улады на Беларусі. Супрацьстаянне нарастала. Эсэры сталі выкарыстоўваць для прапаганды сваіх поглядаў валасныя і павятовыя з'езды Саветаў. На некаторых з іх былі прыняты эсэраўскія рэзалюцыі. ЦК партыі бальшавікоў у сваю чаргу ўзмацніў ідэалагічную барацьбу супраць эсэраў. Жорская пазіцыя бальшавікоў тлумачылася тым, што ў гэты час Чырвоная Армія разгарнула наступленне на польскім фронце Войскі пад камандаваннем М. Тухачэўскага падыходзілі да Варшавы, камісары сцвярджалі, што Чырвоная Армія дойдзе да Атлантыцкага акіяна і Ў Еўропе пераможа сацыялістычная рэвалюцыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]