Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

85. Бсср (1970-першая палова 1980 гг.): новыя імёны і творы ў літаратуры, мастацтве.

Абнаўленчыя працэсы ў савецкім грамадстве садзейнічалі таксама ажыўленню беларускай літаратуры. Вярнуліся да творчасці былыя вязні сталінскіх лагераў С. Грахоўскі, А. Звонак, Я. Пушча, Я. Скрыган і інш. Працягвалі плённую працу пісьменнікі і паэты, імёны якіх асабліва загучалі ў пасляваенныя гады. У асяроддзі літаратараў пачало фарміравацца новае бачанне праблем савецкага грамадства і месца пісьменніка ў ім. Лаўрэатамі саюзных (Ленінскіх) сталі П. Броўка (зборнік паэзіі "А дні ідуць..."), I. Мележ (трылогія "Палеская хроніка"), М. Танк (зборнік вершаў "Нарачанскія сосны"). Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала творчасць В. Быкава. Яго аповесць "Трэцяя ракета" (1962) была ўшанавана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываецца ў творах пісьменніка праз трагічны лёс асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцыйным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звярнуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гістарычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг. На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй. а працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў, Я. Янішчыц і іншыя. Многія з іх заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве. Іх уплыў на нацыянальна-культурнае развіццё краіны мог быць большы, калі б не русіфікатарская палітыка. У сярэдзіне 80-х гг. наклад беларускамоўных кніжных выданняў быў амаль у 10 разоў меншы, чым рускамоўных. Штучна стваралася незапатрабаванасць беларускамоўнай творчасці, што ператварылася ў адну з пагроз нацыянальнага развіцця.

87. Разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феадальных адносін.

Распад першабытнаабшчынных адносін на Беларусі храналагічна супадае з жалезным векам. Першыя прылады працы з жалеза з’явіліся на Беларусі на мяжы 2-га і 1-га тысячагоддзяў да н.э. Толькі праз 2-3 стагоддзі перапрацоўка жалеза і вытворчасць жалезных прылад працы распаўсюдзілася па ўсей тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму прынята лічыць пачатак жалезнага веку з VIII-VII стст. да н.э. Выкарыстоўванне жалезных прылад працы значна павысіла вытворчасць працы, людзі атрымлівалі больш прадукцыі, з’явіўся прыбавачны прадукт, што выкарыстоўваўся для накаплення ці абмену. Абмен у гэтыя часы меў пераважна натуральны характар, калі адна рэч мянялася на іншую рэч. Тым не менш, з’явіліся грошы – грэчаскія і рымскія манеты. На пачатак нашай эры гаспадарчае развіцце беларускіх земляў шло пад ўплывам актыўных этнічных працэсаў. Апошняя стадыя гэтых працэсаў – гэта рассяленне на сучасных беларускіх землях славянскіх пляменаў. Рассяленне славян (пачалося ў VI ст.) прынесла кардынальныя змены ў эканамічным жыцці. Славяне мелі больш высокі ўзровень развіцця гаспадаркі ў параўнанні з мясцовым насельніцтвам. Перасяленцы вялі ворнае земляробства і жывёлагадоўлю, арыентаваную на малочную вытворчасць. Славяне прынеслі новую форму сацыяльнай арганізацыі – сельскую абшчыну. Сельская абшчына (мір, вервь) – аб’яднанне людзей, заснаванае не на роднасных, а на тэрытарыяльных і часткова, вытворчых сувязях. У працэсе развіцця мела тры асноўныя формы, што змянялі адна адну. Вялікасямейная сельская абшчына (VI-VII стст.), суседска-вялікасямейная ці земляробчая сельская абшчына (VIII-IX стст.), суседская сельская абшчына (X-XI стст.). Далейшае развіццё абшчыны ішло ў двух напрамках. Першы шлях – гэта дыферэнцыяцыя абшчынікаў унутры абшчыны. Другі шлях – гэта прамы захоп абшчынных зямель і свабодных абшчынікаў з боку дзяржаўнай улады ў асобе князя і дружыны. Вынік той жа – знікненне сялянскай маёмасці на зямлю, усталяванне феадальных адносін. Першабытнаабшчынны лад хутка распадаўся, а з ім адыходзіла і першабытная гаспадарка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]