Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

23. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у часы позняга феадалізму.

Перыяд XV — першай паловы ХVІІ стст. характар. складваннем познефеадальных адносін.

Працэс феадалізацыі заключаўся ў тым, што фарміравалася буйное землеўладанне князёў, баяраў, царквы, а сялянства, якое працавала на гэтай зямлі, трапляла ў залежнасць ад феадалаў. Па меры фарміравання дзяржаўнасці зямля стала лічыцца дзяржаўнай маёмасцю. Пры феадалізме такая галіна аграрнай вытворчасці як земляробства становіцца асноўным заняткам большай часткі насельніцтва. Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. Матэрыяльная вытворчасць разглядалася як сродак самазабеспячэння, годнага існавання. Гандаль і асабліва махлярства пераважна асуджаліся. Эканамічныя ўзаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феадальнай рэнтай У гарадах развіваліся новыя эканамічныя адносіны, змяняўся стыль і рытм грамадскага жыцця. Узрастала значэнне грошай як усеагульнага эквіваленту, што прымушала феадалаў пераводзіць сялян на грашовую рэнту, што спрыяла развіццю прадпрымальніцтва, таварнаграшовых адносін. Феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі развіваліся ў рэчышчы агульнаеўрапейскага працэсу. Эканоміка і культура ў XV — XVI стст. дасягнулі значнага прагрэсу. Размяшчэнне тэрыторыі Беларусі на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў спрыяла эканамічнаму і палітычнаму развіццю, успрыманню заходняга і ўсходняга ўплыву.

24. Умовы развіцця беларускай культуры ў XIII-xvIстст. Асноўныя дасягненні беларускай культуры падчас вкл.

Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII – XVI стст. утварылася беларуская народнасць. Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Асабліва хутка развівалася каталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыход павіннен мець пачатковую школу. Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII – XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры, дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г. Напрыканцы XVI ст. у княстве дзейнічалі шматлікія друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах, пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі езуіцкія друкарні. З XIV ст. з’явілася летапісанне ВкЛ. У летапісах абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВкЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка. У 1523 г. у Рыме была выдадзена паэма аўтара-беларуса Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”. У сувязі с прыняццем Берасцейскай уніі 1596 г. шарокае распаўсюджанне атрымала палемічная літаратура. Развіцце музычнага мастацтва шло ў межах царкоўных устаноў. З канца XV ст. развіваецца кантавая культура спеваў, а ў другой палове XVI ст. – партэсныя спевы, спевакоў рыхтавалі ў брацкіх і манастырскіх школах. У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы. XIV – XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся пад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]