Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

37. Палітыка “ваеннага камунізму” і асаблівасці яе праяўлення на Беларусі.

Вясной 1918 г. савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, што атрымалі назву палітыкі “ваеннага камунізму”. Асноўныя яе прынцыпы – гэта правядзенне харчовай развёрсткі; увядзенне манаполіі хлебнага гандлю; нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці; жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў; усеагульная працоўная павіннасць. У рэчышчы новай палітыкі была праведзена ліквідацыя прыватнага гандлю, была адзяржаўлена кааперацыя, спрабавалі арганізаваць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай. Харчовая развёрстка – заключалася ў фактычнай канфіскацыі лішкаў хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых. Хлеб браўся за папяровыя грошы ці даўгавыя распіскі. Праводзілася яна сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў беднаты, што мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. Вынік – сяляне ўтойвалі запасы, адмаўляліся засяваць больш зямлі, чым неабходна для пражытку сваёй сям’і (скарачэнне пасяўных плошчаў), месцамі было арганізавана ўзброенае супраціўленне прадатрадам. У пераўладкаванні вёскі новая ўлада вялікую ролю надавала стварэнню саўгасаў. Мэтай іх стварэння была спроба спрасціць працэдуру рэквізіцыі хлеба. Ствараліся саўгасы на падставе «Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства» (прынята ў лютым 1919 г.). Згодна з гэтым дакументам, з нацыяналізаваных панскіх маёнткаў выдзяляліся маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў – у іх ствараліся саўгасы. Астатнія маёнткі прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў.

38. Асноўныя этапы этнічнай гісторыі Беларусі.

Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. - 3 - 2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, i чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаў i рознымі групамi насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў. Рассяліўшыся кампактнымі групамі, яны ўтварылі сама меней чатыры культурна-гістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўляла адзінства. Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце i на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды ix не знойдзены. Другі індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Прыкладна 3 — 2 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы — ад Рэйна на захадзе да верхняй i сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поудні да Скандынавіі на поўначы — рассяліліся плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў — плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. У эпоху неаліту пачаўся, а ў бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп індаеўрапейцаў, акрэсліліся іх моўныя своеасаблівасці. Плямёны з паўночна-заходняй галіны індаеўрапейцаў сталі продкамі будучых германцаў. На поўдзень, у вобласці ад Одры да Дняпра, размяшчалася прарадзіма славян. Аб тым, што славянскія плямёны фарміраваліся на акрэсленым абшары, сведчаць як моўныя запазычанні ад суседзяў, так і назвы рэк Усходняй Еўропы. Мовы балтаў і праславян у сям'і індаеўрапейскіх моў найбольш блізкія.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]