Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

121. У чым заключаецца сэнс і прызначэнне гісторыі?

Сэнс гісторыі - Адно з ключавых паняццяў філасофіі гісторыі, характарызуе тую мэту, якая стаіць перад чалавецтвам і якую яно імкнецца рэалізаваць у ходзе сваёй паступовай эвалюцыі. Мэта - як гісторыі, так і любой чалавечай дзейнасці - уяўляе сабой адну з разнавіднасцяў каштоўнасцяў. С.Г. азначае, т.ч., накіраванасць яе на нейкія каштоўнасці. Вылучаюць чатыры асноўныя пазіцыі ў вырашэнні пытання аб С.Г.: 1) гісторыя нададзена аб'ектыўным сэнсам, паколькі яна з'яўляецца сродкам для дасягнення пэўных каштоўнасцяў (такіх, як, скажам, свабода, ўсебаковае развіццё чалавека, яго дабрабыт і т.п.), рэалізацыя якіх хоць і з'яўляецца вынікам гістарычнага развіцця, але не залежыць ад планаў асобных людзей і іх груп, ад іх разумення гісторыі і ад іх свядомай дзейнасці;

2) у гісторыі аб'ектыўна ёсць сэнс, бо яна з'яўляецца каштоўнай сама па сабе, у кожны момант яе існавання, прычым гэтая ўнутраная каштоўнасць цалкам на залежыць ад людзей і іх груп, якія могуць як разумець сэнс і каштоўнасць гісторыі, так і не разумець іх;

3) гісторыя мае суб'ектыўны сэнс як сродак дасягнення тых ідэалаў, якія выпрацоўвае само чалавецтва і якія яно імкнецца паступова ўвасобіць у жыццё ў ходзе сваёй дзейнасці;

4) у гісторыі ёсць суб'ектыўны сэнс, паколькі яна пазітыўна каштоўная сама па сабе, і гэтая яе каштоўнасць надаецца ёй самімі людзьмі, якія жывуць у гісторыі, якія робяць яе і атрымліваюць задавальненне ад самога працэсу жыцця.

122. Сутнасць фармацыйнага падыхода да вывучэння гістарычнага працэсса.

Гісторыя Беларусі дзеліцца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якім можна выдзяляць тыя ці іншыя этапы ў развіцці грамадства. Доўгі час у савецкай гістарычнай навуцы дамініраваў фармацыйны падыход да перыядызацыі гісторыі, які ў цэнтр увагі ставіў працу, вытворчыя адносіны і сацыяльныя канфлікты. Яго абгрунтавалі К. Маркс і Ф. Энгельс і творча пашырыў У. І. Ленін. Сутнасць фармацыйнай канцэпцыі ў тым, што на гістарычны працэс вызначае развіццё вытворчых сіл. Калі ж яны пачынаюць супрацьстаяць вытворчым адносінам, то пачынаецца змена грамадска-эканамічных фармацый. Згодна з гэтым былі вызначаны наступныя фармацыі, якія адпавядаюць пэўным этапам грамадскага развіцця: першабытнабшчынны лад, рабаўладальніцкі, феадалізм, капіталізм, сацыялізм і ў перспектыве – камунізм. Гэтая канцэпцыя зыходзіць з прынцыпаў адзінага, заканамернага і прагрэсіўнага гістарычнага працэса, дынаміку развіцця якога вызначае вытворчая сфера. Як бачым, яна вызначае адналінейны характар гістарычнага развіцця. На самой справе развіццё асобных краін не такое простае, тут можна бачыць і поспехі і адступленні назад, і вызначаецца яно не толькі працай. але і гістарычнымі асобамі, іх паводзінамі, асабліва ў экстрэмальных сітуацыях, і духоўнай сферай. Гісторыкі не адказваюцца поўнасцю ад гэтай перыядызацыі, але відавочна, што яна больш адносіцца да ўсеагульнай гісторыі чалавецтва, але не заўсёды яе можна прымяніць у адносінах да гісторыі асобных краін. Так, напрыклад, для Беларусі праблематычна развіццё рабаўладальніцкага ладу ў класічным выглядзе, ды і капіталізм не паспеў поўнасцю развіцца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]