Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

58. Прыняцце ў ссср курса на фарсіраваную індустрыялізацыю. Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай.

Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "індустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрміновае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да перагляду планаў пяцігодкі, прыняццю павышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджаныя раней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансаванасць вытворчасці, паломкі і прастоі абсталявання, павелічэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыпліны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя цяжкасці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая забеспячэнне краіны. Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены камандныя метады кіраўніцтва эканомікай. Была праведзена перабудова кіравання народнагаспадарчым комплексам. У партыйных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галіновыя аддзелы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і іншыя. Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі. Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афіцыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. З 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці планавалася ў 3,5 раза. У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высілкаў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства. Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі, гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.

59. Асаблівасці здзяйснення індустрыялізацыі бсср.

Індустрыялізацыя — стварэнне буйной вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой (перапрацоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная). У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машына-будавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх на-родаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспа-дарчых машын у Гомелі. На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937,1938—1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Вынікам правядзення індустрыялізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]