Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

27. Эвалюцыя вытворчай формы гаспадаркі ў эканоміцы першабытнай Беларусі.

На Беларусі пачатак пераходу да формаў вытворчай гаспадаркі адбыўся ў перыяд неаліту (5 тыс. год да н.э. – 3 тыс. год да н.э.). Адначасова дасягнулі росквіту прысвойвальныя формы гаспадарання. Вытворчая гаспадарка – гэта гаспадарка, заснаваная на вытворчасці чалавекам матэрыяльных даброт, неабходных для яго жыцця і дзейнасці. Жывелагадоўля гістарычна развілася з палявання. Прыкладна ў пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. жывёлаводства было вядома сярод жыхароў палескага рэгіену. Да канца неаліту жывелагадоўля – занятак насельніцтва на ўсіх беларускіх землях. Земляробства – гэта апрацоўка зямлі з мэтай атрымання прадуктаў харчавання і сыравіны для дамашніх промыслаў. Звесткі аб спарадычным земляробстве датычацца 5 тысячагоддзя да н.э., але толькі пад канец неаліту – на пачатак бронзавага веку яно стала адной з асноўных галін гаспадаркі. На Беларусі існавала ў двух формах – “падсечна-агнявой” ці ляднай і матычнай. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры таго часу – пшаніца, лён, проса. З^яўленне новых формаў гаспадарання мела вынікам значнае расшырэнне спісу прылад працы. Толькі земляробства прынесла з сабой матыкі, сярпы, зернацёркі, паспрыяла ўдасканаленню сякеры і г.д. Далейшае развіцце ў неаліце атрымала рыбалоўства. Гэта было звязана з вынаходніцтвам лодкі. Лодка (човен) – не толькі сродак больш дасканалага рыбалоўства, але яшчэ і першы транспартны сродак. У неаліце узнікла вытворчасць першага штучнага матэрыялу – абпаленай гліны. З гліны выраблялі ляпны посуд. У неаліце з^явілася адзенне з тканіны, што атрымлівалі ад хатняга промыслу – ткацтва. Сыравіна выкарыстоўвалася як прыродная (крапіва, канопля), так і вырошчвалася на палетках (лён). У неаліце на Беларусі ўзнікла вытворчасць прылад працы з крэмню з мэтай абмену. Такім чынам, перыяд неаліту на Беларусі характарызаваўся кардынальнымі зменамі у гаспадарцы, у вытворчасці. У гэты час адбыўся першы вялікі грамадскі падзел працы – на земляробства і жывёлагадоўлю. Усе гэтыя змены ёмка называюць “неалітычная рэвалюцыя”, і хоць яна цягнулася некалькі тысячагоддзяў, вынікі яе былі вызначальнымі для больш позніх перыядаў існавання чалавечага грамадства.

28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў першай палове xiXст.

Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці: 1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. 2. Панавала буйное дваранскае землеўладанне. 3. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства. 4. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. 5. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы. Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. З пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. Крызіс феадальна-прыгонной сістэмы, які пачаўся ў 40-я гг. XIX ст., праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі. Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кісялёў - міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 - 1845 гг. ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 - 1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]