Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

123. Сутнасць цывілізацыйнага падыхода да вывучэння гістарычнага працэсса.

У многіх краінах свету прыярытэт аддаецца цывілізацыйнаму падыходу да вывучэння гісторыі.Гэта тычыцца як да перыядызацыі, так і да зместу дысцыпліны. Амерыканскі антраполаг Л. Морган, а затым Ф. Энгельс разглядвалі цывілізацыю як стадыю развіцця чалавечага грамадства, якая наступіла за дзікасцю і варварствам і характарызавалася ўзнікненнем класаў, дзяржавы, прыватнай уласнасці. Сучасныя вучоныя вызначылі цывілізацыю як этап у гісторыі чалавецтва, які характарызуецца пэўным узроўнем патрэбнасцей, здольнасцей, ведаў чалавека, тэхналагічным і эканамічным спосабамі вытворчасці, сістэмай палітычных і грамадскіх адносін, узроўнем грамадскай свядомасці, культуры. Як бачым, цывілізацыйны падыход больш разнабаковы, у адрозненне ад фармацыйнага ён у цэнтр увагі ставіць не толькі вытворчасць і вытворчыя адносіны, не толькі выцякаючыя з гэтага сацыяльныя канфлікты, але і самога чалавека, яго ролю ў гісторыі, развіццё палітычных інстытутаў, грамадскай свядомасці, культуру і інш. Ён можа быць прымянімы к гісторыі каждай краіны або групы краін і арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэса. Згодна з гэтым і падыходы да перыядызацыі больш разнастайныя. Прадстаўнікі цывілізацыйнага падыходу М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер і іншыя зыходзілі з таго, што няма адзінага гістарычнага працэса, а ёсць развіццё асобных цывілізацый, якое носіць цыклічны характар і вызначаецца рэлігійным, культурным, палітычным, грамадска-эканамічным і іншымі фактарамі. Але і цывілізацыйны падыход мае пэўныя недахопы.Адзін з іх заключаецца ў не зусім дакладным вызначэнні тыпаў цывілізацый. Асобныя даследчыкі у цэнтр увагі ставяць палітычныя праблемы, іншыя – сацыяльна-эканамічныя, культурныя і г.д

126. Ес і яго роля у сучасных міжнародных адносінах.

Еўрапейскі Саюз (Еўрасаюз, ЕС) — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. З насельніцтвам звыш 500 млн. чалавек ЕС вырабляе каля 28% (16,5 трлн. дол.) сусветнага ВУП (2009). У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі. дэі пан'еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з'явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз. Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб'яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якога стала аб'яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіў з ліпеня 1952. З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з'яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community). Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі Саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачы ўсё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]