Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

32. Рост капіталістычнай эканомікі ў прамысловасці парэформенай Беларусі.

У другой палове ХІХ ст. завяршаўся працэс тэхнічнага перааснашчэння прамысловасці , ствараўся механізаваны транспарт і складаліся новыя, характэрныя для капіталістычнага грамадства сацыяльныя слаі насельніцтва – пралетарыят і прамысловая буржуазія. Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі у другой палове ХІХ ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў. Аднак на працягу другой паловы ХІХ ст. іх паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. На канец ХІХ ст. у Беларусі дзейнічала 1137 фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў. Паскоранна развівалася цяжкая прамысловасць . Яе аб’ём вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў. Пераважнае значэнне на Беларусі атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці. Беларусь з’яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Значнае развіццё атрымалі запалкавая і папярова-кардонныя фабрыкі. Вельмі шмат было прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, гарбарныя, а таксама тытунёвыя. Патрэба ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў прывяло да з’яўлення шклозаводаў, прадпрымстваў па вытворчасці цэглы, кафлі. Прамысловасць Беларусі , як і ў Расіі, у цэлым развівалася пад уплывам сусветнага эканамічнага цыкла. Эканамічныя крызісы 1873-1875 гг., 1881-1882 гг. закранулі і прамысловасць Беларусі , асабліва дробную. Велізарную ролю ў эвалюцыі капіталістычных адносін адыграла чыгуначнае будаўніцтва. Першай чыгункай, якая прайшла праз тэрыторыю Беларусі (праз Гродна), была Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. У 60-90-я гг. таксама былі пабудаваны чыгункі: Рыга-Арлоўская, Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская, т.з. палескія чыгункі, якія злучылі Беласток, Брэст, Пінск, Баранавічы, Гомель. акім чынам, на працягу чатырох 10-дзяў пасля сялянскай рэформы капіталістычны спосаб вытворчасці паступова ўсталяваўся ва ўсіх галінах гаспадаркі Беларусі.

33. Перадумовы рассялення і гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі першабытнай Беларусі.

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі, якое адбылося яшчэ ў палеаліце, супала з рэзкім пахаладаннем. На гарах Скандынавіі пачалі ўтварацца ледавікі таўшчынёй у многія сотні метраў, якія раз-пораз насоўваліся на Паўночную Еўропу, у тым ліку і на наш край. У некаторых месцах паўднёва-усходняй Беларусі знойдзены аднолькавыя каменныя (крамянёвага) вырабы архаічнага выгляду, якія датуюцца 100 - 35 тысячагоддзямі да нашых дзён. У гэты час Еўропу засялялі людзі даволі прымітыўнага тыпу - неандэртальцы. Аднак яны ўжо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховы-жытлы. Менавіта неандэртальцы і рабілі спробы асвоіць непрыветныя абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці.

Несумненныя сведчанні сталага засялення першабытным чалавекам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 - 24 тысячагоддзі назад, калі тут з'явіліся людзі сучаснага тыпу - краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак, што захаваліся пад тоўшчамі земляных адкладаў у Юравічах Калінкавіцкага і каля Бердыжа Чачэрскага раёнаў. Асноўным заняткам краманьёнцаў было загоннае паляванне, асабліва на мамантаў. З костак мамантаў, жэрдак і скур яны будавалі доўгачасовае жыллё з агнішчамі пасярэдзіне, запасы ежы захоўвалі ў ямах, выкапаных у вечнай мерзлаце, цела сваё прыкрывалі скураной вопраткай, што было неабходна ў суровым клімаце. Тагачасныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы і зброю - драўляныя дзіды, да якіх часам мацаваліся крамянёвыя наканечнікі, крамянёвыя скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, нажы, праколкі. Некаторыя вырабы, асабліва іголкі, былі касцяныя. Пераважна з косці вырабляліся ўпрыгажэнні для цела і вопраткі. Існавала і мастацкая творчасць - з біўняў маманта выразалі фігуркі людзей і птушак, наразнымі ўзорамі арнаментавалі касцяныя вырабы, з зубоў і ракавінак майстравалі пацеркі. Мастацтва ў старажытнасці было непарыўна звязана з рэлігіяй. Краманьёнцы, відавочна, былі арганізаваныя ў родавыя абшчыны, што аб'ядноўвалі у асноўным кроўных родзічаў. Важнае значэнне ў жыцці рода мела жанчына-маці, пра што сведчаць знаходкі жаночых статуэтак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]