Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

48. Канстытуцыя бсср 1927г.

Канстытуцыя БССР 1927 г. была першым Асноўным Законам БССР, прынятым пасля ўваходжання ў СССР, была больш распрацаванай і дасканалай у параўнанні з папярэдняй. У К. быў замацаваны факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, канчаткова замацаваны і усталяваны сувязі БССР з Саюзам ССР і іншымі саюзнымі рэспублікамі, былі вызначаны суверэнныя правы рэспублікі самастойна прымаць сваю канстытуцыю, уносіць у яе адпаведныя змены, ствараць вышэйшыя органы дзяржавы і кіравання, вызначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і інш. Асноўным Законам таксама былі паўтораны палажэнні папярэдняй Канстытуцыі аб правах і абавязках грамадзян і г. д. Канстытуцыя 1927 г. не была, канешне, такой дасканалай і дэмакратычнай (хаця бы намінальна), як Канстытуцыя 1937 г., але ж была важным крокам наперад ва ўмацаванні дзяржаўнай улады БССР і вызначэнні межаў уздзеяння органаў СССР на рэспубліку. Канстытуцыя адлюстроўвала далейшую эвалюцыю савецкай улады ў БССР, якая на той момант стала адной з рэспублік Савецкага Саюзу. У К. абвяшчалася аб роўнасці правоў усіх грамадзян незалежна ад іх расавай і нацыянальнай прыналежнасці. На першым плане ў ёй былі правы працоўных, а не чалавека, БССР па-ранейшаму абвяшчалася ў якасці сацыялістычнай дзяржавы і дыктатуры пралетарыяту, якая ажыццяўляе свае задачы на аснове саюза рабочых і сялян. Абвяшчалася роўнасць чаторых моваў – беларускай, расейскай, польскай і ідыш. У К. 1927 года даволі падрабязна вырашаліся пытанні кампетэнцыі, арганізацыі i дзейнасці рэспубліканскіх i мясцовых оганаў улады, давалася апісанне герба, сцяга i сталіцы БССР. Што датычыцца выбарчага права, то Канстытуцыя пазбаўляла значную частку грамадзян Беларускай ССР выбарчых правоў. Апрача таго, выбары праводзіліся на агульных сходах па прадпрыемствах, былі шматступенчатымі, а галасаванне было адкрытым. Канстытуцыя 1927 г. – закон, які павінен быў сведчыць аб сканчэнні барацьбы Беларусі за самавызначэнне, аб канчатковым уладкаваніі і ўсталяванні Савецкай Улады.

49. Узмацненне ролі партыйна-дзяржаўнага апарату ў другой палове 20-ых гадоў.

У маі — чэрвені 1926 г. Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. У маі 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшлі ваенныя на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. У краіне ўстанавілася ваенна-буржуазная дыктатура, якая дапускала, аднак, існаванне абмежаванай парламенцкай сістэмы і легальнай апазіцыі буржуазных і дробнабуржуазных партый. Урад Пілсудскага, баючыся паўстання ў Заходняй Беларусі, вырашыў разграміць Грамаду. У ноч на 15 студзеня 1927 г. па ўсяму краю пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў і актывістаў Грамады. Без згоды сейма, насуперак канстытуцыі, былі арыштаваны кіраўнікі арганізацыі. Былі кінуты ў турмы і аддадзены пад суд 490 актывістаў Грамады. 21 сакавіка 1927 г. Грамада была афіцыйна забаронена і перастала існаваць як арганізацыя. Працоўныя Заходняй Бела-русі адказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі. Буйная дэманстрацыя адбылася ў Косаве Палескага ваяводства. Яна была арганізавана Косаўскім падпольным райкомам КПЗБ. Дэманстранты ішлі з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі лозунгамі. Паліцыя сустрэла іх вінтовачным агнём. 1928 г. вызначыўся ўздымам забастовачнай барацьбы, якую камуністы і сацыялісты арганізоўвалі пераважна праз так званыя класавыя прафсаюзы. На выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. у Заходняй Беларусі за кандыдатаў ад рабочых і сялян было пададзена 328,8 тыс., або 26 %, галасоў. Абраныя па гэтых спісах дэпутаты утварылі ў сейме радыкальную фракцыю — Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне». У хуткім часе клуб аб'яднаў вакол сябе некалькі соцень чалавек з былога а'ктыву Грамады. Аднак пад уплывам КПЗБ клуб «Змаганне» ў 1929 г. пачаў займаць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да дробнабуржуазных партый і іх прыхільнікаў, празмерна завастраць патрабаванні і лозунгі барацьбы, што не магло спрыяць пашырэнню яго ўплываў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]