Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

138. Ці мелі поспех спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі бсср ў 1950-ыя ?

На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М. Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці трэба было больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання. Для падтрымкі сельскай гаспадаркі прадугледжвалася павысіць нарыхтоўчыя цэны ў некалькі разоў. У верасні 1953 г. была распрацавана сістэма эканамічных і сацыяльных мер па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі, пачалося асваенне цаліны. Было лібералізавана працоўнае заканадаўства. Адменены рэпрэсіўныя законы. У гады шостай пяцігодкі (1956-1960 гг.) паскорана развіваліся лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, якія выпускалі тавары народнага спажывання; далей развівалася энергетыка, машынабудаванне, хімічная, радыётэхнічная вытворчасці. Сельская гаспадарка Беларусі з сярэдзіны 50-х гг. упершыню пасля вайны стала рэнтабельнай.

50-я гг. былі паспяховымі для эканомікі нашай рэспублікі. Тэмпы эканамічнага росту былі высокімі. Дасягнута гэта за кошт прыросту рэсурсаў і за кошт лепшага іх выкарыстання. Прадукцыйнасць працы за дзесяцігоддзе ўзрасла на 62%. Была забяспечана таварна-грашовая збалансаванасць (на здаровую аснову пастаўлена грашовае абарачэнне і фінансы), зніжаліся цэны. Тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі каля 10% у год за кошт цяжкай індустрыі разам з галінамі, якія выпускалі тавары народнага спажывання, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва.

139. Сталінскія рэпрэсіі ў бсср.

Рэпрэсіі ў БССР — неабгрунтаванае прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці за дзяржаўныя злачынствы, а таксама высылка — накіраваньне на спэцпасяленьні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаліся ў 1917 року, сыстэматычны характар набылі ў 1930, найбольшы размах мелі ў 1937—1938, спыніліся разам са сьмерцю Сталіна ў 1953. Дакладную лічбу рэпрэсаваных, як і падрабязныя сьведчаньні савецкіх злачынстваў, у наш час высьветліць немагчыма з тае прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для дасьледнікаў. Паводле няпоўных падлікаў ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі у 1917—1953 сталі каля 600 тыс. чал., згодна з іншымі звесткамі — ня менш за 1 млн 400 тыс. чал., з іх 250 тыс. асуджаныя судовымі ці пакараныя рашэньнямі пазасудовых органаў. Акрамя асуджаных у 1920—1930-я, рэпрэсавана і выслана за межы БССР больш за 250 тыс. «раскулачаных» сялянаў і чальцоў іх сем’яў. У 1917—1953 да найвышэйшай меры пакараньня (расстрэлу) прысуджаныя 358 686 чалавек. Усяго з 1954 да пачатку 2000 року ў Беларусі рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]