Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

90. Стан эканомікі рб на сучасным этапе.

Эканоміка Беларусі — сацыяльна-рынкавая. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў гаспадарка Беларусі з'яўляецца планавай або адміністрацыйна-каманднай. Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Беларуская прамысловасць з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі — нафтапрадукты (Нафтан, Мазырскае НПА), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (МТЗ), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Адной з прыярытэтных галін з'яўляецца сельская гаспадарка. У Беларусі вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. Беларусь з'яўляецца буйным экспарцёрам малочнай прадукцыі на сусветны рынак: пры вытворчасці 1 % агульнасусветнага вырабу малака на Беларусь у агульным аб'ёме сусветных паставак масла прыходзіцца 11 %, сыра — 5,7 % (2009). На Беларусі найбольшае значэнне мае чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны транспарт. На асобных рэках існуе суднаходства. Дзейнічае міжнародны аэрапорт Мінск-2 і інш. Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС. Аб'ём ВУП у 2008 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 на 10 %. Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці склала 28,1 %, сельскай гаспадаркі — 8,4 %, будаўніцтва — 9,4 %, транспорту і сувязі — 8 %, гандлю і грамадскага харчавання — 10,6 %

91. Супярэчнасці ў культурным развіцці постсавецкай Беларусі.

Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала стварэння нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання, які характарызаваўся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да самастойных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, перажывала нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў адбыўся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Але на тэматыку твораў і іх якасць гэта падзея істотна не паўплывала. Набываюць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мастацкімі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэнтры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-крымінальныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вялікіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала. Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся творамі нацыянальнай тэматыкі. Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спевакамі і музыкантамі. Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў. Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з М. Фінбергам. Свайго кшталту «акном у сусвет» для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар у Віцебску”. Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў. Значна палепшылася аблічча гарадоў, асабліва беларускай сталіцы. Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прысвечыныя гістарычнай тэматыцы. Сучаснай мастацкай культуры Беларусі характэрныя новыя выяўленчых формы і стракатасць жанраў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]