Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

60. Сацыяльна-эканамічныя вынікі індустрыялізацыі ў Беларусі.

У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высілкаў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вырасла ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульнасаюзнай вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрыклад, станкабудаванне.

Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства.

Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі, гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.

61. Аграрны сектар эканомікі Беларусі ў канцы 1920-х г.

У канцы 20-х гадоў групоўка Сталіна распачала адыход ад нэпа і рэпрэсіі супраць "непралетарскіх элементаў". На вёсцы галоўным ворагам быў аб'яўлены "кулак", г. зн. заможны селянін. У 1927 г. на Беларусі такіх налічвалася 4,1% ад усяго вясковага насельніцтва. Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вытворчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР скараціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існаваў дыспарытэт цэн на збожжа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі. З другога боку, рэзка павялічыўся попыт на збожжа ўнутры краіны. У ходзе індустрыялізацыі гарадам, рабочым і служачым патрабавалася ўсё больш і больш прадуктаў харчавання. Невыкананне дзяржаўнага плана нарыхтовак збожжа прывяло да ўвядзення ў гарадах прадуктовых картак. І. Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйна-савецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымінальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забіраць "лішкі" хлеба ў сялян. Такім чынам быў вызначаны курс на масавую калектывізацыю сельскай гаспадаркі. Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння калектывізацыі для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 гг. Але кіраўніцтва БССР на чале з К. Геем вырашыла фарсіраваць тэмпы калектывізацыі, закончыць працэс да 1931 г. У Маскву была накіравана дакладная запіска з просьбай аб'явіць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.

62. Фарсіраваная калектывізацыя ў бсср. Насільныя метады стварэння калгасаў.

Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных, а ў гарадах на прамысловых прадпрыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі. Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспадарак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія. Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і следства арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваёй вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў. Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэта-згоднасці суцэльнай калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абвастрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць сялянскія хваляванні. Таксама да актыўных формаў пратэсту сялян можна аднесці забой хатняй жывёлы. Трэба мець на ўвазе і тое, што стымулаў уваходжання ў калгасы не было. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Пай, які сяляне ўносілі ў калгас, не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Але асноўнай формай непрымання калектывізацыі ў Беларусі была пасіўнасць (бяздзейнасць) вясковых жыхароў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]