Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

79. Матэрыяльнае становішча насельніцтва ў бсср (1943-1950).

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян. Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў. Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоў на адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова была праведзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнаму курсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку. У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950 гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот. Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. Аднавілася сістэма адукацыі. У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы.

82. Бсср (1970-першая палова 1980 гг.): становішча ў сельскай гаспадарцы, абвастрэнне харчовай праблемы і спосабы яе вырашэння.

Сакавіцкі пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. Калгасы і саўгасы ўмацоўваліся на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмянялася рэгламентацыя гаспадарчай дзейнасці. У сельскую гаспадарку ўкараняліся дасягненні навукі і перадавога вопыту, павышалася роля спецыялістаў і навукоўцаў. На Беларусі пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі. Праводзілася меліярацыя. Буйныя памеры набыла хімізацыя – пастаўкі ўгнаенняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя. Сітуацыя ў карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. Сельская гаспадарка стала адным з буйнейшых аб’ектаў капіталаўкладанняў. У канцы 1970 гадоў у СССР рэзка акрэслілася харчовая праблема. Краіна не забяспечвала сябе прадуктамі харчавання. Агульны кошт імпарту харчавання ў СССР павялічыўся ў 6 разоў з 1970 г. і дасягнуў 10 млрд. руб., гэтыя лічбы перавысілі памеры бюджэту БССР. У маі 1982 г. была прынята Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 года, згодна з якой ствараліся Аграрна-прамысловыя комплексы. АПК аб’яднаў у межах аднаго рэгіёну калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама прадпрыемствы машынабудаўнічай і хімічнай вытворчасці, што працавалі на сельскую гаспадарку. Але Харчовая праграма не планавала карэннай перабудовы гаспадарчага механізму на вёсцы, таму яна была правалена. Як вынік гэтага, у сярэдзіне 80-х гг. было ўведзена нармаванае забеспячэнне па шэрагу прадуктаў. Сельскагаспадарчая палітыка партыі ў тыя часы не жадала вырашаць дзве галоўныя праблемы вескі – адхіленне селяніна ад зямлі і ад вынікаў сваёй працы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]