Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

103. Абвяшчэнне бнр, яе гістарычнае месца.

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад, які абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі. 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней – і Віленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з’яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ – галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы.

104. Крызісы нэПа, прычыны яго згортвання. Вынікі нэПа.

Восенью 1923 г. – распачаўся першы крызіс. Сялянам стала нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю і купляць тавары прамысловасці. Прычынамі крызісу было больш хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі, манапольнае ўзняцце цэн на прамысловыя вырабы з боку трэстаў і сіндыкатаў; рэзкае зніжэнне цэн на хлеб пасля добрага ўраджаю 1923 года, а, так сама, неразвітасць гандлёвага апарату і памяншэнне крэдытавання гандлю ў верасні-кастрычніку 1923 годзе.

Меры па пераадоленню крызісу былі пераважна эканамічныя: дзяржава ўстанавіла дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання, была праведзена грашовая рэформа 1924 г. Рубеж 1925/26 гг. – гэта другі крызіс, сутнасць якога была ў вострым дэфіцыце тавараў. Дэфіцыт узнік у выніку хуткага росту вытворчых сіл. Меры пераадолення былі пераважна эканамічныя: быў скарочаны імпарт, замарожаны новабудоўлі, павялічаны ўскосныя падаткі; з 1925 г. уведзены дзяржаўны продаж гарэлкі; павялічана нарыхтоўчая цана на зерне, адноўлена дзейнасць закансерваваных тэхнічна адсталых прадпрыемстваў. Крызіс 1925 года паказаў розніцу паміж мэтамі савецкай дзяржавы і прыватнага сектара, дрэннае валоданне кіраўніцтвам эканамічнымі рычагамі. Рубеж 1927/28 гг. – трэці крызіс, які меў больш сацыяльна-палітычную сутнасць. Прычынамі крызісу было невыкананне дзяржаўнага плана хлебанарыхтовак па танных коштах, што вызвала недахоп сродкаў для індустрыялізацыі. Меры пераадолення мелі надзвычайны характар, блізкі да метадаў «ваеннага камунізму». Такім чынам, НЭП страціў актуальнасць. Агульныя прычыны крызісаў – памкненне партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства, што дэфарміравала эканоміку. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Адсутнічалі трывалыя сувязі з сусветнай эканомікай, бо існавала манаполія дзяржавы на знешні гандаль. Вынікі: была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай СССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]