Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

63. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Калектывізацыя — працэс каапэрацыі сялянскіх гаспадарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасьці.

Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі) ўзьніклі з усталяваньнем савецкай ўлады (1917—1920 гг.) У 1922—1928 гг. ўлады БССР падтрымлівалі дабраахвотную калектывізацыю з мэтай аб’яднаньня дробных сялянскіх гаспадарак.

У 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастановы ЦК КП(б)Б 1930 г. арыентаваліся на паскоранае завяршэньне стварэньня калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар. Да 1939 г. было калектывізавана 90% сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТС.

У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949—1952 гг. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывізацыі сталі рэпрэсіі ў дачыненьні сялянства, штучны голад 1933 г., масавы забой рагатай жывёлы, раскулачваньне заможных сялянскіх гаспадарак.

65. Развіццё культуры нацыянальных меншасцей у бсср у 1920-я.

Грамадска-палiтычныя i культурныя працэсы, якiя адбывалiся ў БССР у 20-я гады далi адчувальны штуршок развiццю беларускай нацыянальнай культуры i культуры нацыянальных меншасцей, гэта садзейнiчала росту iх палiтычнай i нацыянальнай свядомасцi. У гэтых умовах грамадскага развiцця сталi паступова выспяваць элементы палiтычнай культуры, арыентаванай на рынак i канкурэнтную барацьбу, якiя з’яўлялiся рэгулюючым прынцыпам жыццядзейнасцi грамадства, што прадугледжвала наяўнасць розных думак, шматпартыйнасць i актывiсцкi (грамадзянскi) тып палiтычнай культуры насельнiцтва. Аднак усё гэта было згорнута ўзнiкшай за гады «ваеннага камунiзму» звычкай да камандных метадаў кiравання, «апраўданаму» гвалту, нiзкiм культурным i прафесiйным узроўнем большасцi кiраўнiкоў, паглыбленнем супярэчнасцей памiж заканамернасцямi развiцця НЭПа i дзяннямi ўлад i г.д. Дзяржаўны манапалiзм запанаваў паўсюль, у тым лiку i ў палiтычным жыццi. Поспехi i перспектывы, асаблiва грамадска-палiтычнага жыцця 20-х гадоў, найбольш адчувальны ў параўнаннi з тым, што атрымалася ў 30-я гады i пасля iх, калi склалася дамiнуючая на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў палiтычная культура з таталiтарнай свядомасцю. Дзяржава падпарадкавала сабе чалавека, у тым лiку i нацыянальныя групы. Гэта перашкаджала свабодным праявам грамадскiх сiл; празмернае апякунства дзяржавы над грамадзянамi нанесла вялiкую шкоду энэргii, дзейнасцi, маралi людзей; у вынiку празмернага мэтанакiраванага кiраўнiцтва- асобы адмаўляюцца ад значнай часткi самастойнасцi i адказнасцi, з’яўляецца сацыяльная апатыя i iншыя негатыўныя з’явы. Фармiраванне дэмакратычнага грамадства прадугледжвае нацыянальнае адраджэнне не толькi беларусаў, але i iншых народаў, якiя з’яўляюцца арганiчнай часткай нашай дзяржавы. Безумоўна тое, што адраджэнне тытульнага этнасу магчыма толькi пры адначасовым нацыя-нальным адраджэннi ўсiх народаў, якiя складаюць насельнiцтва Беларусi. Трэба ўлiчваць назапашаны вопыт, вывучаць яго. Таму тое, што было зроблена ў 20-я гады павiнна стаць прыкладам для ажыццяўлення нацыянальнакультурнай палiтыкi сярод нацыянальных меншасцей на сучасным этапе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]