Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
204
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

'Жыціі" I пропаведзі

Лёсавырашальнай падзеяй у жыцці нашых далёкіх продкаў стала пашырэнне хрысціянства на землях ста-ражытнай Беларусі. Важнейшым цэнтрам хрысціяніза'-цыі быў старажытны Полацк, аб чым і сёння сведчыць стромкі сілуэт Полацкага Сафійскага сабора на беразе Заходняй Дзвіны.

Полацкае княства ўзнікла як своеасаблівая мытня ў верхняй частцы вялікага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі" - на самым яго пачатку. Полацк кантраляваў увесь гандаль па рацэ Заходняя Дзвіна, аж да Балтый-скага мора.

Гандлёвы шлях пралягаў праз усе вялікія гарады, што закладваліся ў старажытнасці па берагах рэк. Ажыўлены гандаль, якім займаліся і полацкія купцы, быў асновай працвітання горада і ўсёй Полацкай зямлі. Ён патрабаваў ведаў, граматы, пашыраў кругагляд. Такім чынам, не толькі палітычныя, але і эканамічныя кантакты з шырокім светам рухалі хрысціянскую ідэю ўглыб усходнеславянскіх зямель, што садзейнічала раз-віццю мастацтваў, у тым ліку і мастацтва слова.

Дзякуючы шырокім кантактам з іншымі народамі, у свядомасці тутэйшага люду хутчэй праходзілі працэсы канвергенцыі (узаемадзеяння, перапляцення, зрашчэн-ня) дзвюх ментальнасцей - язычніцкай і хрысціянскай.

Помнік Ефрасінні Полацкай у двары

студэнцкага гарадка БДУ (скульптар I. Голубеў)

Нашы продкі заставаліся язычнікамі, з верай у шматбожжа, магутную сілу слова, у адушаўленне прыроды, у абагаўленне наваколля. Прыход новай хрысціянскай веры рабіў сапраўдны рэвалюцыйны пераварот у свядо-масці. Для многіх няпроста было прыняць нязвыклую веру.

"Асваенне" новай рэлігіі ішло праз стварэнне мастац-кіх твораў рэлігійнага зместу. Першыя ўзоры мастацка-га пісьменства падобнага роду дала агіяграфічная літа-ратура, так званыя "Жыціі" - апісанні жыцця і дзей-насці кананізаваных царквою асоб. На Беларусі вядо-мы арыгінальныя творы гэтага жанру ХІІ-ХПІ стст.: "Жыціе Ефрасінні Полацкай", "Жыціе Аўрамія Смален-скага".

Такім чынам, разам з пашырэннем хрысціянскай веры на Беларусь прыходзіць і пісьменнасць. Манахі перапісвалі Біблію, старанна выводзячы радок за рад-ком, але перайначвалі яны той тэкст на свой лад, наблі-жаючы яго да мовы і свядомасці простага люду. Пісьмен-ныя людзі і духоўнікі перапісвалі жыціі, казанні, апо-крыфы, спісвалі святыя тэксты, каб пашыраць веру і дзеля выратавання душы. Шмат бытавала ў гэты час на Беларусі твораў візантыйскага пісьменства. Па кірма-шах хадзілі лірнікі-старцы, якія спявалі ці пераказвалі "Жыціе Аляксея, чалавека Божага", міфалагічныя байкі, казанні, апокрыфы. Шырока бытаваў твор "Блуканне Багародзіцы па пакутах", выконваліся арыгі-нальныя беларускія вершаваныя пераказы, дзе гавары-лася пра жыццёвыя подзвігі і смерць Барыса і Глеба, Кандрата-пакутніка, Тэклі-першапакутніцы. Распаўсю-джаны былі і перакладныя творы. "Жыціі" ўтрымлі-ваюць каштоўныя гістарычныя факты, бытавыя зама-лёўкі, эмацыянальна-псіхалагічныя маналогі герояў і тым цікавыя для сучаснага чытача.

Менавіта ў гэтым жанры захавалася для нас апісанне жыцця і дзейнасці выдатнай хрысціянскай асветніцы Ефрасінні Полацкай (каля 1103-1173). Зусім юнай кня-зёўнай Прадслава (свецкае імя Ефрасінні), дачка полац-кага князя Георгія Усяславіча і ўнучка славутага Уся-слава Чарадзея, прыняла манаскі пострыг.

Лёс князёўны склаўся нетрадыцыйна. Надта рана зрабіла яна свой выбар паміж свецкім жыццём, поўным зямных радасцей і клопатаў, і ўзвышаным, духоўным. Паводле легенды, даведаўшыся, што яе хочуць выдаць замуж за аднаго з князёў, Прадслава знайшла прытулак у манастыры, дзе была ігуменняй яе цётка. Так Прадсла-ва і стала манашкай. Хутка яна сама заснавала жаночы манастыр недалёка ад Полацка, у Сяльцы, пазней -мужчынскі.

Шмат зрабіла "Хрыстова нявеста" Ефрасіння для ўзвядзення храмаў, іх аздаблення. Але найбольш мы цэнім яе асветніцкую дзейнасць. Яна адкрывала школы пры манастырах, перапісвала ў скрыпторыі кнігі, ву-чыла людзей справядлівасці, праўдзе, дабру. У канцы жыцця Ефрасіння паломніцай наведала святую зямлю, і там, у Ерусаліме, у праваслаўным манастыры скончыла свой жыццёвы шлях. Астанкі яе былі перавезены на род-ную зямлю ўжо значна пазней.

Ефрасіння Полацкая - адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якую царква кананізавала ў святыя. Вобраз Ефрасінні Полацкай натхніў нямала мастакоў слова, якія працавалі і працуюць у гістарычным жанры. Аднак імя аўтара "Жыція Ефрасінні Полац-кай" невядомае нам. Гэта адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы. Да нашага часу ён дайшоў у спісе XVI ст. Падзеі ў "Жыціі Ефрасінні Полацкай" падаюцца строга храналагічна. Акрамя біяграфіі Ефрасінні, апі-сання яе паломніцтва ў святую зямлю, у творы ёсць ціка-выя звестк' пра жыццё палачан, побыт княжацкай сям'і.

Паводле задумы і дзякуючы намаганням святой і слаўнай апякункі і асветніцы беларускага народа май-страм-ювелірам Лазарам Богшам быў створаны сапраўдны цуд мастацтва - святы Крыж Ефрасінні, ігу-менні Полацкай. Крыж Ефрасінні Полацкай на доўгія вякі стаў жыватворным сімвалам Бацькаўшчыны. У час Вялікай Айчыннай вайны Крыж Ефрасінні Полацкай быў страчаны.

Чым жа адметны Крыж Ефрасінні Полацкай і чаму яго абагаўляюць людзі? Шасцю сваімі канцамі-промнямі ён увасабляў мадэль свету, створанага Богам за шэсць дзён. На кіпарысавым дрэве ва ўстаўках-выявах увасо-блена гісторыя веры, царквы, пісьменнасці, размешчаны абразкі Хрыста, каштоўныя камяні. Крыж сімвалізуе Сусветнае Дрэва. "На чалавецтва вечным дрэве я - знепакоены лісток", — так напісаў у ным са сваіх вершаў сучасны беларускі паэт Алег Лойка. Сярод мноства народаў, якія насялялі і насяляюць нашу планету, дастойнае месца займаў і займае таленавіты і працавіты беларускі народ. А Крыж Ефрасінні Полацкай - сімвал святасці і дзяржаўнасці Беларусі. У нашы дні зроблена копія Крыжа Ефрасінні Полацкай (мастак А. Кузьміч).

"Жыціе Аўрамія Смаленскага" напісана каля 1240 г. манахам Яфрэмам. Захавалася шмат рукапісных спісаў, найбольш раннія датуюцца пачаткам XVI ст. Апавядаючы пра жыццё героя, аўтар перадае і агульную атмасферу таго часу.

Як ужо адзначалася, папулярнымі на Беларусі былі перакладныя творы "Жыціе Аляксея, чалавека Божага", зборнік "Жыціі святых".

Адначасова з жанрам агіяграфічнай літаратуры раз-вівалася аратарская проза. Найбольш яркім прадстаўніком гэтага жанру з'яўляецца сучаснік Ефрасінні Полац-кай, выдатны прамоўца, царкоўны дзеяч, пісьменнік і прапаведнік Кірыла Тураўскі (каля 1113 - пасля 1190). Ён нарадзіўся ў багатых бацькоў у Тураве.

Кірыла Тураўскі пачынаў сваю прамоўніцкую і асветніцкую дзейнасць пад унлывам старажытнарускай і грэ-часкай духоўнай спадчыны. Ужо ў сталым узросце ён адмовіўся ад сямейнай маёмасці і пачаў служыць Богу і людзям у Турускім Барысаглебскім манастыры.

Найбольшая заслуга Кірылы Тураўскага ў тым, што ён з'яўляецца не толькі распаўсюджвальнікам, але і стваральнікам аратарскай прозы. Ён сам складаў малі-твы, прамаўляў арыгінальныя пропаведзі, ведаў шмат прытчаў, вучыў сваіх прыхажан дабру, праўдзе, спра-вядлівасці. Да нашага часу дайшлі тры сачыненні свято-га Кірылы аб манаскім жыцці, некалькі "слоў"-пропа-ведзяў, аповесцей-прытчаў, каля 30 малітваў, якія пра-маўляў Кірыла Тураўскі ў царкве. У сваіх творах ён шырока выкарыстоўваў яркія вобразы-сімвалы, параўнанні, метафары, эпітэты. Дзякуючы магічнай сіле мастацкага слова маленні і пропаведзі Кірылы Тураўскага доўгі час жылі і распаўсюджваліся ў наро-дзе. Яны былі вытрыманы ў духу рэлігійнай літаратуры тагачаснай Еўропы. Вядомы яго прытчы пра чалавечую душу, пра Боскі суд, пра ўваскрэсенне Хрыста, пахвалы Госпаду і прароцтвы людзям. Яго называлі Залатаву-стам. Ён сеяў слова Божае сярод людзей.